30.6.06

ЗА трамваі

беларусы апошнім часам узяліся нішчыць электратранспарт.
У Менску цішком зьнялі тралейбусныя драты з праспэкту - заміналі, відаць, асфальт класьці...
Зьліквідаванае 1-е тралейбуснае дэпо.
Неўзабаве чарговы аўтобус "высокай культуры абслужыванія" заменіць усе тралейбусныя лініі на Паркавай магістралі.

У Віцебску зьбіраюцца абрэзаць даўжэзную лінію ў Журжава па Гагарына.

Прычына - замінаюць машынам, тармазяць прагрэс.

Вось і на форуме Байтрансу Дедушка піша, што трамваі ды тралейбусы ў менскім выглядзе ня маюць будычыні.

Пасьля Прагі такія разважаньні выклікаюць у мяне дзікі рогат. У пражскім, бач ты, выглядзе, трамваі будучыню маюць, а ў менскім - не. Пры тым, што вуліцы ў Празе куды вузейшыя. І ведаеце - туды, дзе машынам цесна, іх проста не пускаюць. Ходзяць адныя трамваі і людзі.
Ды што нам нечы досьвед.
Мы нацыя мэґапраектаў.
Даёш сотку ад 9км да Шчомысьліцы!

No comments: