27.9.06

ці мо замуцім братэрскую вайнушку?

раз на паўгады стабільна ўкраінцы заводзяць адну і тую ж шарманку.
прычым навошта - мне слаба ясна.
па сьвеце няма "справядлівых" межаў, і беларусы з украінцамі тут не выключэньне, у тым ліку і прэтэнзіі УЗАЕМНЫЯ.
вАрашэньне гэтых праблем - чыста савецкі сымптом, ва ўсім сьвеце з гэткім станам цывілізавана ўжыліся і выпрацавалі мэханізмы вЫрашэньня. Але пакуль СССРаўскі чад разьвецца і людзі пачнуць глядзець на сьвет цьвярозымі, а не п'янымі ад постачмурэньня вачыма, бадай, пройдзе яшчэ нейкі час.
А часу якраз і шкада. Пакуль Беларусы расчухваюцца, Вільню паціху заваёўваюць палякі - уся Вільня цудоўна трындзіць па-польску, пальшчызне нават вучаць пралетарыят у тралейбусах, па-польску аформленыя інфармацыйныя стэнды.
А беларусы ўсё яшчэ трызьняць "сваімі тэрыторыямі" "пад міскаю з бульбай".
Тут троху пра "акупаванае" Палесьсе з нагоды выхаду чарговага укратрэнасу Бабінай

26.9.06

англа-беларускі слоўнік. цнатлівы, маральны, пахучы.

купіў тут шырокапаперахвалены ангельска-беларускі слоўнік з 1010 старонкамі і вагой кіляграм, а там няма слова fuck, во адкалолі.
shit, bullshit, asshole таксама не прарваліся. дык нахалеры такі слоўнік?. Практычная каштоўнасьць гэтага талмуду вельмі спрэчная. З сабой яго ня возьмеш - надарвацца можна. А ў хатнім ужытку непараўнальна паўнейшая і зручнейшая ABBYY Lingvo. Хай сабе па-расейску, што паробіш, калі беларусы налаўчыліся адно цнатлівыя цэгліны вырабляць. Непатрыятычна затое практычна.
Відаць, гадоў праз 50 можна будзе марыць пра кішэнны слоўнічак ды сідзішны варыянт.
А пакуль усё як раней - загадзя прайграная канкурэнцыя з расейшчынай, не кажу ўжо пра цэлы сьвет.
Буду гэты скарб час ад часу праціраць ад пылу ў скарбонцы беларускай запозьненасьці.

тры страшныя літары

БАЖ зрабіў новы, даволі мілы сайт зь нерацыянальнай, на першы погляд, навігацыяй.
І без рсс.
Нафіг рабіць сайт без рсс, я не разумею.

Вось ён, беларускі рэтра-клюб: Партызан, Вясна, Зьвязда, Баж, belpa.org, Салідарнасьць, ну і ясны перац minsk.gov.by. Вы такія розныя і ўсё такі вы разам...

Мы, марсіяне

    Мы, беларусы, з братняю Русьсю
    Разам шукалі к шчасьцю дарог.
    У бітвах за волю, у бітвах за долю
    Зь ёй здабылi мы сьцяг перамог!


Але расстацца нам час наступае
пэўна, ўжо доля такая у нас.
Моцна кахаў я цябе, дарагая,
але расстацца нам час.

    Разам з братамі мужна вякамі
    Мы баранілі родны парог,
    У бітвах за волю, бітвах за долю
    Свой здабывалі сьцяг перамог!


Глянь іншы раз на яго, – у расстанні
там зь ім пагляды свае мы зліём ...
каб хоць на міг уваскрэсла каханне,
глянь іншы раз на яго...

    Дружба народаў — сіла народаў —
    Наш запаветны, сонечны шлях.
    Горда ж узьвіся ў ясныя высі,
    Сьцяг пераможны — радасці сьцяг!


З гэтай пары я пачаў углядацца
ў неба начное i сьцяг той шукаў.
Цiхiм каханнем к табе разгарацца
з гэтай пары я пачаў.

    Слаўся, зямлі нашай сьветлае імя,
    Слаўся, народаў братэрскі саюз!
    Наша любімая маці-Радзіма,
    Вечна жыві і квітней, Беларусь!


навеяла: http://nn.by/index.php?c=ar&i=4009

25.9.06

глухаМЕНЬСК

надвор’е напякло ровару… хм, раму?
толькі я скіраваўся на свой, “безмашынны маршрут”, як майму ровару заманулася пракаціцца ля былой нацыяналкі, а пасьля – зьехаць з горкі ля прыступак да Дынама, а пасьля — заруліць на Кастрычніцкую. Потым, асьмялеўшы, на Трасьцянецкай ён павярнуў мяне налева, хоць трэба направа, павёз на безаблічную, прапахлую бульбай і грыбамі з інтэрнацкіх кухняў, вуліцу Судмаліса, пацёрся ля чыгункі, патыкаўся ва ўсе сьцежкі, адкапаў сабе дарогу з апілак, і, радасны, далей рабіў што хацеў – ехаў куды хацеў, вяртаўся па праеханым, ехаў міма дарог і сьцежак, у балаты і гушчары, намотваў сабе траву на зоркі, абляпляў мяне дзядоўнікам ды сьцябаў крапівой, зарываўся ў пясок, узьбіраўся на пандусы, бадзяўся па дварах і гародах, грукаўся з каменчыкамі на толькі што ўсмоленай дарозе, умазваўся ў гразюку розных відаў, і нават – пасьпяхова езьдзіў па вадзе недзе між Лошыцай і Шэпічамі.
за гэта я яго і люблю.


22.9.06

КМ. першыя ўражаньні.

сёньня крытычная маса прыехала да мяне.
дакладней, я нечакана дагнаў яе каля музкамэдыі.
ну як дагнаў, то вырашыў пракаціцца.
КМ - весела, задорна і задзірліва, ніякай тугі па адсутнасьці роварных дарожак, ніякай зацятасьці пратэсту.
з сустрэчных ніхто нічога не разумее, пешаходы гарланяць, машыны прыветна сыгналяць.
моладзь катаецца разам.
сьвята непаслухмянасьці...
народу шмат, чалавек пад 50.
грамадзкі транспарт не прапускалі - шкада, хоць нейкіх прынцыпаў варта пільнавацца.

пасьля КМ роварных сьцежак нам ня зробяць - дзеля гэтага варта было б вызнаць, дзе табарыцца паўлаў і падудзець у яго пад вокнамі ўсёй грамадой, зрэшты, пэўны, што паўлаў і ягонае пакаленьне нам веладарожак ня зробіць.
зробяць тыя, з кім я сёньня катаў на КМ, гарадзкое пакаленьне, а не пакаленьне "з калхозу ў горад". Ясна, што ў калхозах няма тралейбусаў і на роварах езьдзяць бо на жыгуль грошай няма.
КМ паказвае, што раварысты ёсьць і прэтэндуюць на тое, каб іх заўважалі.
пасьля прыняцьця сёлета дыскрымінацыйных правілаў, дзе нас адправілі давіць пешаходаў і штурмаваць бардзюры, нават гэтая функцыя КМ дарагога вартая.

цытаты

Ва-банк,Почему у сирот забирают деньги?:

Женщина взяла под опеку совсем маленького внука-инвалида после того, как его родителей лишили родительских прав. Его пенсия - чуть больше 100 тысяч рублей - не бог весть какие деньги, но в августе она стала еще меньше и составила 10% от прежней суммы. «Раньше я хоть могла ребенку соки, фрукты купить, - сокрушается бабушка. - А теперь мне говорят, что раз я получаю опекунские (а это немногим больше той пенсии), то и выплаты на ребенка будут меньше. А ведь я и работать не могу пойти сейчас - мальчику нужен уход, он маленький, к тому же инвалид.
...
В поисках истины обращаюсь к депутатам парламента. Сначала меня успокаивают тем, что законы иногда действительно нуждаются в дополнительных комментариях, и советуют ознакомиться с законом «О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам пенсионного обеспечения», принятом парламентом 23 июня. Воодушевившись, изучаю документ, но… Не надо быть специалистом, чтобы понять то, что яснее ясного: «Лицам, находящимся на государственном обеспечении и проживающим в государственных стационарных организациях социального обслуживания (….), детских домах семейного типа, детских деревнях, опекунских семьях, приемных семьях (…), выплачивается 10% назначенной пенсии...


Наша Ніва, На месцы млына Мянеска паставяць «уголок Москвы»:
А з боку Траецкага прадмесьця будзе разбудавана вуліца Старавіленская.Тамака, на месцы старасьвецкіх кварталаў, вырасьце найбуйнейшы жыльлёвыкомплекс з паркінгамі й бізнэс-цэнтрамі.


Ґабрыэль Ґарсія Маркес, Восень патрыярха:

Он был очень воодушевлен делом восстановления, лично занимался всеми связанными с этим вопросами, вникая даже в самые незначительные детали, -- абсолютно все решал сам, как бывало в первые годы его пребывания у власти: в шляпе и в болотных сапогах он появлялся на покрытых после потопа грязной жижей улицах города, следя за тем, чтобы город восстанавливали в соответствии с его замыслами, чтобы делали его таким, каким он представлялся ему в сновидениях одинокого утопленника, -- городом, возвеличивающим его славу; он приказывал строителям: "Перенесите эти дома отсюда туда, они мне мешают", -- и дома тотчас переносили; приказывал: "Надстройте эту башню на два метра, чтобы можно было видеть с нее океанские корабли", -- и башню немедленно надстраивали; приказывал: "Поверните вспять течение этой реки", -- и это тоже исполнялось беспрекословно; он забыл, что такое меланхолия и тоска, с головой ушел в строительство, жил его лихорадочным темпом и настолько отошел от других государственных дел, что однажды словно стукнулся внезапно лбом о стенку, услышав о проблеме детей. "Как быть с детьми?" -- по рассеянности спросил его адъютант, которому никак не следовало задавать этого вопроса. Но вопрос был задан, и генерал словно стукнулся с разбега лбом о стенку, услышав его, и спросил так, словно упал с неба на землю: "С какими еще детьми, черт бы вас подрал?!"

18.9.06

роварныя маршруты для пачаткоўцаў. ілюстраваны дапаможнік :)

сёньня выбраўся праверыць, ці ня стала цяпер магчыма выскокваць з аўтадораўскай наўпрост на Сямашкі-Рылаўшчыну. Скажу адразу - стала. І адначасова ў мяне зьявіўся любімы "рэлаксацыйны" пакатушачны маршрут з цэнтру дахаты (бо на працу ў цэнтар звычайна сьпяшаешся і прэш найкарацейшай дарогай).

Чым далей я маляваў мапку, тым больш глябалізавалася ідэя. У выніку я намаляваў чырвоным той шлях, які зараз піяру. А сінім - астатнія альтэрнатыўныя адносна безмашынныя шляхі, якія прыгадаў. Бо што мне кажуць бязроварныя знаёмцы - на ровары езьдзіць страшна, бо Менск пад ровары непрыстасаваны. Сапраўды, на які праспэкт адразу ня сунешся. Так што хай мая мапка будзе дпаможнікам для пачаткоўцаў - Як бясьпечна даехаць па маршруце Цэнтар - Серабранка, Чыжоўка, Лошыца, Сярова, Курасоўшчына, Шчомысьліца, Пціч, Зялёны Луг, Уручча. А найперш, вядома, Малінаўка ды Паўднёвы Захад. Мо і чыноўнікі зацікавяцца. Хаця наўрад.

Што датычыць "чырвонага" маршруту, сёньня пры сустрэчным ветры ён склаў раўнютка адну гадзіну і 16,5 кілямэтраў. Як бачыце, я нікуды не сьпяшаўся.

Схемка поўным памерам, 380Кб.

Кароткае апісаньньне: Старт ад тралейбуснага дэпо на Варвашэні. Уніз паўз краму. Пешаходны пераход праз Кісялёва (у нас жа маршрут для пачаткоўцаў). Любая з трох дарожак уздоўж Скарыны. Дарожка да набярэжнай. Пад мост у Парк Горкага. Галоўная алея да лядовага палацу. Направа перад стадыёнам да набярэжнай. Пад мост Першамайскай. Набярэжная Пуліхава. Ля пешаходнага моста налева (набярэжная спускаецца ўніз і рэзка абрываецца пад стромай). Ля каменя направа. Смаленская па ходніку. Налева пад шляхавод Аранскай у бок Трасьцянецкай. Каля стаянкі направа па ходніку да вуліцы Індустрыйнай. Налева на Індустрыйную. Праз некалькі мэтраў направа на гарбаты пешаходны мост. Увага! Пры зьезьдзе з мосьціка небясьпечная выбоіна ў сьцежцы. Праз востраў на другі мост. Налева на набярэжную. (Побач ідзе вуліца Лугавая, але на ёй заўважаныя 2 вялікія сабакі). Вуліца Лугавая паварочвае. Мы едзем далей. Направа ў бок прыступак. Ля прыступак справа сьцежка. На Маякоўскага направа. Праз 10 мэтраў сьвятлафор. За ім адразу ў арку. Налева. Увага, на дарозе гарбыль! Можна ў праезд направа. Можна праехаць пару мэтраў і павярнуць на сьцежку ўздоўж школьнай агароджы. У школьны двор заяжджаць ня трэба. Абмінуць крамку і на Надзеждзінскую направа. Адразу ж налева ў праход. У канцы яго - пераход. Перад пераходам пару незаўважных прыступак. Аб'ехаць па газоне. У пераход магчыма ўехаць, але трэба быць асьцярожным - справа сьцёк, а пераход цыліндрычнай формы. У канцы прыйдзецца сьпешыцца і закаціць ровар па прыступках. Далей можна па Варанянскага да Ляўкова па ходніку, можна па Валадзько да першага павароту ў двары. Потым да АЗС. Па Сеніцкай.
На Авакяна направа, адразу налева ў арку, ля дому 32/3 налева, направа, проста, садок, 23/2, 23/1, і ў праход між 27 і 29. Перасякаем Чкалава. Праезд каля №32, №6, налева, направа на Караткевіча. На Брылёўскай налева. Па пераходах на супрацьлеглы АЗС бок. Па ходніку па мосьце (асьцярожна). За мостам налева ў бок таксапарку, зноў налева ў Пуцейскі завулак, проста на Аўтадораўскую, міма станцыі "Сталічны" (экс-Больніца), Машыністаў да самага канца. Дужа не разганяйцеся, бо вуліца заканчваецца бэтоннай сьцяной. Пры канцы вуліцы пагаршаецца пакрыцьцё. Пасьля на грунтовую каляіну. Выяжджаем да зоны адпачынку на Сямашкі. Перад мосьцікам сьпешваемся. Бо 2 прыступкі. Направа на другі мост, па пясчанай дарожцы ўгору. Акрамя гэтай дарожкі выездаў няма. Выяжджаем каля СТА. Тут тры варыянты: направа на Сямашкі праз стадыён у бок "Валгаграду", проста ў Рылаўшчыну (зафіксаваны 1 сабака), налева ў поле. Едзем налева. Праяжджаем Рылаўшчыну. Каля станцыі Курасоўшчына сьцежка направа. Яшчэ ўчора была звычайная сьцежка. Сёньня яна спрэс папераежджаная самазваламі. Ня ведаю, што будзе заўтра. Унізе дзьве натаптаныя самазваламі дарогі. Лепш трымацца леваруч. За павароткай перад раздарожжам зьлева ледзь заўважная сьцежка. Трэба на яе. Калі паехаць далей за самазваламі, сустрэнеце адно бульдозэр з гурбамі пяску. Па сьцежцы да прыпынку на Ясеніна. Горка перад ім бярэцца на 1й. Далей каму куды.

