4.3.11

MTV

 Тут у Віцебску выбралі фіналістаў конкурсу на гімн. Чытаю і плачу.

намба ўан:
Віцебск — пауночны край Беларусі,
Горад прыгожы, якім ганаруся.
Ты заснаваны над Віцьбай-ракой,
Мужна стану у час гадзіны лихой.

2.
Яскравы Віцебск — горад над Дзвіной!
Ты свецішся зоркамі натхнення і жыцця
На скрыжаванні Веры і Дабра.
Ты Беларусь — ты песнь мая!

ох, трэці пайшоў:
Маланкамі грознымі неба палала —
І горад змагаўся і к славе прыйшоў.
І дружба ўсе пакаленні з’яднала,
Мы разам на хвалях вякоў




Творчасьць узяў з Народных навінаў Віцебска
4.
І ў якім кутку зямлі не апынуся,
Ты заусёды мяне помні і чакай.
Мае думкі рвуцца ў поўнач Беларусі,
Віцебскі, чароўны родны край.

мае думкі ўжо рвуцца, але нумар пяць:
У сне наш горад чуе водгукі вайны,
Устае з руін і аднаўляецца наноў.
Каб зберагчы для нас з табой яго любоў.
І вось цяпер яго нішто не засмуціць,
Жыццю насустрач Віцебск радасна ідзе,
Славянскай песняю на ўвесь прастор звініць,
Заўжды ён ў сэрцы ў цябе і ў мяне.

зэ ласт
Лёс назаусёды звязаў нас з табою.
Нам ні забыць цябе, ні раздюбіць!
Нас аб’яднала і доля, і мэта
Віцебску многае многае лета!

слаўся, ацечаства... цьху, што гэта я.

І ведаеш што, раз такая нявыкрутка, хай ужо будзе мой падлеткавы шчыры незаказны бадзёры вершык. Можна сьпяваць пад любую мэлёдыю раньняй творчасьці групы Offspring.

Горад шчырай песьні.
Ля дарогаў сьмецьце.
Зь лецішчаў кабеты цягнуць агуркі.
Чараты гайдае вецер на парспэкце.
Чарадою ў вырай сунуцца шпакі.


Валацугі цугам патрулююць вулкі.
Замест цукру ў краму завязьлі крухмал.
Алкашы капаюць ў суседзяў бульбу.
Тут культурны цэнтар, — нехта прыгадаў.


Віцебская казка.
Віцебскія танцы.
Мэлядраме «Віцебск» — 1000 гадоў!
«Замкавае» піва.
Лужына на пляцы
паказала здуру двух правадыроў.

Ну а калі хочацца сучасных рытмаў, то

Vitebsk city
Crazy and so fine
Vitebsk city
Vodka and cheap wine


Усё больш прыстойна, чым пазышынс намба 1 цірэ 6.

No comments: