14.5.10

From Twitter 05-13-2010



  • 00:12:21: найлепшыя людзі нашай краіны зашыліся ў гандлёвыя рады базараў, 1-ы ж гандляр па круцёлцы назваў кран, фірму, кошт у дзяржкраме, «гаўно».
  • 00:13:40: на маё, «раз гаўно прадаецца ў краме, то, гаўно сэртыфікаванае», гандляр шматзначна адзначыў «ведаю я, як робіцца гэтая сэртыфікацыя»
  • 00:17:39: увогуле ў школе мусяць выкладаць сантэхніку, электрыку й аздабнічыя буддысцыпліны, а не фігню нейкую, адарваную ад жыцьця.
  • 00:19:13: гугл памножыць, ўорд памылкі выправіць, гуглмапс падкажа сталіцу мадагаскара, а хату даглядаць самому трэба.
  • 00:27:27: зноў наматаў 80 км па нашай утульнай ды кампактнай сталіцы, зьлёгку укатаны. Цікава, ці пераб’ю калі рэкорд 275 за два дні, 150 за адзін?
  • 18:02:41: у аўтоса перад носам між жаданьнямі хутчэй праскочыць пераход і не разьбіць машыну перамагло першае, такія дурацкія аварыі бываюць.
  • 18:04:58: стойце на пераходах далей ад дарогі, бо кабеты пасьля таго, як даліся 2 машыны ў 20 см сталі на астатнія кідацца: куды прэш! ідыёты! etc
  • 18:06:42: кіроўцы, дарэчы, так і ні слова адзін адному не сказалі, выйшлі, патапталіся, патупілі, пахадзілі, папіналі аскепкі, але ні слова, дзіўна.
  • 21:46:42: http://ivctrans.by/bus/first.php такі перарабілі расклад, каб ім можна было карыстацца, але выбар толькі зь Менску, даёш астатнія гарады!
  • 23:56:16: паверыў ціўцеру, купіў тры пляшкі рэчыцкага «Белага аксаміту», самага гадаснага нефільтраванага піва з каштаваных, піва ў мяне цяпер надоўга


Tweets copied by twittinesis.com


No comments: