Tweets copied by twittinesis.com
31.8.09
30.8.09
29.8.09
From Twitter 08-28-2009
- 09:32:43: tut.by без папытаньняў выслаў няслушны пароль ад скрыні, што за фокусы?
- 15:26:27: Ровар трэснуў папалам. Хнык-хнык.
- 16:52:21: Затэлефанавалі, сказалі, што тры дні ня будзе тэлефону. Тэлефон — эўфэмізм інтэрнэту. Значыць адно і тое, а гучыць ня так балюча.
- 16:53:23: Во дык радасьці, ні інтэрнэту, ні ровара.
- 17:57:33: Вось здавалася б, люміневая жалязяка, а здохла толькі прыцягнуўшы дахаты апошні мех сьцяжачнай хрэні.
Tweets copied by twittinesis.com
28.8.09
27.8.09
From Twitter 08-26-2009
- 19:44:41: Тэлефон у Белтэлекаме адрамантавалі па тэлефоне, пракруціўшы дзьве кампазыцыі Поля Марыя (адну двойчы). Гаючая сіла Super Instrumental’а!
Tweets copied by twittinesis.com
Tour de Śmilavičy
Cumulative | Distance | Where | Notes | Direction | Elevation | |
---|---|---|---|---|---|---|
1.28km | 1.28km | Vialikaje Ściklieva | SE | 113° | 206m | |
5.56km | 4.28km | Kolišni palihon | ESE | 99° | 222m | |
9.73km | 4.17km | Lieciščy | SSE | 147° | 234m | |
18.68km | 8.95km | Apčak | SE | 127° | 189m | |
27.48km | 8.8km | Kuliašoŭka | SE | 115° | 184m | |
30.03km | 2.55km | Piatrovičy | ESE | 103° | 175m | |
30.24km | 0.21km | Zarečča | ESE | 103° | 176m | |
32.85km | 2.61km | Kaliuha | ESE | 97° | 195m | |
36.93km | 4.08km | Dračkava | ESE | 102° | 184m | |
40.71km | 3.78km | Hryva | S | 173° | 182m | |
42.71km | 2km | Malyja Liady | WSW | 242° | 186m | |
44.18km | 1.47km | Slabodka | WSW | 239° | 186m | |
50.41km | 6.23km | Śmilavičy | SSW | 183° | 172m | |
90.02km | 39.61km | Miensk | ESE | 106° | 209m |
www.bikely.com
26.8.09
From Twitter 08-25-2009
- 09:27:15: mapmaker napisaŭ, što ja virus
- 22:07:28: Сьмілавічы — мястэчка, дзе рэспубліканская дарога ідзе проста пад платамі, а людзі — дзе давядзецца.
- 22:08:46: Сьмілавічы — мястэчка, дзе палац ператварылі ў разваліны на задворках, а арыентыр да яго — ўказальнік на скураны камбінат.
- 22:10:01: Сьмілавічы — мястэчка, дзе палац рэканструявалі з прыстасаваньнем, каб паглядзець, што хутчэй зруйнуецца.
- 22:29:48: Драчкава — аграгарадок, дзе адна з галоўных вуліц — Сталінская. Ня Столінская, а Сталінская. Бля. http://trunc.it/1ji7q
- 22:36:32: Смалявіцкі — раён, дзе цэнтралізавана перапісваюць дарожныя шыльды на расейскую мову. Зрэшты, нават за Шабанамі ўжо «МИНСК» утачылі.
- 22:59:48: Малыя Ляды — вёска, дзе помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя схаваны за Вялікім Плотам. http://trunc.it/1hurw
Tweets copied by twittinesis.com
25.8.09
From Twitter 08-24-2009
- 07:43:55: Наша Нацыяналка — прыгожая, а ў Юніка — найлепшы маркоўны сок.
