Пакуль мэдыі даносяць чарговыя зьвесткі з франтоў змаганьня сабакаабаронцаў з сабакапрыбіральнікамі й сталічнымі ўладамі ў цэлым, на Нахіленых завулках чакае новых нарадзінаў ужо немалая сямейка цуцыкаў. Дзеткі зь мінулага году падрасьлі, навучыліся ганяць ровары й абселі стратэгічную Радыяльную магістралю. Праца ў іх нялёгкая: апроч раварыстаў ды мінакоў тройчы на гадзіну правяраюць на добранадзейнасьць пасажыраў 87-га, якія немавед навошта выходзяць на «Халмагорскім» прыпынку. Іхнім прыпынку, хто б сумняваўся.
Гарадзкія сабакі — стварэньні занятыя. Памяць перагружаць не забавязаныя. І як што ты хоць два разы на дзень хоць цэлы год праяжджаеш міма, будзеш ці аббраханы ці аббраханы з эскартаваньнем.
Ды ад нядаўняга пратакольны брэх памяняўся на нейкі зацяты. Ажна раз саскочыў за камянюкай, прысеў, а гляджу — сучка-та пацяжэла. Не каб дурніцы пасесьці дзе ў ціхім куточку, дык скача пад колы.
Вось жа й няма ніякай, прызнацца, радасьці ад гэтай сабачай прагрэсіі. Як што зь пяцьцю лацьвей на стала, той зь дзесяцьцю й ня тое будзе.
Як што ты дачытаў дасюль адно ў чаканьні, калі ж я ўжо скажу, да чаго тут сабакапрыбіральнікі з нашай «Фаўны гораду», то не пацірай кулакі. На Нахіленых завулках багата камянёў розных памераў. Пакуль хапала падняць зь зямлі, сама болей — шпурнуць побач, «пратакольна», ды без сумневаў пры патрэбе скарыстаю й «зацяты» сцэнар.
Проста мне як актыўнаму «баразьнільніку» менскіх дарог падаецца, што «Фаўна» гэтая дзесь у іншым горадзе з сваімі сабакамі й сваімі антаґаністымі. Бо за мой роварны век з панаседжаных месцаў ня зьнікла ніводная зграя. Я ўжо быў амаль гатовы ўявіць, што яны ўсе прывітыя й стэрылізаваныя. Каб не апошнія навіны на Нахіленых завулках.
5.8.09
sabačy dopis
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment