- 01:29:29: Памёр яшчэ адзін цікавы блогер, з адметным фотаполгядам на сьвет. http://bit.ly/cIbv6C
- 14:51:42: вось прыдуць мужыкі пад вакно, выцягнуць нешта падземнае зь люку, глядзіш на яго і ўсьведамляеш, як мала мы ведаем пра наша жыцьцё
- 14:53:03: нешта ня можацца мне болей пісацца пра ровары інфармацыйным стылем, бо куды ж гэта ўсё пасьля высумблімуеш… http://bit.ly/9lF80y
- 15:12:33: Я думаю, трэба дамагацца перайменаваньня БТ у Мантра-ТВ і дамагацца ўключэньня ў спадарожнікавыя эўрапакеты з каналамі тыпу «Здароўе».
- 17:35:05: велабанам на працу: 24 км за гадзіну, файната, усяго тры разы адтармазіўся, праўда, велабана ўсяго 25хв зь сярэдняй 28, рэшта ходнікі
- 17:36:31: і наконт адпачынковага тэмпу на велабане: усе, каго я даганяў, упэўнена круцілі 25-30, апроч малеч на трохкалёсьніках
- 17:40:24: едучы дварамі на невелабане, падзівіўся колькасьці аўтазакаў у нашай гаспадарцы. вось у каго ніколі няма праблемаў з паркоўкай.
Tweets copied by twittinesis.com
No comments:
Post a Comment