- 08:08:52: вось глядзіш, як кідман любуецца ня зь пітам, а з макґрэґарам, а ўсё адно камок у горле, мулен руж — эта празьнік са сьлязамі на глазах.
- 08:44:03: ранішні зьдзівос: народ, які лічыць нармальным накрэсьліць межы Менскага Раёна, Заслаўя, і г.д. у мэпмэйкеры «ад балды».
- 18:40:27: краіна неверагодных немагчымасьцяў з капіталізмам, у якім гады ня жэруць лаўровы ліст.
Tweets copied by twittinesis.com
23.8.09
From Twitter 08-22-2009
- 18:26:34: карацей, па-парадку: сьпярша на жданах ветрам узадрала ў неба намёт і з грукатам пасыпаліся побач жалязякі каркасу
- 18:27:09: потым у заплечнік працякла асадка, упершыню за колькі там гадоў, так супала, ага…
- 18:29:58: і гэта пры няпоўнай функцыянальнасьці ног: пасьля ўчорашняга ўздыманьня на 2 паверх 300 кг будаўнічай сумесі схілы і сходы — выпрабаваньне.
- 18:31:12: самае цікавае, у хаце зьнікла тэлефонная сувязь, але застаўся нэт. вядома, файна, што не наадварот, але дзяўчына ў сапорце была зьдзіваваная
- 18:33:02: хлопчык з сапорту сказаў дзяўчыне з сапорту, што інтэрнэту, магчыма, дастаткова адной жылы, а другая абарваная.
- 18:36:14: мой нумар пастаянна заняты, новы тэлефон быў куплены да адкрыцьця гэтага факту, зрэшты, стары быў такі стары…
- 18:39:17: упершыню вырашыў пакаштаваць кавы з аўтамату, жалязяка сажрала тысячу, скамячыла стаканчык і выліла каву міма ў сьёкавую дзірку.
- 18:39:43: я што хацеў сказаць — just a perfect day.
- 18:44:28: з картографам перавысіў ліміт на 15 тысяч, ня дужа шкадую, думаю пра анлім, забыўся на рыдзер. ды не з-за тысяч, з-за будаўнічай сумесі.
Tweets copied by twittinesis.com
21.8.09
From Twitter 08-20-2009
- 19:19:13: нейкая фігня ўжо другі год запар, што вакацыі палягаюць у грубай фізычнай працы; адбівае ўсе цікавасьці ды цягі,... http://ff.im/6TApf
Tweets copied by twittinesis.com
20.8.09
19.8.09
From Twitter 08-18-2009
- 00:04:26: быў перакананы, што гольф-клюб на палігоне — проста фэнтэзі http://bit.ly/10bEN5. Але ж, аказалася, калупаюцца! http://trunc.it/1d43e
- 11:37:21: офіс у цэнтры гораду, склад ля палігону, ну трэба ж папярэджваць, што самавываз з трыдзевяцьзямельля, наматаў 44 бадзёрых велакілямэтры.
- 11:50:08: ну так, або кот або надзіманы матрац, хто б сумняваўся
- 12:30:14: То вуліца ім дужа даўгая, то карыстальнік дужа малады, то нармальная дарога накладаецца на ґуґлалухту і ня мае права быць, бюракраты.
- 13:05:44: гм, ґуґал абнавіў хмары над менскам, асабліва сакавітыя — над 120-й в/ч з музеем Лукашэнкі.
Tweets copied by twittinesis.com
18.8.09
From Twitter 08-17-2009
- 12:54:01: гэта трындзец,, тэлефануюць «сьпяцы» па аб’яве «сьцяжка ГВЛ» і ўціраюць, што ёсьць толькі адна — бэтонная — сьцяжка, і я «заблуджаюся».
- 14:51:11: уначы ў двары гастралявала зграя, рэпэртуар аднастайны, затое гучнасьць і адданасьць справе зайздросныя.
- 14:54:36: неабяцаны гідрамэтам град пракраўся незаўважна для ягоных лякатараў
Tweets copied by twittinesis.com
17.8.09
From Twitter 08-16-2009
- 20:47:19: сябар лепшы за баброў лепшы за бровар, але калі потым дадаць Der Baader Meinhof Komplex, то ў тры ночы — цьвярозы і ня зможаш заснуць.
- 20:59:50: дзякуй усходняму менску за хвойнікі, развалуэсэсэсэр за кінутыя палігоны, а вайскоўцам за «Аглядны курган», было файна.
Tweets copied by twittinesis.com
16.8.09
From Twitter 08-15-2009
- 11:21:46: гастарбайтэры, вяртайцеся дахаты, тут засталіся адназадачныя крыўдлівыя абібокі
- 12:00:15: Из Белоруссии выдворены российские журналисты - Радио Свобода © 2009 RFE/RL, Inc. http://ff.im/6DSuq
Tweets copied by twittinesis.com
15.8.09
From Twitter 08-14-2009
- 09:38:53: А я ўсё культурна ўзбагачаюся. Чытаю ўспаміны Дубянецкага пра ўспаміны Гурскага, які цяпер вуліца. Ох, і дастаецца нашаму ўрбаноніму!
- 11:03:26: адфулўоліў 4asapopi3. а так усё весела пачыналася
- 16:32:41: na rovarnych paĺčatkach jość piatlicy, hetkija haftački, kab laćviej ściahvać, duža zručna. čaho henak na ŭsiakaj apranasie nia robiać?..
- 17:55:52: Чытаю рассылку Мінсктранса: рэйс на Браслаў будзе рабіць аўтобус Радзіміч (25 месцаў седзячы, 10 стоячы). Як я спачуваю гэтым дзесяці.
- 17:59:38: Сачу за зьменай сэзонаў па тым што, зьяўляецца пад коламі. Ад сёньня — яблыкі!
- 18:45:11: pa "16Bit.Fm Back to Mine" - Dr.Alban. I čaho my ad jaho tak piorlisia, muzyki ž tady bylo boĺš, čym ciapier.
Tweets copied by twittinesis.com
14.8.09
From Twitter 08-13-2009
- 12:05:27: зрэшты, кепскія творы можна друкаваць трэцім вузкім арыялам, калі ўжо няма як адмовіць, я за разумны кампраміс.
- 12:10:36: пралетарый з начной зьмены з пляшкай у руках клапоціцца пра сваю бясьпеку — пляшка зіхціць лепш за які флікер, а флікеры нейк вырадзіліся.
- 13:46:20: Украінцы з Польскага радыё для заграніцы так і не абнавілі на сайце свае частоты зь зімовых(!). Ну ладна я адзін тормаз, але ж там рэдакцыя!
Tweets copied by twittinesis.com
13.8.09
NPX 7.2009s LIGHT
Занядбаў я зусім сваю хвалялоўку.
Выкладаю пакуль сырую, бо лепш сырая, чым старая.
Пасьля дадам яшчэ што й варыянт для друку.
UTC+3 (BLR) | RADIO_LANGUAGE kHz (/time\) [days of week, 1=Monday] | |
00:00 — 01:00 | PL.B 612 PL.P 7245 6155 | |
01:00 — 02:00 | PL.B 612 | |
02:00 — 03:00 | ||
03:00 — 04:00 | DW.R 6180 11865 17865 | .B ПА-БЕЛАРУСКУ .E IN ENGLISH .P PO POLSKU .R ПО-РУССКИ .U УКРАЇНСЬКОЮ |
04:00 — 05:00 | DW.R 6115 9865 | |
05:00 — 06:00 | DW.R 15450 BBC.R1 5965 6130 7265 | |
06:00 — 07:00 | RL.B 6105 6120 RL.R 5925 7205 11700 15470 DW.R 11780 15450 BBC.R 5875 7245 9450 (1-5) | |
07:00 — 08:00 | DW.R 5915 9545 13780 RL.B 6105 6120 RL.R 5925 7205 9520 9760 BBC.E 9410, 13675 BBC.R 5875 7245 9450 11845 (1-5) | |
08:00 — 09:00 | DW.R1 5915 9545 13780 RL.R 9520 9760 12005 17560 PL.R1 13745 13840 BBC.E 9410, 15565 | |
09:00 — 10:00 | RL.R 9520 9760 12005 17560 | |
10:00 — 11:00 | PL.B2 11975 9440 PL.R1 11835 13690 | |
11:00 — 12:00 | PL.B1 11975 9440 PL.R2 11955 RL.R 11700 15130 17730 | |
12:00 — 13:00 | RL.R 11700 15130 17730 | |
13:00 — 14:00 | PL.B2 9670 PL.P2 11995 11915 | |
14:00 — 15:00 | ||
15:00 — 16:00 | RL.R 9585 11700 15130 15565 PL.R1 6140 | BBC BRITISH BROADCASTING CORPORATION DW DEUTSCHE WELLE PL POLISH RADIO EXTERNAL SERVICE RL RADIO FREE EUROPE/RADIO LIBERTY SWE RADIO SWEDEN INTERNATIONAL 1 h1:00 — h1:30 2 h1:30 — h2:00 |
16:00 — 17:00 | RL.R 9530 15565 11725 PL.R1 6050 | |
17:00 — 18:00 | RL.R 9530 15565 11725 11880 13645 DW.R 11915 15625 15620 15700 BBC.R 7425 9625 7325 (1-5) 5920 (4) | |
18:00 — 19:00 | RL.B 7445 9725 RL.R 9530 11725 9520 11885 PL.P2 9670 DW.R 15265 15620 15690 BBC.R 5920 5990 7325 7425 (1-5) | |
19:00 — 20:00 | DW.R 9715 11915 RL.B 7445 9725 RL.R 9530 7270 9445 PL.P1 9670 BBC.R 5920 5990 7325 7425 | |
20:00 — 21:00 | DW.R 9715 11915 15620 RL.B 6050 6105 RL.R 5980 5995 9520 11805 BBC.E 5875, 13675 BBC.R 5920 5990 7325 7425 (6,7) SWE.B2 5840 (1,2,6,7) ( PL.B 1557 | |
21:00 — 22:00 | DW.R 9715 9885 11885 RL.B 6050 6105 RL.R 9520 11805 5820 11755 BBC.E 5875, 13675 BBC.R 5920 5990 7325 7425 (6,7) PL.B 1557 | |
22:00 — 23:00 | DW.R 9535 9715 9885 DW.B1 9535 RL.B 5820 9405 RL.R 7220 9465 9475 9840 BBC.R 5920 5990 7325 7425 (6,7) | |
23:00 — 24:00 | RL.B 5820 9405 RL.R 7285 9465 SWE.B2 5840 (1,2,6,7) ( | |
NAJPAŬNIEJŠAJA PRYVATNAJA CHVALIALOŬKA NPX 7.2009s LIGHT |
From Twitter 08-12-2009
- 01:31:13: вецер з радыяльнай, пах гнілой бульбы над паркам чалюскінцаў, гэта наша крыніца ці наша шампанскае?
- 11:26:25: Пачытаў «Калевалу» ў «Дзеяслове». Тое, што курылі карэла-фіны, падымае настрой праз стагодзьдзі. Выйшаў з WC культурна ўзбагачаным.
- 12:11:38: kali b Pierre Bastien pasprabavaŭ znajści ŭ pošuku slova «pračyščaje», jon by ablamaŭsia.
- 13:17:10: Шукаецца шумапаглынальны латок для ката, гэты апантанец калі-небудзь закапае сваё багацьце да суседзяў зьнізу,
Tweets copied by twittinesis.com
12.8.09
sheduled inspiration
Пэрыядычныя літаратурна-мастацкія выданьні — гэта нонсэнс. Тут альбо пэрыядычныя, або літаратурныя. А як што графікі падганяюць, а друкаваныя аркушы абавязваюць, то друкуюцца ў такіх выданьнях і тыя, каму нельга адмовіць, і тыя, каго няма кім замяніць. Што крыўдна, друкуюцца часам побач з вартымі рэчамі, а то, шчэ горш, уперамешку.
Чытаеш які патасны твор на ўзьнёслую тэму й разумееш, што адзінае, але моцнае пачуцьце — шкадаваньне загубленага на друк лесу.
Досыць па старой завядзёнцы піхаць у друк усё, што лезе. Пара шукаць найлепшае, замаўляць найактуальнейшае, а ня корпацца ў тым, што звалілася ў рэдакцыйны кошык. Пара завязваць з графаманіяй і штампаваньнем, а таксама з пачаткоўствам. Для гэтага ёсьць блоґі, сьмела гэтакіх туды на самаўдасканальваньне. Альбо калі нармальных тэкстаў набіраецца на 50 старонак, а не на 350, то столькі й друкаваць. Гэта зьберажэ піламатэрыялы й квадратныя сантымэтры на чытацкіх паліцах.
У наш мікрасхемны век папера вартая толькі найлепшага.
Крытыкам кепскія творы можна пасылаць у рукапісах.
Сказанае ня тычыцца белакартоннага ЛіМу. Бо ён працуе ў жанры сацыяльнай сеткі. М. ведае Л. П. камэнтуе Р. С. mark твор П. as like. Total likes 3. Г. mark А. as friend. Толькі замест пстрыкаў мышкай газэтныя развароты й бюджэтная падтрымка творчасьці, вартай падзамочных запісаў. На гэта цікава дзівіцца і безь літаратуры з мастацтвам, бо оф-лайн і без паролю, хоць і Сommercial.
6.8.09
Велапальчаткі са Жданоў
10 тысяч рублёў, самаліквідацыя за 10 дзён.
Затое не давядзецца мыць.
Прыкра, што наш жалю варты мікравелабізнэс лічыць дарэчным прадаваць гэткае друхло.
Пальчаткі купленыя ў шапіку на Ждановічах толькі дзеля таго, што пальчатак патрэбнага памеру па адэкватных цэнах у менскіх роварнях не знайшоў.
У патасных велазагончыках і веласкляпеньнях былі пальчаткі цаной у чвэрць стэлса. Напэўна, з веладыямэнтнымі велапярсьцёнкамі ўпрыдачу, не асьмеліўся спытаць.
5.8.09
sabačy dopis
Пакуль мэдыі даносяць чарговыя зьвесткі з франтоў змаганьня сабакаабаронцаў з сабакапрыбіральнікамі й сталічнымі ўладамі ў цэлым, на Нахіленых завулках чакае новых нарадзінаў ужо немалая сямейка цуцыкаў. Дзеткі зь мінулага году падрасьлі, навучыліся ганяць ровары й абселі стратэгічную Радыяльную магістралю. Праца ў іх нялёгкая: апроч раварыстаў ды мінакоў тройчы на гадзіну правяраюць на добранадзейнасьць пасажыраў 87-га, якія немавед навошта выходзяць на «Халмагорскім» прыпынку. Іхнім прыпынку, хто б сумняваўся.
Гарадзкія сабакі — стварэньні занятыя. Памяць перагружаць не забавязаныя. І як што ты хоць два разы на дзень хоць цэлы год праяжджаеш міма, будзеш ці аббраханы ці аббраханы з эскартаваньнем.
Ды ад нядаўняга пратакольны брэх памяняўся на нейкі зацяты. Ажна раз саскочыў за камянюкай, прысеў, а гляджу — сучка-та пацяжэла. Не каб дурніцы пасесьці дзе ў ціхім куточку, дык скача пад колы.
Вось жа й няма ніякай, прызнацца, радасьці ад гэтай сабачай прагрэсіі. Як што зь пяцьцю лацьвей на стала, той зь дзесяцьцю й ня тое будзе.
Як што ты дачытаў дасюль адно ў чаканьні, калі ж я ўжо скажу, да чаго тут сабакапрыбіральнікі з нашай «Фаўны гораду», то не пацірай кулакі. На Нахіленых завулках багата камянёў розных памераў. Пакуль хапала падняць зь зямлі, сама болей — шпурнуць побач, «пратакольна», ды без сумневаў пры патрэбе скарыстаю й «зацяты» сцэнар.
Проста мне як актыўнаму «баразьнільніку» менскіх дарог падаецца, што «Фаўна» гэтая дзесь у іншым горадзе з сваімі сабакамі й сваімі антаґаністымі. Бо за мой роварны век з панаседжаных месцаў ня зьнікла ніводная зграя. Я ўжо быў амаль гатовы ўявіць, што яны ўсе прывітыя й стэрылізаваныя. Каб не апошнія навіны на Нахіленых завулках.
4.8.09
3.8.09
Київ. Шпацыр.
Я люблю вялікія гарады. Там ня сумна. Пакуль разгледзішся, пакуль ня стопчаш іх упоперак. Гады тры мне было дужа цікава ў Менску. Гады тры — гэта таму, што не было ровара. Менск пешшу — даволі вялікі, з канца ў канец — гэта амаль дзень.
Кіеў — і вялікі, і бяз ровара.
Я вылез з мэтра ля негрыцянскага базару пад нейкім мастом. Дзеля таго, што апроч мосту й намётаў з трантамі нічога відаць, на хвіліну падалося, што негрыцянскі базар — на менскай вуліцы Талстога, дзе па версе ідзе Маскоўская. Між палаткамі — пуцявіны разьвязкі. Між палаткамі — канцавая «Багданаў». Між палаткамі людзкі натоўп. Між натоўпу снуюць машыны. Я спыніўся падзівіцца наўкола. Аказалася — пасярод дарогі. Акурат на разьвязцы.
З праспэкту Перамогі пашыбаваў вуліцай Гетмана Вадзіма. Я ішоў, а вуліца стаяла. Амаль нікога зь мінакоў насустрач. Кантрастна.
Павярховікі павернутыя да трасы рэклямнымі пляцоўкамі.
У вялікім горадзе абавязковы пункт праграмы — заблукаць. Заняўся гэтым на і пад Севастопальскай плошчай зь ейным каварным макдональдсам на тупіковым водшыбе.
Пакуль блукаў, на далягляд вылезла хмара. Сьпярша кіравалася міма, ды потым павярнула павітацца. Падманны манэўр. Перш чым змыцца, затарыўся півам на нейкай пыльнай запраўцы зь вялікімі лядоўнямі.
Калі выйшаў, неба і зямлі было не відаць. Пыл і цемрадзь.
Галасую. Не спыняюцца нават маршруткі. Згадаў, што ў заплечніку адблісковая стужка. Наматаў на руку. Вынік рэклямшчыкам «Стань заўважней» спадабаўся б. Сеў, і адразу лупануў дождж. Таксоўца даў рушніка на калені. Афігець. Аказалася, цячэ лабавое шкло. Афігець два разы.
Наступнага дня прабегся па цэнтры. Цікава, пафоткаў.
Але ня торкае гэтак, як кіеўскі галоўны аўтавакзал…
…або як кіеўскі рэльеф, кіеўскія тралейбусы, кіеўскія аб’явы, наклееныя ў недаступных для пешаходаў месцах.
.
Трэба ўсё-такі калі-небудзь прыехаць паглядезць на Сафійскі сабор і Андрэеўскі спуск.
Кіеў. Падзямельлі.
Київ. Туды.
Kyiv McDrive