6.8.09

Велапальчаткі са Жданоў

10 тысяч рублёў, самаліквідацыя за 10 дзён.
Затое не давядзецца мыць.

Прыкра, што наш жалю варты мікравелабізнэс лічыць дарэчным прадаваць гэткае друхло.
Пальчаткі купленыя ў шапіку на Ждановічах толькі дзеля таго, што пальчатак патрэбнага памеру па адэкватных цэнах у менскіх роварнях не знайшоў.



У патасных велазагончыках і веласкляпеньнях былі пальчаткі цаной у чвэрць стэлса. Напэўна, з веладыямэнтнымі велапярсьцёнкамі ўпрыдачу, не асьмеліўся спытаць.

1 comment:

jekhor said...

У спартовых крамах ды гіперах зараз з'явіліся даволі прыстойныя і танныя. Набываць не спрабаваў :)