15.5.10

From Twitter 05-14-2010



  • 10:46:40: велабізнэс. усе абанэнты з роварні на м.Маскоўскай выключаныя ці недаступныя.
  • 10:48:37: тэлек. 10 хвілін глядзеў перадачку пра прыслугу Боры Маісеева. гэтаму няма навуковага вытлумачэньня. хоць ты ў 25-ы кадар верыць пачынай.
  • 10:53:32: мне з мабільнай канторы самі званілі, бяры, кажуць, гарадзкі нумар задарма. ну ўваходныя платныя, дык у вас лапаткі барціровачныя па 5$ пара
  • 10:56:29: а вось з канторамі, якія адкрылі сабе сайт 5 гадоў таму ў зоне .com і забылі пра яго, што зь імі будзе?
  • 11:10:50: Хатынь. ня быў ні разу. але ад Лагойску 15 антыроварных км. менскія лайдакі ня могуць зрабіць нармальнай дарогі, хаця б як на віцебшчыне
  • 11:13:51: у Хатынь ня ходзіць ні фіга, да павароткі зь Менску афіцыйна ходзіць 1 аўтобус, стуль турыст даджгае шпаркай хадой пад 9-ю вечара.
  • 11:24:51: і чаго толькі няма на мапах яндэкса, нават чыгунка ад Хатыні да Плешчаніцаў http://maps.yandex.ru/-/CFR5Bmb
  • 11:27:20: увогуле ўсіх прафкартографаў тычыцца, пасадзіць бы іх на ровар ды адправіць па намаляваных ды надрукаваных імі дарогах.
  • 17:46:55: калі белсел падкінуў ґіґ халяўнага трафіку, я аж задумаўся, куды яго падзець, а тут знайшлася падборка фільмаў парфёнава.
  • 20:57:53: што характэрна, у веласрачы, які ўзьняўся на тутэйшых форумах, рускамоўныя ўсё часьцей уточваюць слова «ровар», а яго і ў слоўніках та няма)
  • 21:04:05: ідыёцкае пытаньне, але мо вечарам пятніцай ніхто не пабачыць: мяне могуць аштрафаваць за язду па ходніках і чым папала з хуткасьцю 20км/г+?
  • 21:23:59: у ґмэйлаўскім базьзе ля поля пошуку толькі Search Buzz і Search Web. Нелягічна. Лягічна — Search Buzz і Search Mail.


Tweets copied by twittinesis.com


No comments: