- 00:22:52: жатэцкі гусь ад балтыкі лайно
- 00:24:27: «Круці педалі, пака пізды ня далі» — гопнікі з Байкальскай імпліцыравалі сотні старонак форуму «Велосипедисты на дорогах - разве не дурдом?»
- 11:23:49: няшчасны голас з аўтобуснага парку просіць мяне зьвязацца з начальнікам, яны скаргу па-беларуску не зразумелі, ці навошта?
- 14:01:41: карацей, кіроўца не аб’явіў, бо баяўся, каб антыфрыз не загарэўся, лёгіка, канечне, пасажыры сядзяць, а тут пагроза пажару, выходзіць
- 14:03:14: і з заглушаным рухавіком мікрафон не працуе, і пра праблемы можна здагадацца па сумным ці разьюшаным выглядзе кіроўцы.
- 14:07:39: але на фразе «што вы хочаце, каб мы зрабілі з гэтым кіроўцам?» я парахманеў і папрасіў не караць. вось да чаго прыводзіць усёмагутнасьць.
- 16:29:50: столькі ў горадзе ўсяго адбываецца, на Трасьцянецкай раварыст пад’ехаў, зьлез, пайшоў па ПП, 1-я машына стала, 2-я, а 3-я ня стала.
- 16:55:32: ходнікі поўныя нечаканасьцяў http://forum.onliner.by/viewtopic.php?p=21601034#21601034
- 17:39:35: а тут яшчэ аказваецца чорнае мора толькі й чакае, як бы яму ўзарвацца і ды зладзіць сьвету армагендзец, а то дасталі гэтыя адпачывальнікі.
- 20:20:57: Ёсць просты і танны спосаб памірыць раварыстаў і аўтамабілістаў. На кожным пераходзе побач з разметкай 1.14 нанесці разметку 1.15. Вуаля!
- 21:57:11: на дні ВДВ ці пагранічнікаў трэба рабіць гугл- ці яндэкс-мапы зь месцамі канцэнтрацыі. З выпускнікамі і так усё ясна, стыхія чыста ўсюды.
- 22:06:32: юрыдычным асобам трэба выдаваць дазволы на летнія піўнухі ды страўні на ходніках пасьля таго, як яны зробяць там аб’язныя веладарожкі.
- 22:24:03: спадзяюся, усе даішнікі разумеюць, што ў дні масавых дзяржаўных вар’яцтваў і п’янстваў раварыстам можна езьдзіць па праезнай частцы.
- 22:30:25: ну, начапіў ліхтар, цяпер галоўнае не заехаць у пагранзону
Tweets copied by twittinesis.com
No comments:
Post a Comment