21.6.06

гзымс ды аловак выйшлі з ужытку

сёньня гартаў у кнігарні новы руска-беларускі слоўнік за 8860р. булыкі і яшчэ некага на П.
руска-беларускія слоўнікі я правяраю на паршывасьць вельмі проста - словамі карниз ды карандаш.
у перакладзе карніза мусіць быць варыянт гзымс, у перакладзе карандаша мусіць быць варыянт аловак і ня быць варыянту карандаш.
дык вось гэты слоўнік пераўзышоў усе мае чаканьні - словаў карниз ды карандаш там проста не было.

яны ўжо пасьпелі выйсьці з ужытку?

перагартаў усе астатнія слоўнікі, большая частка зь якіх выявілася скарочанымі варыяцыямі тых жа аўтараў разам і паасобку, трэба аддаць ім належнае - шуканых слоў там пасьлядоўна не было.

адзіная кніжка з словам гзымс была У.Куліковіча за 2004 год. Але яна была апошняя ў краме.

No comments: