Гадзіну таму, выхопліваючы лытку з траекторыі сківіцаў чарговага айца цуцыкавага сямейства, што атабарылася акурат на прыпынку насупраць тралейбуснага заводу, я задумаўся пра нашае сабачае заканадаўства.
Задаволены і ўпэўнены выгляд сабак, што з году ў год пладзяцца і множацца на зручных вышынях сталічнага рэльефу бяз бачных стратаў ад дэманізаваных сабакаабаронцамі сабакаадлоўнікаў падказвае, што з заканаўствам з сабачага гледзішча ўсё ок.
А як жа інакш, калі па законе на траекторыі сківіцаў якога ваўкарэзіны да лыткі якога раварыста можа стаць толькі ЖЭС. А няма больш пафігістычнай вынаходкі на зямлі, чым гэтая аморфнасьць з трох літар. Я хутчэй магу ўявіць, як турэцкі султан піша беларускую дыктоўку ў ТБМ, чым ЖЭС піша заяўку ў «Фаўну гораду».
Так што маўчалі б зьверабарацьбіты ціхенька, а то яшчэ перадаручаць клопат пра «дваравых» зьвяроў настаўнікам ці членам выбарчых камісій. Ім не прывыкаць да няпрофільнай дзейнасьці.
15.3.11
sabačaje
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment