5.3.11

sa śviatam

Радуе здольнасьць да абагульненья ў чыноўніцкіх галовах. Гэта як у саўку было — кожнае сьвята мела сэнс, назву і дату. Калі 8 сакавіка, то вось вам, жанчынкі, ружачкі і стужачкі, калі 9 траўня — то вось вам, партызаны, стужачкі бяз ружачак.
Цяпер назвы дэвальваваліся, але рыторыка засталася. То бо сьвяты ў прыярытэтах засталіся, а адрасаты сьвята — не. Справа бо не ў адрасатах, у якіх можа быць усё як заўгодна, можа і абы-як, а ў зьяве, якая ідэалягічна не зьмяняецца і ад коштаў бульбы з грэчкай не залежыць. Горад сонца ў краіне сьвята эканоміць на прыватнасьцях. І вось усё часьцей то тут то там зьяўляюцца расьцяжкі, шыльды і плякаты, што віншуюць са сьвятам, але не канкрэтызуюць, зь якім. Бо сьвята — яно кожны дзень, як казала радыё «Сталіца», якое дагэтуль можна прымаць на транзыстарах у антыкварных склепах.


Гэтая расьцяжка правісела зіму, і, думаю, правісіць да наступнай зімы сама меней.
Зь любым сьвятам, любы горад, так што.

No comments: