- 02:01:34: усе галімыя песьні як правіла можна паслухаць на last.fm
- 13:03:17: статыстык зь мяне ніякі, а ў worldcommute.com сайт ніякі, таму ўлічаных 5503, а дагэтуль нібыта 20000 было, #km хоць дурноцьце гэта, вядома.
- 13:07:05: паеду лепш па палігоне пагойсаю, 2 гады жыву, а ўсё плутаю, еду ў сокал, трапляю ў сосны і наадварот, сорам які. GPS? з гпсам любы ёлуп можа
- 15:18:37: па палігоне езьдзіла нейкая бмпэшпка, пулялася пяском і дажджавымі чарвякамі, какетна аб’яжджала лужыны, не гарэла.
- 18:40:57: У мяне пра палігон былі рамантычна-гугламапсавыя ўяўленьні. Я нават на працу па ім езьдзіць думаў. Ага… http://panoramio.com/photo/35787888
- 18:49:45: Ну і проста велапрапаганда з шышкамі, рапсам і небам. 10 хвілін ад Менску. Прымаць ад інэтзалежнасьці. http://panoramio.com/photo/35787859
- 18:51:22: самае сумнае на палігоне, што для гэнага гольф-клюбу перагарадзілі дарогі, дужа крыўдна ўпірацца ў плот, гераічна фарсіраваўшы кучыгразі
- 21:46:12: якія ўсё ж назвы ў П.Чалюскінцаў пустыя. Вікскатлівая плошча, Безліхтарная алея, Аббрэшлівы спуск, П’яна-пралетарская, алея ім Рускага радыя
Tweets copied by twittinesis.com
No comments:
Post a Comment