- 01:11:29: нехта скача з мастоў, нехта лезе на эвэрэст, а я фоткаю ўначы паўночны пасёлак http://www.panoramio.com/photo/36090210 у дзень памежніка.
- 01:19:35: алтайскі завулак— апошні аплот цывілізацыі, http://www.panoramio.com/photo/36090338, далей балота, дзе гарлалі ці то гопнікі,ці то памежнікі
- 01:20:46: каб траціну ліхтароў апоўначы не вырубалі, трасцы б я месяц сфоткаў
- 01:23:22: пакуль даехаў дахаты пад пятнічна-памежны саўндтрэк, занудзіўся па часах, калі дарогай думаў толькі як ухіляцца ад сабак, сабачак, уці-пуці.
- 01:30:54: вось ужо і пабудавалі дом, у рэкляме якога пісалі «5 хвілін да мэтро», http://www.panoramio.com/photo/36090214, бабкі сьмяяліся, амаль 2 км.
- 01:31:45: езьдзіш кожны дзень адным і тым аптымальным маршрутам і ня ведаеш, што робіцца ў 5 хвілінах ад яго.
- 01:40:42: wilki, myslovitz, big foot mama, vlado kreslin? мне фэстываль польскай песьні больш нават падабаўся, чым гэты базар, хоць і там любэ было
- 19:44:16: усё ж не таму вучаць у школе, процьма апошнязванкоўцаў чэшуць па велабане ў дарослае жыцьцё і горда пасылаюць сустрэчных раварыстаў нах…й
- 19:53:31: велабанны мост ля Крышталя спраўна выконвае задуманую праектавальнікамі функцыю прарэджваньня радоў раварыстаў. сядзела дзяўчына, цякла кроў
- 19:57:39: ля партызанскага ідзе пара па велапаласе, хацеў бікнуць, але яны збочылі на траву й пайшлі пераходзіць праспэкт дзе прысьпічыла, што ўжо мне
- 20:07:30: футуролягі даўно прадказвалі, што мусіць зьявіцца арганізм, які паядае поліэтылен, і вось нарэшце — гэта мой кот.
- 20:32:46: Ходнікі поўныя нечаканасьцяў. http://yfrog.com/j7tb6bj. Конь, сена, глуахаменьск.
Tweets copied by twittinesis.com
No comments:
Post a Comment