беларусы апошнім часам узяліся нішчыць электратранспарт.
У Менску цішком зьнялі тралейбусныя драты з праспэкту - заміналі, відаць, асфальт класьці...
Зьліквідаванае 1-е тралейбуснае дэпо.
Неўзабаве чарговы аўтобус "высокай культуры абслужыванія" заменіць усе тралейбусныя лініі на Паркавай магістралі.
У Віцебску зьбіраюцца абрэзаць даўжэзную лінію ў Журжава па Гагарына.
Прычына - замінаюць машынам, тармазяць прагрэс.
Вось і на форуме Байтрансу Дедушка піша, што трамваі ды тралейбусы ў менскім выглядзе ня маюць будычыні.
Пасьля Прагі такія разважаньні выклікаюць у мяне дзікі рогат. У пражскім, бач ты, выглядзе, трамваі будучыню маюць, а ў менскім - не. Пры тым, што вуліцы ў Празе куды вузейшыя. І ведаеце - туды, дзе машынам цесна, іх проста не пускаюць. Ходзяць адныя трамваі і людзі.
Ды што нам нечы досьвед.
Мы нацыя мэґапраектаў.
Даёш сотку ад 9км да Шчомысьліцы!
30.6.06
ЗА трамваі
cetliki metraŭtobusy, miensk, viciebsk
29.6.06
пра-прагу
28.6.06
Славенскі прэзыдэнт Янэз Дрноўшэк захварэў
Słowenia: Prezydent Drnowszek upadł podczas uroczystości
Słowenia: Prezydent Drnowszek upadł podczas uroczystości
PAP 24-06-2006, ostatnia aktualizacja 24-06-2006 23:11
Prezydent Słowenii Janez Drnowszek upadł w sobotę wieczorem podczas oficjalnej uroczystości w Lublanie i został zabrany przez karetkę pogotowia. Na razie nie ma oficjalnych wiadomości na temat stanu jego zdrowia.
56-letni Drnowszek chorował na raka i w 1999 roku przeszedł operację usunięcia zajetej przez nowotwór nerki. W ubiegłym roku poinformował, że w 2001 roku lekarze stwierdzili u niego przerzuty w płucach i wątrobie. Powiedział wtedy, że zrezygnował z zaleconej kuracji medycznej i zamiast niej zdecydował się na przejście na zdrowy tryb życia i zdrową dietę.
Drnowszek jest prezydentem od 2002 roku. Przez poprzednie 11 lat, od rozpadu dawnej Jugosławii latem 1991 roku, pełnił funkcję premiera Słowenii.
❏
Янэз Дрноўшэк - самы папулярны палітык Славеніі, ад пачатку незалежнасьці да гэтых часоў. Назваць яго славенскім "бацькам" неяк язык не паварочваецца, але ўвесь час згадваю, што стартавалі мы разам - у 1991, найзаможнейшая ў СССР Беларусь і найзаможнейшая ў СРЮ Славенія.
Стартавалі, што праўда, рознымі дарогамі. Час паказаў, якая прасьцейшая. Мы ўсё топчамся ды аглядаемся, а Славенія з Новага году пераходзіць на эўра.
Ці хутка Эўропа дачакаецца новай краіны талераў?
cetliki dzieścištości, slovenija
21.6.06
Тарасюк
Здаваў неяк Тарасюк іспыт: ведаў ня ўсё, але ж нешта ведаў. Але што ні казаў, Тарасюк адно загадкава паўтарала: ну хіба тры...
Калі я выдахся і адчаіўся, сказаў: мо мне прыйсьці заўтра на пераздачу?
- Ну, хіба прыходзьце...
Назаўтра паўтарылася тое самае. Што б я ні казаў - адно і тое:
- Ну, хіба, тры...
- Ну, хіба, тры...
- Ну, хіба, тры...
І гэтак паўтараючы напісала яна мне нешта ў залікоўку, закрыла, аддала...
Выйшаў я ніякі з тае аўдыторыі, бо тое "хіба тры" зусім ня ўпісвалася ў маю статыстыку пасьпявальнасьці.
Адгарнуў нарэшце - гляджу- "добра".
Такое ж неразуменьне ў мяне было яшчэ пасьля кіна "Малхоланд драйв".
Гэта была апошняя мая сустрэча з Тарасюк, разумнай і загадкавай кабетай. Даўно была. Такія нішавыя людзі і складаюць сэнс слова "філфак".
Дык вось, Тарасюк днямі памерла, кажуць.
cetliki bielaruščyna, spolachi, straty
гзымс ды аловак выйшлі з ужытку
сёньня гартаў у кнігарні новы руска-беларускі слоўнік за 8860р. булыкі і яшчэ некага на П.
руска-беларускія слоўнікі я правяраю на паршывасьць вельмі проста - словамі карниз ды карандаш.
у перакладзе карніза мусіць быць варыянт гзымс, у перакладзе карандаша мусіць быць варыянт аловак і ня быць варыянту карандаш.
дык вось гэты слоўнік пераўзышоў усе мае чаканьні - словаў карниз ды карандаш там проста не было.
яны ўжо пасьпелі выйсьці з ужытку?
перагартаў усе астатнія слоўнікі, большая частка зь якіх выявілася скарочанымі варыяцыямі тых жа аўтараў разам і паасобку, трэба аддаць ім належнае - шуканых слоў там пасьлядоўна не было.
адзіная кніжка з словам гзымс была У.Куліковіча за 2004 год. Але яна была апошняя ў краме.
cetliki bielaruščyna, teksty
20.6.06
ушчыкніця мяне
учэрась прэваёўваў да паўтрэцяй начы славеншчыну, паставіў прымач на будзік - думаю, як заўсягды ўзраве алесяярмоленчыха - і сон як рукой. Аджа ўжо паўгадзіны не даю веры, што прачнуўся - Крама, НРМ, белмоўны ДЖыморс, потым - нейкпія дэміракўаіпадобныя палякі хвіляў на дваццаць. такога не бывае на нашым радыі, ну праўда ж?
цяпер галоўнае не заснуць за стырном. аўтамабілісты-vozniki, яны такія безабаронныя...
cetliki mimachodź, radio, slovenščina
19.6.06
люблю славеншчыну
якая яшчэ мова можа даваць столькі кайфу пры перакладзе:
Каваньне, прэсаваньне, штампоўка і прафіляваньне
Kovanje, stiskanje, vtiskovanje in valjanje
(каванье, стісканье, утіскованье ін вальянье)
выкарыстоўваюць свае моўныя рэсурсы напоўніцу.
у нас жа гэта завецца страшным словам "пурызм" і ўсяляк ганіцца.
лайдакі ды баязьліўцы.
мы.
cetliki bielaruščyna, slovenščina
12.6.06
10.6.06
2.6.06
маскалі
Вось такая рассылка прыходзіла да мяне яшчэ сёньня. Я думаў, яна пра ровары, бо завецца "Велосіпедізм".
Фіглі. Маскалі ня могуць, каб быў -ізм, а не было іперіалізму.
Слова з коранем "вело" шукаў у першай нататцы аж праз пошук - не знайшоў.
1.6.06
ровар дорыць пачуцьцё палёту
калі з-за чарады прыпаркаваных машын у тваім двары выбягае зь лёгкай дзіцячай імклівасьцю маленькая дзяўчынка-красунька.
красунька, пасьпяваеш адзначыць ты паралельна з інстынктыўным сьцісканьнем гамульцаў
ты як вецер, твая хутасьць - два мэтры ў сэкунду
утоплены ў асфальт люк ня дасьць сарвацца старту
палёт доўгі, бачыш ровар, бачыш асфальт, бачыш, што траекторыя красунькі ў бясьпецы
нясьпешліва пралічваеш зручныя варыянты прызямленьня, пераварочваешся на левы бок і прызямляешся ля ног срэбнавалосае прынцэскі.
ровар мякка апускаецца зьверху раскрытым парашутам.
уздымаеш вочы - уверсе стаіць напаўадвярнуўшыся прынцэса і зь вінавата-гульлівым выглядам грызе пальчык.
прыгажосьць...
глядзі асьцярожней, - кажаш ты ўвышыню да прынцэсы.
тая ўспырхівае й зьнікае пярэстым лёгкім матыльком.
едзеш за вугол аглядаць мадыфікацыі камплектацыі - сваёй і ровара.
пясок увушшу заўважаеш толькі на працы.