Здаваў неяк Тарасюк іспыт: ведаў ня ўсё, але ж нешта ведаў. Але што ні казаў, Тарасюк адно загадкава паўтарала: ну хіба тры...
Калі я выдахся і адчаіўся, сказаў: мо мне прыйсьці заўтра на пераздачу?
- Ну, хіба прыходзьце...
Назаўтра паўтарылася тое самае. Што б я ні казаў - адно і тое:
- Ну, хіба, тры...
- Ну, хіба, тры...
- Ну, хіба, тры...
І гэтак паўтараючы напісала яна мне нешта ў залікоўку, закрыла, аддала...
Выйшаў я ніякі з тае аўдыторыі, бо тое "хіба тры" зусім ня ўпісвалася ў маю статыстыку пасьпявальнасьці.
Адгарнуў нарэшце - гляджу- "добра".
Такое ж неразуменьне ў мяне было яшчэ пасьля кіна "Малхоланд драйв".
Гэта была апошняя мая сустрэча з Тарасюк, разумнай і загадкавай кабетай. Даўно была. Такія нішавыя людзі і складаюць сэнс слова "філфак".
Дык вось, Тарасюк днямі памерла, кажуць.
21.6.06
Тарасюк
а 20:37
cetliki bielaruščyna, spolachi, straty
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment