- 00:27:52: На мапе Свабоды знайшоў, што ў нас балатуецца нейкі «з нашых» Сергіенка. Упершыню чую. Во выбары, во агітацыя… http://bit.ly/aWbQZI
- 00:29:58: Нібыта рупіцца Сергіенка, каб ходнікі заасфальтавалі, дык іх і так заасфальтуюць, раз раскапалі, дэпутацтва тут не прышый кабыле хвост.
- 00:33:15: хоць, вядома, ня так укурана, як шматпавярховыя стаянкі па дварах
- 00:34:30: увогуле дзіўныя гэтыя дэпутаты, абяцалі б вялікае і рэчаіснае, скажам, гіпэр ля Магілёўскай, ён та па-любому будзе, а можна потым казыраць.
- 00:41:40: бабкам — новыя лаўкі, шафёрам — засыпаць яміны ў дварах, моладзі — дыскатэку ў доме вэтэранаў, вячэрнім пасажырам — падладзіць Т60 да мэтро
- 00:46:39: а ўвогуле раёнчык наш утульны і ціхі, і не зразумела, навошта нам гэны дэпутат, калі ўчастковы з жэсам і так усяму даюць рады.
- 00:54:22: я б калі йшоў, пісаў бы «буду змагацца супраць зносу хрушчовак у сувязі з будаўніцтвам гольф-клюбу». І пофіг, што нікога ня зносяць =))).
- 00:55:18: усе пішуць такую ж фантастычную ахінею, а бабкі пра гольф-клюб пранюхалі і шчыра ўверавалі, што цяпер усіх зьнясуць нафіг =)
- 01:42:09: http://bit.ly/agA63o Чытаючы Горчева, сустрэў камэнтар Рыдэля. Захацелася сказаць.
- 11:11:08: мяркуючы па тым, што таварышы з машынамі жлобяцца скінуцца на дзьверы ў пад’езд, так яны і разгоняцца плаціць за паркоўку ў двары.
- 16:15:28: з усіх прафэсій самая загадкавая — рызрыхляльнікі і перакопвальнікі веснавых сьцежак
- 16:18:09: добра так сьлізгануў па пафарбаваным бардзюры. у прысутнасьці фарбавальніка. каб жа не падпільнаваў… і так праца дурная, а тут такі зьдзек.
- 16:22:46: адключылі сьвятло, паўтары гадзіны чытаў «Літоўскага ваўка», не заўважыў нават, калі ўвамкнулі ляктрычнасьць назад
- 18:01:19: за 4 дні можна было ўжо і вывучыць, як правільна вымаўляецца краіна, якая цябе прытуліла
- 19:39:47: У Віцебску 8 паркаў, зь іх 2 — XX-годзьдзя ВЛКСМ. Адно радуе, абодва — дзірышчы страшныя, не хадзіце туды па начах.
Tweets copied by twittinesis.com
No comments:
Post a Comment