30.4.11

From Twitter 04-29-2011



  • Веластаянка ля Мотавела http://t.co/oVIUO6d аказалася прыбітай да… зямлі. Нехта разгайдаў яе, павытыркаліся даўгія і бездапаможныя цьвікі.
  • неяк ад жданоў да хаты выйшла 51 км, чарцяка ровар вяртлявей за любую чаротаўку. #veloby #bike #minsk #rovar


Tweets copied by twittinesis.com


29.4.11

From Twitter 04-28-2011



  • белорусы абсуджаюць няправільны стандарт трансьлітарацыі, які «ня каціць» http://t.co/MBz32J8
  • на байкальскай ляціць па 2-й сустрэчнай паласе чорны бумер, дарогі мяняюць палосьнасьць — «разве не дурдом»
  • паўстала патрэба ў мабіле GSM, патрэба складае 20 дзён у годзе, прывет, жабка.


Tweets copied by twittinesis.com


28.4.11

From Twitter 04-27-2011


  • вы шуміце, шуміце, нада мною барозы
  • вось так без аб’яўленьня вайны ровар выцыганіў сабе дэтальку яшчэ на стольнік
  • дзядзька, які адзін гандляваў файнымі заплечнікамі Deuter, сказаў, што больш вазіць іх ня будзе, бо «шалёны курс» і ўвогуле
  • ля Палацу спорту паўшчуваў двух выхавальнікаў, якія трэніравалі дзетак скакаць на велабане, выхавальнікі агрызаліся, дзеці бралі прыклад
  • нацкаваныя выхавальнікамі дзеткі з ахвотнай паказваюць сваё ўмельства скакаць па веладарожцы


  • Currently Browsing: http://minsk.gov.by/ru/rebuke/file/e946209592563be0f01c844ab2170f0c/ аказваецца, старыя талончыкі можна мяняць на новыя
  • Палякі такі прынялі ровалюцыйныя зьмены ў ПДР, зайздрасьць, зайздрасьць, зайздрасьць! #polska #bike #veloby http://t.co/xxmAE74 Эх!
  • У той час, як нашы раварысты штурмуюць бардзюры і пятляюць між пешаходамі http://t.co/McV1YbV Палякі будуць прыяжджаць сюды парагатаць.


Tweets copied by twittinesis.com

26.4.11

From Twitter 04-25-2011


  • не зьдзіўлюся, калі джуд лоў і кэвін спэйсі таксама акажуцца сьведкамі тэракту ў менскім мятры
  • У нашых краях збываюцца самыя дэбільныя анэкдоты, так што вуаля — зграі шашэйнікаў ужо на велабане. Чакаем неўзабаве на ходніках!
  • для рэалізацыі атрыманых навыкаў мусова зладзіць міжнародны велаTour Dworyscha — Rzchawyets з жывой трансьляцыяй па Eurosport. Ці па НСТ.
  • Заехаўся сёньня паглядзець, што за дзіва такое Арлоўская. А там трафік большы, як на велабане. І пешаходы на… пасылаюць увадкрытую.


Tweets copied by twittinesis.com

25.4.11

From Twitter 04-24-2011


  • накруціў 60 км бяз выезду за кальцавую, 25 па велабане, куды ж безь яго
  • пэйзажу паўгоду, а яго ўжо аблагародзілі трубамі, друзам, бытоўкамі, экаталчкамі, ну й праезд па дамбе закрылі, ціпа http://t.co/h0MDgUB
  • стробам і клаксонам спрабаваў даслаць вернікам велікодны мэсыдж: на бога спадзявайся, а натоўпамі па веладарожцы нефіг хадзіць.
  • добра быць мэпмэйкерам і аратым: заараў па вясьне грунтоўкі — сядзі ды троль небаракаў «а дарогі та няма»
  • але зь іншага боку, калі табе ўпадлу плуг падняць, які ўжо тут ґуґал ды оўпэнстрытмапс
  • гэтаму пэйзажу тэж каюк, там пасярэдзіне акурат пракапалі траншэю праз усё поле, будзе новы прыкрараён Паўночны http://t.co/ftqpzTs
  • трэба дазволіць будаваць новыя мікрараёны, але грунтовыя дарогі не чапаць, і жыстачайшэ забараніць нават думаць таптаць траву між каляінаў
  • Зьезьдзіў на вуліцу Гало, патрэніраваў Львів. Ох, бузе нясоладка
  • 1-е месца забойцаў на велабане займае дама з 2 сабачкамі на 2 выцягнутых напоўніцу ў процілеглых кірунках павадках
  • Натоўп п’янчуг на веладарожцы кінуўся разьбягацца, калі я ўжо стаў іх аб’яжджаць. Дзякуй траве, што яна ня Сьвіслач.
  • велабан становіцца ўсё больш падобным на гульню supermario, зрэшты, можа ён квэстам і задумваўся, хто ведае.


