- 18:26:34: карацей, па-парадку: сьпярша на жданах ветрам узадрала ў неба намёт і з грукатам пасыпаліся побач жалязякі каркасу
- 18:27:09: потым у заплечнік працякла асадка, упершыню за колькі там гадоў, так супала, ага…
- 18:29:58: і гэта пры няпоўнай функцыянальнасьці ног: пасьля ўчорашняга ўздыманьня на 2 паверх 300 кг будаўнічай сумесі схілы і сходы — выпрабаваньне.
- 18:31:12: самае цікавае, у хаце зьнікла тэлефонная сувязь, але застаўся нэт. вядома, файна, што не наадварот, але дзяўчына ў сапорце была зьдзіваваная
- 18:33:02: хлопчык з сапорту сказаў дзяўчыне з сапорту, што інтэрнэту, магчыма, дастаткова адной жылы, а другая абарваная.
- 18:36:14: мой нумар пастаянна заняты, новы тэлефон быў куплены да адкрыцьця гэтага факту, зрэшты, стары быў такі стары…
- 18:39:17: упершыню вырашыў пакаштаваць кавы з аўтамату, жалязяка сажрала тысячу, скамячыла стаканчык і выліла каву міма ў сьёкавую дзірку.
- 18:39:43: я што хацеў сказаць — just a perfect day.
- 18:44:28: з картографам перавысіў ліміт на 15 тысяч, ня дужа шкадую, думаю пра анлім, забыўся на рыдзер. ды не з-за тысяч, з-за будаўнічай сумесі.
Tweets copied by twittinesis.com
No comments:
Post a Comment