31.3.11

From Twitter 03-30-2011



  • «Печаль!» — говорили они теперь по всякому поводу и без повода тоже. http://t.co/wux5rtK Борис Стругацкий. «Поиск предназначения».
  • "Но ведь все они были еще совсем молоды и полны сил! Ощущение бесчестья мучило их и угнетало, словно..." http://tumblr.com/xhm1xj3ucf
  • "…Черт его знает, ну почему вся нынешняя интеллигенция обожает все эти уголовные романсы? Со..." http://tumblr.com/xhm1xj4fgj
  • выглядае, ґуґал абновіць мне уніформу =) старая маечка знасілася і не налазіць


Tweets copied by twittinesis.com


Viciebsk učora i siońnia


1941. Мікалаеўскі сабор і касьцёл Сьвятога Антонія шчэ ня зьнішчаныя. Саветамі.
Сьвята-Ўсьпенскі сабор і Ўваскрасенская царква ўжо зруйнаваныя. Саветамі.


2010. Сьвята-Ўсьпенскі сабор і Ўваскрасенская царква адноўленыя.
Мікалаеўскі сабор і касьцёл Сьвятога Антонія шчэ ня адбудаваныя. Ніхто асабліва і не зьбіраецца.

30.3.11

From Twitter 03-29-2011


  • «амаль што кожны дзень гляджу ў сваю вакно, цудоўны краявід вітаю я праз шкло…» http://t.co/9X59cV6
  • Дзеці, аддайце велік дзядзю — і катайцеся, а то выквацаецеся па вушы, навучыцеся мацярыцца і пойдзёце піць у пад’езьдзе http://t.co/ihfHef9
  • сёньня ў велакраме (!) залівалі, што антыпракольныя пакрышкі — гэта такія, у якія трэба антыпракольны эліксір заліваць, я ў шосе, дар. рэд-я
  • прывёз у рамонт свой няшчасны зімовы вел, вел заўважна пашчасьлівеў, пабачыўшы гару велаў пасьля году ў пракаце.
  • у мяне ў чацьвёртым firefox’е не рэдагуюцца ґуґлаўскія мапы
  • недзе ў лясах пад менскам ёсьць лагеры падрыхтоўкі кандуктараў, сам паглядзі — людзі ўжо ня ўлазяць, а кандуктар курсіруе па салёне
  • новая велакрама адкрылася побач з кропкай разьліўнога піва, ужо тры такія суседзтвы, цікавая тэндэнцыя…
  • паставіў сябе на месца фаната шакіры — бт стала гучаць ўпаўне праўдападобна
  • Трэба сказаць пра Барыкіна. Барыкін мне падабаўся. У СССР музыка была ў дэфіцыце. Так што падабалася ўсё, што прадавалася.


Tweets copied by twittinesis.com

28.3.11

From Twitter 03-27-2011


  • нешта Yoono перастала працаваць на новым фоксе
  • Навіны велабану. http://t.co/c42B799 #minsk #rovar #bike
  • Currently Browsing: http://is.gd/LxCkIn афігець, навіны Татарстана па-беларуску? Крута, але хто і навошта?
  • Леніну горячо хотелось, стваральнікам Букваря-1987 http://t.co/4U0kRSD горячо хотелось, а вось як атрымалася.
  • а фішка ўся ў тым, што галоўныя ўрокі ў школе адбываюцца пасьля ўрокаў
  • мне як піваману са стажам большым за сталы раварыстычны аж самому дзіўна, як белпіва сталася круцейшым за суседзкія
  • Photo: This photo is not selected for Google Earth http://tumblr.com/xhm1wh8ewc
  • Ведаючы, што ад гэтага гораду http://t.co/WSi6yLR нічарта не засталося, я б на месцы Шагала таксама хрэн бы паехаў. А савок усюды аднолькавы
  • Адзін з найнеабыякавейшых менскіх раварыстаў трапіў у аварыю. Шкада, блін. http://t.co/tstx9iw
  • пры ўсіх мінусах букрыдэраў дзякуючы свайму ябуку я пачаў зноў чытаць, толькі за гэтую зіму прачытаў як за апошнія 10 гадоў


Tweets copied by twittinesis.com

27.3.11

From Twitter 03-26-2011


  • Ровар стаў рычаць на мяне заднім колам. Просіць ласкі зашмальцаваных мужскіх рук, нягоднік, сэзон не даезьдзіўшы.
  • Калі табе цікава, за два гады зь зімамі ровар цалкам пакрысе мяняе ўсе дэталі, без уліку рамы. А ланцугі ды зоркі дык па 3-4 разы. #bike
  • цёмна-сьветлы саматужны базантавы мікс, такі вось цёмна сьветлы кактэйль на разьвітаньне з Днём волі, якой ня мелі мы ніколі
  • А год назад памёр Горчев http://bit.ly/dGWggx
  • Прыабшчыўся к шэдэўрам кінематографа. «Борат» — паскудзтва


Tweets copied by twittinesis.com

26.3.11

From Twitter 03-25-2011



  • Замест рознай фігні на батарэйках трэба пісаць БАТАРЭЙКІ, НЕ ЗАРАДЖАЦЬ. Менавіта так, капслокам.
  • этот праздник со слезами на глазах…
  • цікава, «пагалоўе» аўтазакаў ужо дасягнула колькасьці пасажырамесцаў дастатковай, каб зьвесьці ўсіх адшчапенцаў у якое жодзіна?


Tweets copied by twittinesis.com


24.3.11

From Twitter 03-23-2011



  • Video: Polar Bear in Holmenkollen, Oslo. Norway 2011 (by icecubemedia) Окей, мае завадзкія зграі... http://tumblr.com/xhm1uuc1v2
  • Ух ты, ужо цэлыя тры песьні на матыў Erasure — A little respect. Нейкі Нік Камень і Кайля Міноґ. Нічога сьвятога.
  • Здавалася б, як на ходніку шырынёй 60 см прыпаркаваць грузавік. А можна. Усе астатнія чэшуць насустрач патоку па ПЧ.


Tweets copied by twittinesis.com


23.3.11

From Twitter 03-22-2011


  • сотрудники в скотском
  • Па велабане плаваюць качкі. Цуд некранутай прыроды. #bike #minsk
  • Па дарозе сустрэў новую роварню — «Веластайл». Гэта рэінкарнацыя «Сіняга мядзьведзя», як аказалася. http://goo.gl/y07MN #minsk #bike


Tweets copied by twittinesis.com

22.3.11

From Twitter 03-21-2011



  • Лынтупы. Мы тут былі. http://t.co/Ub3JlwL
  • Kamai 180° http://t.co/m002gEs
  • Анёлавы кіднэпінґ, каналізацыйны Чабурашка, спадУына і іншая пастаўская эвалюцыя. http://t.co/c9UJTTz
  • «Жыцьцё кароткае, а Беларусь вялікая». Антон Астаповіч, 21 сакавіка, Шлях Баторыя.
  • ісус і капуста http://t.co/iTVTCTP
  • Гэта змова. Яшчэ адна наетая зграя акупавала праезд па Радыяльнай. Перакрываюць выйсьці ў горад, сукі (і кабялі) #minsk #bike #minsk
  • толькі і застаецца што памячаць сабачыя месцы сталіцы, пакуль фаўна горада філязофствуе з зоаабаронцамі http://t.co/9v9CqkA


Tweets copied by twittinesis.com


20.3.11

From Twitter 03-19-2011



  • Зграя сабак на ганку Прыёрбанка. Нечаканка.


Tweets copied by twittinesis.com


19.3.11

From Twitter 03-18-2011



  • Ёў, я першы кліент віленскага велапракату, калі літовец, што не разумее рашына, мне ня маніць! #bike #vilnius
  • GReader ня стаў лепей за Better Greader add-on, але сваёй верхняй «палепшанай» палоскай кровушкі папсаваў. Яе можна прыбраць?
  • А што за mpc-фамат такі, ніводны канвэртар нармальна не бярэ, у лепшым выпадку кожнага чацьвёртага. Капірайтарскі які?
  • У Вільні зь велапалосамі па-сутнасьці такая ж хрэнь, як і ў нас. Адно што ад паласы па праезнай частцы праспэкту, як у іх, я б не адмовіўся
  • літоўцы не паверылі, што Google Translate разумее па-беларуску.
  • Яны зьядуць цябе й твае педалі http://t.co/tQd55cP #rovar #minsk
  • На пракаце ў Вільні трапіўся ровар, амартызаваны ва ўсіх месцах, з роўнай пасадкай і з нажным тормазам. Ледзь ня ляснуўся ў вежу Гедыміна.
  • opencyclemap у Менску — як інтэрнацкая кухня пасьля выбуху слоіка, у якім варылася згушчонка. Які вар’ят зь сінім алоўкам туды дарваўся?


Tweets copied by twittinesis.com


17.3.11

From Twitter 03-16-2011



  • не магу прыдумаць ніводнага апраўданьня для маленькай фоткі там, дзе можа быць вялікая, а тым больш для вялікай, сьціснутай у маленькую.


Tweets copied by twittinesis.com


16.3.11

From Twitter 03-15-2011



  • …А як жа інакш, калі па законе на траекторыі сківіцаў якога ваўкарэзіны да лыткі якога раварыста можа стаць толькі ЖЭС http://bit.ly/gbeeOL
  • Currently Browsing: http://is.gd/Cyt5sb
  • Сабакі начыталіся http://t.co/l9UK1W7 і прыйшлі бандай у сем брахлівых пашчаў на http://t.co/sy6PuvW — дзе Карвата, 94 — ламаць кайф.
  • Вясна. На лясной дарозе ў горад http://t.co/sy6PuvW стаяць легкавушкі зь дзіўным шавяленьнем на задняй канапе.
  • Машынку ля лецішча Цанавы нават дапамог выштурхнуць. Ну што нармальны чалавек можа рабіць такой парой ля лецішча Цанавы? Гэта я пра сябе.
  • Ну і яшчэ парадавала, што ровар паціху, але прадзіраецца і празь сьнежную кашу, не чакаў. Вось каб ня гэтыя «панаехаўшыя» ваўкарэзіны…
  • Упершыню сёньня ўсур’ёз задумаўся, каб набыць які супрацьсабачы прыстасовак. Любімую лясную дарогу аддаваць не хачу.


Tweets copied by twittinesis.com


15.3.11

sabačaje

Гадзіну таму, выхопліваючы лытку з траекторыі сківіцаў чарговага айца цуцыкавага сямейства, што атабарылася акурат на прыпынку насупраць тралейбуснага заводу, я задумаўся пра нашае сабачае заканадаўства.

Задаволены і ўпэўнены выгляд сабак, што з году ў год пладзяцца і множацца на зручных вышынях сталічнага рэльефу бяз бачных стратаў ад дэманізаваных сабакаабаронцамі сабакаадлоўнікаў падказвае, што з заканаўствам з сабачага гледзішча ўсё ок.

А як жа інакш, калі па законе на траекторыі сківіцаў якога ваўкарэзіны да лыткі якога раварыста можа стаць толькі ЖЭС. А няма больш пафігістычнай вынаходкі на зямлі, чым гэтая аморфнасьць з трох літар. Я хутчэй магу ўявіць, як турэцкі султан піша беларускую дыктоўку ў ТБМ, чым ЖЭС піша заяўку ў «Фаўну гораду».

Так што маўчалі б зьверабарацьбіты ціхенька, а то яшчэ перадаручаць клопат пра «дваравых» зьвяроў настаўнікам ці членам выбарчых камісій. Ім не прывыкаць да няпрофільнай дзейнасьці.

13.3.11

From Twitter 03-12-2011


  • Велаштаны ня вынесьлі зімовага сэзону. Буду цяпер езьдзіць, як мэр Лондана http://t.co/67iN5zY — у чым засталося.
  • давайця чым хутчэй ужо пабудуем нашу АЭС
  • Карацей, адчыняйце дзьверы толькі GUVD_Minsk.
  • чым больш па целеку задорнава, тым часьцей не дурным з выгляду людзям даводзіцца тлумачыць, што такое іронія і метафара.
  • калі пільнавацца ўсіх правільных тэхнічных велапарадаў велакам’юцінг ператворыцца ў чыстае пекла. #rovar #bike
  • гэй, #minsk, дзе купіць штаны не тыпу «джынсы» і не тыпу «брюкі піджачныя»?
  • Не магу не падзяліцца радаснай навіной. Газэта «Звязда» такі стала карыстацца беларускім «і», а не ангельскім. Нешта найнакш у лесе здохла.
  • так, глядзіш, «звязда» яшчэ і rss прыкруціць


Tweets copied by twittinesis.com

12.3.11

From Twitter 03-11-2011



  • егермейстер - это как председатель совета союзного государства Россия-Белоруссия, то есть вообще нихуя делать не надо http://t.co/bCQ5cR9
  • "срать хотел Сатана на копирайт, он сам же его и придумал" http://tumblr.com/xhm1qdrewo
  • насмарк вылечыўся за 3 дні, сакрэт, вядома, ня ў тым, што езьдзіў забіўшы болт на ровары, а што зьелася маліна і давялося перайсьці на піва
  • Если придёт проверка, а человек не прибил полочки или жена не наварила борща, их обоих тоже прогоняют из Концлагеря.
    http://t.co/THTeANO
  • Никаких вот этих айпи и прокси в Новом Интернете не будет. http://t.co/5lBphio
  • Нешта пацягнула перачытаць Горчева. А аказалася, што ўжо год амаль як… Захацелася расшарыць яго колісь мной зашаранае http://t.co/JmDnjOR
  • парукалася са мной айчына чорнаю ды ліпкай даланёй
  • Клясыка. Намазвалка чарніла, што зьведала рукі ўсяго мужчынскага насельніцтва Аўтаза, скручаныя вэнтылі гарачай вады і абмылак гаспадарчага
  • Што цікава, ва ўстановах, што практыкуюць мыцьцё рук абмылкамі, ніколі ня бачыў цэлага гаспадарчага мыла. Дзесь прадукуюць абмылкі, няйнакш.
  • гледзячы на тое, як японцы стаюць на мосьце і ўтыкаюць, як іх зараз затопіць цунамі, разумееш, што людзі ўсюды аднолькавыя
  • Гляджу aljazeera, і сьвідруе мяне адна думка — што плачу та я за БТ ды ВТВ. Можа ну яго, гэты целек…
  • RT @ibooki: RT @PocketBook_Int: Огромная коллекция заставок для электронных книг #PocketBook (26 категорий) http://ow.ly/4ciF2
  • трэш і няёмкасьць гэтая «Колобаха»
  • RT @dermetfak: Асноўны ўдар прыйшоўся па Сэндаі – горадзе-пабраціме Мінска.
  • як што з шашэйным веласпортам ня складваецца, трэба разьвіваць велатлон — глядзіш, і кіроўцы БМВ перастануць на фуры заглядацца
  • "Ten, kto wymyslił wiarę i dynamit czy widzi czemu dziś służą?" - Marek Grechuta — A więc to nie tak http://tumblr.com/xhm1qmtjv7
  • Наркамаўка — жахлівая зашуганая згвалчаная камунякамі баба ў чужым рваньні, ну але хоць цэлая… http://bit.ly/eh8lXU


Tweets copied by twittinesis.com


11.3.11

natural selection

Наркамаўка — жахлівая зашуганая згвалчаная камунякамі баба ў чужым рваньні, ну але хоць цэлая: дзьве рукі, дзьве нагі, дзьве цыцкі, вочы, хоць без аганьку і долу — але дзьве штукі, два вухі, правапіс ды граматыка — агулам два.

Клясычная ж наша паненка тарашкевічыха — мілая, разумная, любімая, сьпеўная, прыгожая, выкшталцоная, але — інвалідка. Такая прагная да жыцьця бурацінчыха, тату Карла якой расстралялі ў Курапатах, а Карлавы ўнукі не сышліся ў дэталях і разбрыліся па дыскусійных сэкцыях з добрым мікракліматам і гукаізаляцыяй.

Паненка сядзіць-ківаецца ў інвалідным вазку, кінутая апекунамі на ўзгорку ля валуна ў лесе пад Цнянкай, і ў вачах пад яе атракцыйнымі заінелымі вейкамі ня гасьне надзея.

Але ж шчэ з школы вядома, што мова — яна жывая, як прырода. А ў прыроды свае законы.

From Twitter 03-10-2011



  • з халівараў наконт учорашняй аварыі вынікае, што аўтамабілісты ня ў курсе, што МКАД мае статус ня ўзьлётнай паласы, а гарадзкой вуліцы.
  • Video: Cycling Sucks (via TLQnl) http://tumblr.com/xhm1q7ztyu


Tweets copied by twittinesis.com


10.3.11

From Twitter 03-09-2011



  • калі з насмаркам усё адно на працу праз паўгораду, чаму б і не на ровары? усё менш людзей касавурацца як на грыпасьвінскага тэрарыста.
  • А, цяпер зразумела, з Shareholic’а ў Tumblr усё посьціцца зь перапостам у ціўцер. Каб бязь ціўцера, трэба шарыць цераз драфт.
  • Ну вы заўважылі, што я тут адкапаў сабе Tumblr, але Tumblr фігня ў параўнаньні з Instapaper. Во дзе рэч дык рэч! Якніжку я не выключаю =)
  • Гэта калі чытаеш рэкляму, думаеш, ого, зараду хапае на 8000 старонак. А цяпер: ха, 8000 — гэта ж на тыдзень-два. #ebook
  • пры ўсім захапеньні pocketbook 360-м «распрацоўнікі» PocketNews мусяць заходзіць на Instapaper кожную раніцу з мэтай рваньня на сабе валасоў
  • а вось гэта мы сёньня праверым: «если у меня кашель или насморк, я сажусь на велосипед и делаю маленькую поездку… » http://t.co/j7aFWmn
  • А вось гэта я ўжо праверыў: «Дышите ртом — так вы сможете поглощать больше воздуха за один вдох» http://t.co/LepvJFZ Думаеш, адкуль насмарк…
  • інтэрнэт — надзейная крыніца ўзаемавыключальнай інфармацыі.
  • "«Адзначана, што, цытую, „10-20 тысяч чалавек пратэставалі супраць дзейнага прэзыдэнта і фальсыфікацый..." http://tumblr.com/xhm1pwybhi
  • Лясная дарога ў горад. Закрыцьцё зімовай веланавігацыі http://t.co/sy6PuvW #bike #minsk
  • сэзон веланяшчасьцяў адкрыты таранам калоны падлеткаў-раварыстаў на кальцавой =( http://t.co/tLs3Zst #minsk #rovar #bike


Tweets copied by twittinesis.com


8.3.11

From Twitter 03-07-2011



  • істота зь мяккай і пушыстай назвай «кот» умудрылася разьбіць люстэрка на ровары і пагнуць 15-ґіґовую флэшку, вось такая яна animal planet.
  • купіў ражок для абутку, а ён аказаўся не абы-які, а «інтэгралаўскі», Каржанеўскага, 12. Ня ведаю, як мікрасхемы, а нанаражок нічога такі.


Tweets copied by twittinesis.com


7.3.11

From Twitter 03-06-2011



  • праверыў летні маршрут празь лясы і палі. Па лясах і палях аказалася лепей ехаць, чым па затопленых ці заваленых сьнежнымі камякамі ходніках


Tweets copied by twittinesis.com


5.3.11

sa śviatam

Радуе здольнасьць да абагульненья ў чыноўніцкіх галовах. Гэта як у саўку было — кожнае сьвята мела сэнс, назву і дату. Калі 8 сакавіка, то вось вам, жанчынкі, ружачкі і стужачкі, калі 9 траўня — то вось вам, партызаны, стужачкі бяз ружачак.
Цяпер назвы дэвальваваліся, але рыторыка засталася. То бо сьвяты ў прыярытэтах засталіся, а адрасаты сьвята — не. Справа бо не ў адрасатах, у якіх можа быць усё як заўгодна, можа і абы-як, а ў зьяве, якая ідэалягічна не зьмяняецца і ад коштаў бульбы з грэчкай не залежыць. Горад сонца ў краіне сьвята эканоміць на прыватнасьцях. І вось усё часьцей то тут то там зьяўляюцца расьцяжкі, шыльды і плякаты, што віншуюць са сьвятам, але не канкрэтызуюць, зь якім. Бо сьвята — яно кожны дзень, як казала радыё «Сталіца», якое дагэтуль можна прымаць на транзыстарах у антыкварных склепах.


Гэтая расьцяжка правісела зіму, і, думаю, правісіць да наступнай зімы сама меней.
Зь любым сьвятам, любы горад, так што.

From Twitter 03-04-2011



  • а за зіму вырасьлі новыя цуцыкі, дый старыя падрасьлі, новыя шчэ да веламяне не прывыклі, старыя ўжо адвыклі, усё спачатку, вясна. #rovar
  • а! і людзі таксама адвыклі! і ўвесь свой пратэстны патэнцыял гатовыя скіраваць на іншародных раварыстаў, вось вам — http://t.co/mXCGjoE
  • На ангарскім Сімаксе 20 кілбасных кропак, і ўсе, усе з аднолькавымі кілбасамі. Давайце памяняемся з малінаўскім Максімусам, хай наш зносяць.
  • Ну і ў лесапарках цудоўныя сьцежкі для пакатацца, хоць і туды куды-некуды занесла шалёных дворнікаў зь пяском.
  • Гандляр на кірмашы: ну во, ідзі да яе, яна табе прадасьць, марожанай, усякай. Ну й пайшоў, і ўзяў, а назло, хай згніе твая немарожаная.
  • Нок-аўт ад дарожнікаў http://t.co/6valjF1 Навошта яны гэта робяць?


Tweets copied by twittinesis.com


4.3.11

MTV

 Тут у Віцебску выбралі фіналістаў конкурсу на гімн. Чытаю і плачу.

намба ўан:
Віцебск — пауночны край Беларусі,
Горад прыгожы, якім ганаруся.
Ты заснаваны над Віцьбай-ракой,
Мужна стану у час гадзіны лихой.

2.
Яскравы Віцебск — горад над Дзвіной!
Ты свецішся зоркамі натхнення і жыцця
На скрыжаванні Веры і Дабра.
Ты Беларусь — ты песнь мая!

ох, трэці пайшоў:
Маланкамі грознымі неба палала —
І горад змагаўся і к славе прыйшоў.
І дружба ўсе пакаленні з’яднала,
Мы разам на хвалях вякоў




Творчасьць узяў з Народных навінаў Віцебска
4.
І ў якім кутку зямлі не апынуся,
Ты заусёды мяне помні і чакай.
Мае думкі рвуцца ў поўнач Беларусі,
Віцебскі, чароўны родны край.

мае думкі ўжо рвуцца, але нумар пяць:
У сне наш горад чуе водгукі вайны,
Устае з руін і аднаўляецца наноў.
Каб зберагчы для нас з табой яго любоў.
І вось цяпер яго нішто не засмуціць,
Жыццю насустрач Віцебск радасна ідзе,
Славянскай песняю на ўвесь прастор звініць,
Заўжды ён ў сэрцы ў цябе і ў мяне.

зэ ласт
Лёс назаусёды звязаў нас з табою.
Нам ні забыць цябе, ні раздюбіць!
Нас аб’яднала і доля, і мэта
Віцебску многае многае лета!

слаўся, ацечаства... цьху, што гэта я.

І ведаеш што, раз такая нявыкрутка, хай ужо будзе мой падлеткавы шчыры незаказны бадзёры вершык. Можна сьпяваць пад любую мэлёдыю раньняй творчасьці групы Offspring.

Горад шчырай песьні.
Ля дарогаў сьмецьце.
Зь лецішчаў кабеты цягнуць агуркі.
Чараты гайдае вецер на парспэкце.
Чарадою ў вырай сунуцца шпакі.


Валацугі цугам патрулююць вулкі.
Замест цукру ў краму завязьлі крухмал.
Алкашы капаюць ў суседзяў бульбу.
Тут культурны цэнтар, — нехта прыгадаў.


Віцебская казка.
Віцебскія танцы.
Мэлядраме «Віцебск» — 1000 гадоў!
«Замкавае» піва.
Лужына на пляцы
паказала здуру двух правадыроў.

Ну а калі хочацца сучасных рытмаў, то

Vitebsk city
Crazy and so fine
Vitebsk city
Vodka and cheap wine


Усё больш прыстойна, чым пазышынс намба 1 цірэ 6.

dni, što jašče nie spaznali

Marek Grechuta - Dni, Których Jeszcze Nie Znamy, 
спроба перакладу

Столькі меў я дзён да апошніх сіл
Да апошніх слоў столькі меў хвілін

Не бядуй па тых, хто цябе забыў
Памятай адно, ведай толькі што

Тыя найлепшыя дні, што яшчэ не спазналі
Тыя найлепшыя хвілі, што не прычакалі

Нехта знаны быў, меў і дом, і сад,
Неяк страціў сэнс і жыцьцёвы лад
Хоць усё пайшло пылам, што нажыў,
гэта не бяды, — казаў ён сам сабе заўжды:

Тыя найлепшыя дні, што яшчэ не спазналі
Тыя найлепшыя хвілі, што не прычакалі

Як пазнаеш блізкіх, што чужымі сталі?
Як усьцішыш думкі, што апанавалі?
Як аддзеліш раптам розум свой ад сэрца?
Як пачуеш голас свой у гучным скерца?

Як пазнаеш блізкіх, што чужымі сталі?
Як усьцішыш думкі, што апанавалі?
Як спаткаеш раптам спадзяваньне й сьвята?
Ты шукай адказы, часу так (не) багата.

Тыя найлепшыя дні, што яшчэ не спазналі
Тыя найлепшыя хвілі, што не прычакалі

From Twitter 03-03-2011



  • Учора, угледзеўшы мяне на ровары, даішнік кінуў справы, апусьціў палку, дастаў фоцік і гайда мяне запячатляваць. Што б гэта значыла?
  • допіс павышанай шчодрасьці http://t.co/AqZNYT2 што не раздам франдам, пойдзе ў анлайнер


Tweets copied by twittinesis.com


3.3.11

допіс павышанай шчодрасьці



Самавываз з прыпынку «Магнітная».

dni których nie znamy

І без таго да дрыжыкаў прабірае, а яшчэ гэтая рознасьць вэрсій, першая, пра гады наперадзе, далячынь, сонца, — нясьпешлівая, і другая, пазьнейшая, хутчэйшая, і ўжо зусім пра адваротнае.

Вэрсія 1971:


Jak rozpoznać ludzi, których już nie znamy?
Jak pozbierać myśli z tych nieposkładanych?
Jak oddzielić nagle serce od rozumu?
Jak usłyszeć siebie pośród śpiewy tłumu?
Jak odnaleść nagle radość i nadzieję?
Odpowiedzi szukaj, czasu jest tak wiele.




Вэрсія 1990:

Jak rozpoznać ludzi, których już nie znamy?
Jak pozbierać myśli z tych nieposkładanych?
Jak oddzielisz nagle rozum swój od serca?
Jak usłyszysz siebie w takim szumnym skerco?
Jak rozpoznać ludzi, których już nie znamy?
Jak pozbierać myśli z tych nieposkładanych?
Jak odnaleść nagle radość i nadzieję?
Odpowiedzi szukaj, czasu jest niewiele.



І горкая ўсьмешка Ґрэхуты.

From Twitter 03-02-2011



  • дарослыя людзі, а пытаюць дзіцячыя пытаньні, якая ў мяне любімая музыка? скуль я ведаю, я да ўчорашняга дня Грэхуты ня ведаў, во сказаў бы
  • а дзе беларускія 60-70-80-90-я? суцэльны правал, у якім, канечне, клясыка року — нрм. пры ўсёй павазе…
  • веснавы сэзон адкрыў. на велакампе 9954. 510 зь лістапада, то бо зіма был суровая. #rovar #bike
  • кожны ў Віцебску ведае, што Тарны — гета зь мясакамбінатным смуродам, але «Віцебскі рабочы» на тое і off-прэса, каб бадацца з аксіёмамі
  • нічога сабе практыка перапісваць начны прагноз увечары, дарагі наш мэтэорны цэнтар гідраў


Tweets copied by twittinesis.com


2.3.11

From Twitter 03-01-2011



  • страціў інтарэс да прэзэнтацый кніг, што прэзэнтуюцца не ў fb2, трэба быць чэсным да канца, ніводнай прэзэнтацыі кнігі ў fb2 мне невядома
  • ну, чарговая дура наша ня дойдзе да хвіналу дурацкага конкурсу, ну й наussrаць, сорам ня гэта, сорам — тварам аб бэтон па вінтавой лесьвіцы
  • Ważne są tylko te dni, których jeszcze nie znamy Ważnych jest kilka tych chwil, tych na które czekamy Марэк Грэхута не прыедзе на гастроль.
  • …в истории всегда и неизбежно наступает такой час, когда того, кто смеет сказать, что дважды два — четыре, карают смертью. // А.Камю. «Чума»
  • Говорите что хотите, но я вам вот что скажу: единственный способ объединить людей — это наслать на них чуму. // Альбер Камю. «Чума»


Tweets copied by twittinesis.com


1.3.11

bardzo lubię господина полицейского


«Bardzo lubię pana milicjanta, o przepraszam, a z reszta to tylko nazwa».

From Twitter 02-28-2011



  • — Masz prysznic w pracy? — A ty masz pit-stop w pracy? http://t.co/0O3wy30 #rovar #bike
  • Варшава — ня вёска, каб па ёй на ровары езьдзіць http://t.co/1OoowQA #bike #rovar
  • Прачытаў ад няма чаго рабіць «Тараса Бульбу». Добра, што школьная літаратура вылятае з галавы чыста ўся. А гэты трэшняк усё яшчэ вывучаюць?


Tweets copied by twittinesis.com


а хто ты?