Tweets copied by twittinesis.com

Brylievičy-2006

Учора ехаў па любімым летнім маршруце Цнянка — велабан, і між Навінкамі і Зацаньню сутыкнуўся з прагрэсам у выглядзе выкапанай на ўсё поле траншэяй. Там узяліся будаваць прыкрараён Паўночны. Так што гэтаму пэйзажу капец.



І накаціла такая настальгія, што ўзгадаўся мне яшчэ адзін страчаны краявід глухаМенску, колішні амаль штодзённы мой шлях дадому — Брылевічы. Ён так уеўся ў памяць, што пры слове «Брылевічы» вобраз узьнікае адназначна такі — даляглядны, пыльны, узгорысты. А да гэтых новых Мапідавічаў ды Панэлявічаў, што павырасталі па ўсім Менску, я пакуль не прывык ды і адрозьніваць толкам не навучыўся.













24.4.11

2in1



У Паўночным пасёлку набярэцца ладная кампанія такіх «нарошчаных» хат.
Пытаньне — што гэта за дзіва?
Так таньней? Ці зносіць старыя забаронена? Ці яшчэ што?

From Twitter 04-23-2011



  • ва ўкраінскай вёсцы, дзі ні крамы, ні аўтобуснага прыпынку, падышоў да мяне дзядзька і прапанаваў узяць ровар на пракат. За 50 грывен дзень.
  • У Менску будуць Сады Сэміраміды і тры Бабілёнскія вежы — у Шабанах, Хмурынскіх пасеках і Смалявічах. Газэта футуРыспубліка
  • foxit reader лажануўся па ўсіх франтах — і як плаґін, і як праглядчык pdf’ак
  • RT @yasviridov: "Звонок существует для учителя", - сказала Марьиванна и, сорвав с руля моего велосипеда звонок, убежала в даль с идиотск ...
  • галоўная старонка osm — поснае нудоцьце, якое хутчэй хочацца закрыць, а потым раз — і выпадкова натрапляеш на http://osm.amdmi3.ru


Tweets copied by twittinesis.com


23.4.11

From Twitter 04-22-2011



  • прыйшоў 2-томнік dimkin’а, шыкоўная паліграфія, файная папера, ну і друк на замову — гэта таксама казыча струны там ці што
  • на пошце за нейкай дзьверыной сказалі мне суха «заходіте», а я па прывычцы пачуў «уходіте», паштарка нават пакрыўдзілася, але памякчэла
  • у беларускай мове выкарыстоўваецца тое, што мы выкарыстоўваем, выйдзем з статыстычнай памылкі, будзем круціць носам ад памылак стылёвых
  • аўтамабілісты сёлета масава азнаёміліся з пунктам правілаў, паводле якога яны могуць не прапускаць пры павароце раварыста на ходніку
  • калі аказваюся на такім выезьдзе разам зь пешаходам, з асалодай назіраю за барацьбой імпульсаў на твары аўтапаварочвальніка
  • зьнянацку — лета
  • па праспэкце едуць скутэрысты. тры штукі побач. 15 км/г. дайця мне правы, я тэж так хачу
  • па целеку паказалі адкрыцьцё заводу: адзін плян: ПАЗік такі ўвесь у шарыках, наступны плян: ч-з сьцяг з чорнай стужкай.


