17.4.10

razlomy


  • 01:58:13: катынь па-беларуску глядзець ня буду, бо глядзеў па-польску і ўсё ясна, а «бандыта» глядзеў па-беларуску і ўсё кіно хацеў заткнуць дыктара
  • 02:01:06: увогуле слухаю польскія станцыі, там увесь тыдзень круцяць добрую малянхалічную музыку, бо жыцьцё папса, а вечнасьць на тое і вечнасьць
  • 02:09:24: jeśli Bóg istnieje, то што за зьдзекліва-саркастычны мэсыдж: загінуць у катыні, сарваць візыты на паховіны бо ня могуць ляцець, бо вулкан?
  • 02:14:52: праўдападобным тлумачэньнем выглядаюць адно ўступныя тытры зь фільму «Dogma»
  • 02:28:26: Вось піша чалавек нешта, лінкуе, а 7 гадоў прайшло і засталося адно error404 і «такога карыстальніка не існуе». Ведаю, што не існуе — Горчев
  • 02:31:12: жэс клапоціцца пра нас і наша здароўе, заўтра адрубіць сьвятло, пайду пад вулкан катацца, ня кніжкі ж чытаць. хто б гэтыя працоўныя суботы…
  • 12:17:03: я раварыст сьціплы, а мне ўсьлед раз-пораз кажуць «ггхосспадзе». бескампрамісна так кажуць. асабліва ў цёмны час сутак.
  • 12:17:13: кажуць і іншае слова, але яно жаночага роду, так што гэта дакладна не пра мяне
  • 18:31:47: няма нічога страшнейшага за велабанаўскія веластяанкі, бойцеся іх, цурайцеся іх, бо няма хутчэйшага спосабу зьнякругліць кола вашага ровара
  • 18:33:00: дзеткі — надзвычай рэактыўныя істоты, на іх можна белкі ў космас выводзіць, але ніхто не выводзіць, вось яны і стартуюць пад ровары
  • 18:36:11: усім вядома, што Менск стаіць на тэктанічных разломах, вось і ля Арлоўкі велабан пайшоў трэскацца, не прайшло і паўгода, так што лаві вецер.
  • 18:48:00: на велабаен пасярэдзіне цалуецца пажылая пара, я нават павагаўся, але пабібікаў, бо за бясьпечнае каханьне
  • 19:06:04: зьезьдзіў на жданы, такі вялікі базар, а нічога не купіць, суцэльная лажа і дэфіцыт.


Tweets copied by twittinesis.com

No comments: