- 23:23:37: з працы на ровары: хітры безмашынны маршрут вывеў мяне акурат на здымачную пляцоўку, і там акурат здымалі кіно, эх, шкада, што выражуць.
- 23:25:14: там ехаў тралік з белымі апонамі, нейкі вуглаваты грузавік, соўгаліся кабеты ў савецкіх строях, і я, polartec, giant, adidas і шлем на бошцы
- 23:28:53: потым я заграз у серабранскім балоце, і там на мяне выбег заяц, а за ім нёсься ваўкападобны сабака, вось табе і каменныя джунглі
- 23:30:07: ваўкападобны сабака быў гарадзкі, а заяц прыродны, таму сабака толькі скуліў ад бездапаможнасьці, бо бяз шанцаў, такім толькі раварыстаў дай
- 23:32:51: ну і ўрэшце рэшт роварны шлях дахаты скончыўся тым, што нейкі зухаваты сусед зачыніў мяне ў склепе, а шчыліна там толькі з вуліцы
- 23:41:53: на велабане сустрэў патрулі на роварах і на скутэрах, на целяпаеў па велабане ім пофіг, усё вырашае велатрафік, а трафік — ок.
- 23:44:16: і фіг ты што такое сустрэнеш, пабачыш, уляпаешся на грамадзкім транспарце ці на машыне, я ўжо маўчу пра гэткую недарэчнасьць як мэтро.
- 23:47:36: RT @wizardist: ааааа, яндэкс па-беларуску #yandex %)
Tweets copied by twittinesis.com
No comments:
Post a Comment