Tweets copied by twittinesis.com


22.4.11

afelki


  • ні ў водным слоўніку не знайшоў слова «афэлак». я носьбіт знікальнай інфармацыі?
  • за раўняльнікамі бардзюраў прыйшлі разрыхляльнікі сьцежак


Tweets copied by twittinesis.com

21.4.11

From Twitter 04-20-2011



  • калі робіш падсьветку пад шыльдай «Шынны двор», удвая стараньней правярай кантакты пад «д»
  • «в таком случае рассматривайте такую велопарковку просто как малую архитектурную форму» http://t.co/g5w47Ca а веладарожку як бясформіе


Tweets copied by twittinesis.com


20.4.11

From Twitter 04-19-2011


  • Вось якой чаркай якую скварку трэба запіць, каб назваць артыкул «Аграгарадок Камаі»? http://t.co/Hw7EkEB
  • гойсаў сяньні па сьляпянцы і злавіў сябе на ўражаньні, што для мяне сьляпянка не забудоўваецца ды мадэрнізуецца, а зьнікае, такія дзівосы
  • Не заўважаны мной артыкул пра #otryv & Co у «Звяздзе» http://t.co/RPBkyEw
  • чым большая колькасьць такіх вось затрыманьняў «нязгодных», тым меншая пэўнасьць, што яны нешта там раскрылі http://t.co/ODjTTpq
  • адкрываю Google Maps і доўга не магу зразумець, чаму там напісана не «Это какой-то Бред», а іншае і ўсяго адно слова на Б.
  • а глядзелі б вы навіны, ведалі б, што мы та што, вось украінцам, тым вашчэ капец
  • не здзіўлюся, калі раніца дыктараў пачынаецца чаканнай маршыроўкай па плацы, а потым развод па каналах
  • глядзіш бадзёры целек і сьлёзы наварочваюцца, так усё рэзка стала за…iсь, што аж невядома, як мы маглі жыць бяз гэтага цірахта


Tweets copied by twittinesis.com

19.4.11

XATA







ahraharadok

Часам складаецца ўражаньне, што наркамаўка — гэта спаборніцтва ў калхазанстве. Вось якой чаркай якую скварку трэба запіць, каб назваць артыкул «Аграгарадок Камаі»? Казімір Сваяк пісаў вершы ў Аграгарадку Камаі. А князь Пронскі пагіб пад Менскам. Ясны перац — загінуць можна хіба што толькі ад тарашкевіцы.

18.4.11

From Twitter 04-17-2011



  • я аднаго не разумею, калі ўсё так ружова, чаму скасаваны заўтрашні прабег раварыстаў ад Сьвіслачы да Цікоцкага?
  • Трэба ўсё ж некалі сказаць, лепей цяпер, калі ніхто не прачытае, — я ніколі ня быў на адкрыцьці веласэзону.
  • тут мяне хочуць пераканаць, што сайт latvello абнаўляеццца. відавочнае-неверагоднае. http://t.co/iKBEwNs
  • калісьці я купіў там першы свой ровар за 125$, цяпер падобны каштуе за 800000, тут мне кажуць — баксы былі ня тыя, я не разьбіраюся.
  • першы мой ровар за 125$ дагэтуль езьдзіць, між іншым, і далёка не па асфальце.


Tweets copied by twittinesis.com


17.4.11

From Twitter 04-16-2011



  • цікава, як нашую сюррэалістычную рэальнасьць будуць апісваць нашчадкі ў падручніках для школ без выкарыстаньня нецэнзурнай лексікі.
  • у лошыцкім парку паставілі прыгожыя і зручныя веластаянкі ў форме ровараў, хоць іх патрэба там невідавочная
  • у адказ на дакорлівы погляд (бяз слоў!) гаспадар сабакі, што мяне аббрахала з падскокамі, адрэагаваў ляканічна: «Нехуй езьдзіць» #rovar
  • Усё, што трэба было ад лошыцкай веладарожкі — сувязь Ігуменскага тракту зь велабанам, а не экскурсія па шашлычна-рюмачнай уздоўж Сьвіслачы.
  • трэба ўсё ж некалі сказаць, лепей цяпер, калі ніхто не прачытае, — я ўвесь час сядаў ля гэтай самай лаўкі. і я заўсёды гідзіўся мэтра.
  • іншая справа, што ў гадзіну пік на кастрычнічкай я быў усяго пару разоў, і з таго часу запомніў, што лепей пешшу, чым сплюснутым
  • мінулая зіма паказала, што на менскіх ходніках няма чаго рабіць без шыпоў у чатыры рады. пара замаўляць.