славас воршас ужос няс горшас

ёпцель, жмудзіны вылезьлі зь лесу і пад Воршай завалілі маскалёў
http://www.inosmi.ru/translation/229922.html

17.9.06

Сьціплая раскоша

Багата пэйзажыкаў бязьлюднай зоны адпачынку ў гарадзкой глушы між чыгункай, аўташколай, Рылаўшчынай, СТА і Домам правасудзьдзя.
Першыя ўражаньні тут























Рылаўшчына-Брылёвічы-Дружба


Гэта вуліца Ясеніна ў мікрараёне Дружба (Рылаўшчына? Брылёвічы?).
У адрозьненьне ад Малінаўкі - ужо двухбаковая з падзяляльнай паласой :)
Сёлета з рылаўшчынскага поля зьнялі, бадай, апошні ўраджай.


Сталічная вуліца Дружба (ня блытаць з Дружнай, хоць гэта і цяжка).
Дзеля зручнасьці таксафон пастаўлены ў самым канцы вёскі вуліцы.
Конь агрэсіўны.


Па дарозе з Рылаўшчыны на Сямашкі адкрываюцца маляўнічыя віды Менску.
Тут і ніжэй комплекс інтэртатаў мэдунівэрсытэту.




Чаму Рылаўшчына ці Брылёўшчына - леташні артыкул у саўбелцы

дрындушкі

магчыма пасьля бедаваньняў наконт малалікасьці джынсавага фэсту Беларусы зьмірацца з думкаю, што іх насамрэч мала
а таму ня будзе цудаў і хуткіх зьменаў
а значыць трэба мяняць стратэгію і рабіць сваю маленькую, але беларускую справу.
прыйдзе час - яна будзе запатрабаваная.

сёняшні рэжым стварае толькі вакуум.
вакуум працягвае тэрміны йснаваньня, але па ім нічога не застанецца.

нельга гнуцца, але і ня варта лезьці напралом.
нельга даваць сябе збыдліць сыстэме, але й ня варта зь ёю бадацца.
інакш кажучы, лепш унікнуць прымусовых дыскатэк, але й не шпацыраваць з партрэтамі зьніклых па дэканаце.

ІМХО, час значак і стужак мінуў. Дзіцёнку досыць гуляцца з дрындушкамі. Пара й вучыцца гаварыць. Мовай.
Яе не сарвеш, не адбярэш і не забароніш уздымаць.
Яна здольная яднаць і ідэнтыфікаваць беларусаў пры ўсёй іхняй малалікасьці.
Яна здольная не даваць згаснуць агенчыку свабоды і рацыі.
Наталіся ёй, і яна аддзячыць - імунітэтам і падтрымкай.

Гэта складаны шлях. Затое Беларускі.

Прасьцей, вядома, зьехаць.

15.9.06

RSS

даўно шукаў нармальны чытальнік рсс-ак.
змарнаваў процьму часу, паўсталёўваў колькі праграмак, зь якіх больш з ўсіх затрымаўся Abillon. Не таму што добры, а таму, што хоць карыстацца можна без розных мікрасофтаўскіх дапамповак ды і плясак з кадзіроўкамі. Тым часам пошукі працягваліся.
Нарэшце, выйшаў на GreatNews і ніяк не нарадуюся. Па магчымасьцях вельмі падобны да FeedDaemon'a. Але бясплатны і прасейшы ў добрым сэнсе гэтага слова.
Сайт ягоны - http://www.curiostudio.com/.
Раю.

горад-прывід

проста фантастыка нейкая.
сёньня каля шостай вечара езьдзіў па добраўпарадкаванай, ахайнай, відавочна дарагой зоне адпачынку з альтанкамі і масткамі... абсалютна адзін.
справа ў тым, што гэтая пэрліна архітэктуры збудаваная ў маланаселеным раёне - ад кальца тралейбусаў на вуліцы Сямашкі да чыгункі. (-4880х-3700 CityInfo)
побач увогуле жыльля няма - толькі бальніца, некалькі інтэрнатаў.

Тэорый наконт пэрспэктываў і мэтазгоднасьці гэтай стоенай раскошы ў мяне няма ніякіх. Адзінае, што напрошваецца, - адмываньне грошай.

14.9.06

Адрыў урыўкамі

Урыўкі ўражаньняў ад удзелу ў мінуласуботнім Адрыве з схемкай.
Тым, хто ня быў, але каму цікава:
Прывязка да мясцовасьці
Пра што ўвогуле гаворка

Гэта я. Кружляю каля прахадной МТЗ з выразам тыповага шпега. Азіраюся па баках, нечага выглядаю, нешта вышукваю. Фантану няма. Балазе, бульвар недаўгі – саскокваю пад зямлю і груба парушаючы правілы еду па пераходзе. У Менску я ведаю два пераходы з выездам – адзін пад чыгункай з Надзеждзінскай на Валадзько, а другі тут. Па першым даводзілася катацца даволі часта – людзей там мала, па другім ехаў упершыню. Трактарабудаўнікоў на бульвары ня надта каб – відаць, рабацягі адсыпаюцца пасьля працоўнага тыдня перад вячэрняй папойкай. Мой сябар, які жыве паблізу, клянецца, што гэта самы булдосны раён у Менску. Кажа, тут нават уводзілі лякальную забарону на продаж сьпіртнога ў Новы Год.

Фантан аказаўся ў самым канцы бульвара. Адкуль ён узяўся я ня ведаю, але раней яго тут не было. Трэба і ля нашай забягалаўкі такі паставіць.

А вось я знайшоў свабодную лаўку. Сяджу чытаю зялёны аркушык. Дваццаць хвілін ужо чытаю. Намаляваў сабе Менск, расставіў кропачкі. Праўда, я падобны да тэрарыста?

Ехалі мядзьведзі на веласіпедзе. Гэта казка. У рэальнасьці да мядзьведзяў даводзіцца ехаць самому. І табе яшчэ пасярод дарогі пакладуць якія-небудзь трубы камунікацый.

Цікава, хто першы надрукаваў люк? Ну быў жа ж нехта?

Трэба ўважліва чытаць заданьні. Тады ня будзеш зьдзіўляцца, чаму на алеі з Даўгабродзкай у Карчы няма ніводнай кветкі. Толькі дзеткі. І ўсім цікава, што гэта за дзядзька ў касцы. А вось табе і дождж.

З-пад галінкі пад ялінкай ня бачна, як называецца кампазыцыя. Ай, прыйдзе зіма не прамокнеш. Вада з шлема капае на пратакол. Вішчаць тармазы. Ну, спужаліся, затое ж не задавіў.

У пераходзе на Ванеева адрыўшчыкі заблыталіся ў выхадах.

У аднаго з раварыстаў каля “Оптыкі” вывалілася пэдаль. Мой ровар да гэтага не дадумаўся. Малады яшчэ. А Мотавела гайкамі для пэдаляў не гандлюе, аказваецца. Ці то ровары ў іх цэльналітыя, ці то аднаразовыя. Здаецца, я ведаю адказ…

Адна з маіх любімых фунцый Адрыва – торканьне носам. Вось як з гэтай штуковінай на Пуліхава. Быў жа, здаецца, сто разоў…

Так хацелася пазваніць хаця б на склад і спытаца: “А чаго гэта вы такія крутыя, што у вас званкі”. За спрос ня б’юць жа ў нос?
Ці ўсё-такі б’юць?

Пакуль я займаўся японскім чыстапісаньнем, куча сьвяточна апранутага народу чытала мне мантру: “Родзіна мая Беларусія”. Яшчэ чалавек сто ўзьдзейнічалі гіпнозам. Толькі дзякуючы гэтым добрым людзям я не загаварыў па-японску і не скасавурыўся.

Шыльда адпавядае вуліцы – пагрозьліва, высока. Толькі замест штрафу трэба было пісаць калібр. “За праезд па газону агонь бранябойнымі. Саманаводнымі”. Цудам ацалеў :).

Майкова. Я б тут жыў. Цікава, колькі каштуе хатка?

Праз дождж на Брылеўскай шыльда з Калюмбам выглядае зьдзекам. Зрэшты, яму таксама было мокра. Але ён быў адзін. А тут канкурэнты бядуюць, што “прапалілі” кропку.

Паехаў на Трубны. Хоць плян быў іншы – на Маякоўскага. З-за дажджу і расстройства. Што ўсё пайшло ня так, зразумеў толькі падлічыўшы ліхтары. А тым часам галоўнае “ня так” чакала наперадзе...

Улез у нерат – ні ў зад ні ў перад. Пад нагамі зямлі няма. Ніводнай купінкі ступіць. А гэтак ня хочацца правальвацца ў твань. За дажджом ня ўбачыў павароткі ў бок насыпу дарогі. Што наперадзе? Агромністая лужына. Трэба разварочвацца. Разварочвацца ў балоце. Як? Ну, ну, яшчэ, ну, гэх. Кола прасьлізнула. Ровар спыніўся. Я завіс і ў апошні момант раўнавагі нібыта падскочыў разам зь ім на цалю наперад. Пракрут. Пракрут. З хуткасьцю смаўжа сунуся да прывіднага асфальту. Здалося, што там, на чорнай палосцы канец гульні, фанфары і сухі клімат, Зум разьлівае шампанскае па кілішках і частуе цукеркамі.

Начорта было везьці “Белку” на Байканур, калі перад “Транзыстарам” такое поле?

І куды, цікава, прыходзяць колішнія пірагоўцы на вечар сустрэчы выпускнікоў?

Насьценныя запісы – файная ідэя. Вось бы на кожным доме, дзе я жыў у Менску, папакідаць такія…

Партызанскімі сьцежкамі да Партызанскай вуліцы. Новае поле – новая твань. Партызанская – вуліца мілая і кароткая. Туды б яшчэ галубятню…

Да рэспубліканскага спартовага клюбу разам са мной пад’яжджае вясельле. Гэта што за новая катэгорыя? Га?

Не знайшоў вуліцы Заводзкай, затое знайшоў галубятню. Нарэшце. Цікава, а пладзяцца галубы ў гэтым буданчыку, ці на суседніх гаўбцах?

Дом 1900 году стаіць ці не на лініі зносу мэтро… Ну, у Менску й не такое на сьметнік вывозяць

Пасьля кожнага Адрыву Менск зьмяняецца. Але і аддае часьцінку сябе на памяць. Бо толькі людзі зь менскай памяцьцю могуць называцца менчукамі.

А менчукоў у Менску ня так і шмат. Каб зразумець гэта, дастаткова пачытаць апошнія навіны. Напрыклад, пра Лошыцу

дзецкісад

а я ў нейкі момант ўзнадзеіўся - а мо нашы нешта такі могуць? ну хто такія тыя "Аксэлератарсы" ўрэшце?..
але аказалася, што Бруса выдумала зорка айчынна-расейскай журналістыкі "ўпотайкі" ад астатніх арганізатараў.
ну і дура.

апальны апазыцыянэр і рэдактар ня помню якой газэты, які цяпер працуе арганізатарам масавых мерапрыемстваў, расказаў Эўрамосту, што джынсавы фэст разьлічаны на тысячу чалавек, што будуць невядомыя артысты і ня менш невядомыя аратары, што канцэрт пройдзе нават калі ня будзе электрычнасьці, што правакатараў будуць выбіраць і круціць самі.

гэты тандэм варты ўвекавечаньня ў падручніках па піяры.

13.9.06

бай, віцебск.

Новы модэр by_vitebsk забараніў беларускую мову ў суполцы пад звыклай маркай "пераважнай расейскамоўнай большасьці Віцебску".
Пераважная большасьць расейскамоўных віцебцаў расейскамоўная першае пакаленьне.
Абсалютная большасьць расейскамоўных віцебцаў мае неблагія адзнакі ў атэстаце па мове.
І ёсьць асобныя індывіды якія не разумеюць беларускай мовы з прынцыпу.
У прынцыпе та яны яе разумеюць, але прынцып такі...
І вось гэтыя індывіды, пераканаўшы сябе, уводзяць правіла пра тое, што віцебцы ў сваёй большасьці тупыя неадукаваныя тармазы....



мдзямс, няслабы флэшмоб утварыўся :)

10.9.06

20 000

10 верасьня недзе ў раёне Грушаўкі мой роварны прабег склаў 20000 км.

9.9.06

ратацыя

сёньня пакуль падпампоўваў ровар па радыёкропцы 2 разы пасьпелі пракруціць песьню пра тое, як "решили самураи перейти границу у реки" – спачатку ў тэматычнай праграме, а пасьля ў канцэрце па заяўках. цікава, шо ў іх яшчэ ў ратацыі?

7.9.06

забойства Вільні

Выдумляў сабе Вільню я безьліч гадоў.
Але ў Вільні я Вільні свае не знайшоў.



Image Hosted by ImageShack.us

Image Hosted by ImageShack.us

Image Hosted by ImageShack.us

Image Hosted by ImageShack.us

Image Hosted by ImageShack.us

Image Hosted by ImageShack.us

Image Hosted by ImageShack.us

Image Hosted by ImageShack.us

Image Hosted by ImageShack.us

Image Hosted by ImageShack.us

Image Hosted by ImageShack.us

Image Hosted by ImageShack.us

Image Hosted by ImageShack.us

Image Hosted by ImageShack.us

Image Hosted by ImageShack.us

Image Hosted by ImageShack.us

4.9.06

274!

Збылася двухгадовая мара ідыёта - я нарэшце зганяў у Бегамлю празь Зембін і назад.
14 гадзінаў кручэньня пэдаляў.
16 гадзінаў дарогі.
274 кілямэтры за два дні.
Ідыёту да наступнага сэзону марыць не даваць :)

Самыя лепшыя дарогі на Барысаўшчыне. Вось толькі іх, чамусьці, праклалі праз самыя вяршыні тамтэйшых гораў. Самая высокая - у лесе між Мсьціжом ды Іканамі. А шчэ два дні таму самай страшнай горкай для мяне быў спуск да Лагойску...

Дагэтуль ніколі нічога ня чуў пра Зембін. Моцна ўразіў - старая царква і неверагодна велічныя руіны касьцёлу з бусьлянкай пад крыжом і травой з галавы Марыі.









p.s. дарэчы, першы мой роварны рэкорд быў таксама ўсталяваны на пачатку восені - 1 верасьня 2002-га: Стоўбцы-Мір-Менск. 142 км, здаецца.

1.9.06

Узьлёт за адну ноч

газэта рэспубліка за адну ўноч узьляцела на 4е месца рэйтынгу смі Акавіты і ста другім па папулярнасьці друкаваным выданьнем у белнэце.
Што сталася прычынай такога ўзьлёту, невядома - на сайце Р звычайны прэсны афіцыёз.

Не прагнуцца не пражыць?

Рэйтынг Назва рэсурса Наведвальнік усе/з Беларусі Хіты Аўдыторыя Актыўная аўдыторыя

сёньня:
4 Газета "Рэспублiка" 1183 1030 (87%) 2709 186 69
учора:
19 Газета "Рэспублiка" 438 313 (71%) 1632 186 69

(інфа на момант напісаньня допісу)

V.ru

V ў расейскім дубляжы і V ў арыгінале — два розныя фільмы.
тым, хто яшчэ не глядзеў - раю глядзець упершыню толькі з тытрамі і арыгінальным гукам.
вядома, калі вы ня хочаце ўбачыць хапатлівы казачны шматслоўны баевічок.