Tweets copied by twittinesis.com


15.4.11

From Twitter 04-14-2011



  • сьляпянскі лес перарэзаны каляінішчамі нечуваных машынішчаў, я іх ня бачыў, але людзі зь вялікімі вачыма кажуць, што яны робяць веладарожку


Tweets copied by twittinesis.com


14.4.11

From Twitter 04-13-2011



  • думаў, нарэшце пагляджу, што за дзіва такое — адкрыцьцё вэласэзону… ну, не дык не, буду сядзець дома і ня скаплівацца http://bit.ly/ez8nKd
  • Video: Lady Pank - Zabić Strach (by deadkill000) http://tumblr.com/xhm23osoee
  • чытаю: добавили видео преступления пре…
  • RT @ibmtechie: Мой дорогой президент, ну почему вместе с террористами я должен ненавидеть нелегальных эммигрантов, оппозицию, европу...? ...


Tweets copied by twittinesis.com


13.4.11

From Twitter 04-12-2011


  • Сёньня мы зноў прачнемся ў іншай краіне, і гэтая краіна будзе яшчэ менш падобнай на мройную нашу Беларусь.
  • Мы жывем з настолькі заваленымі гарызонтамі нармальнасьці, што дзіва, як мы засталіся Людзьмі. Ды выглядае, з гэтага і разьлік скарыстацца.
  • п…ц, на БТ перадача пра Кіта. перакладаюць зь ягонай беларускай на обшчэпрынята-обшчэпанятный. двуязычча, а то!
  • паглядзеў па СТВ і ОНТ выкрывальны трэнас пра эўразьвяз і бяляцкага — адзін тэкст на ўсіх, дзе іх ім пішуць?
  • «количество автобусов увеличино в десятки раз». АНТ толькі што. Быў соты аўтобус, стаў тысячны, відаць так.
  • сёньня прачнуўся пад бадзёры шансонны тыц-тыц з-за сьценкі і, чамусьці, не зьдзівіўся


Tweets copied by twittinesis.com

12.4.11

From Twitter 04-11-2011


  • калі ўжо вымруць усе гэтыя дурацкія форумы, на якія нельга падпісацца праз rss?
  • эх, як я ўдала затаварыўся Горчевым, сёньня 1 Yandex.Money ідзе па курсе 220 ізіпэяў.
  • алей у краме таксама ўжо прадаецца па такім жа курсе — удвая даражэй, чым тыдзень назад
  • пара вярнуцца да зарэкамандаваўшай сябе сісьцемы талонаабесьпячэнія нужд насельніцтва, начаць з талонаў на даляры


Tweets copied by twittinesis.com

11.4.11

Не разумею спрэчак «горнікаў», «гібрыдаводаў», «роўнасьпінных» і «ракамезьдзячых». На ўсіх веліках зашыбісь. Я правяраў. #bike #rovar

10.4.11

From Twitter 04-09-2011



  • ну, затое тармазы не сьціраюцца, адпусьціў понажы — і стаіш #rovar
  • І само па сабе едзецца вузкімі вулачкамі, ціхімі дварамі і густымі лясамі, каб не зьдзімала. І мазаўскі пасёлак, аказваецца, атмасфэрны.
  • Памятаю, як у пачатку 90-х у Віцебску беларусы выходзілі на вуліцу. Вуліца вяла на дачу.
  • Нам з дачай не пашанцавала — яна была ў смаленскім кірунку, ушчаміца ў дызэль было немагчыма, а тым больш вылезьці на дачнай станцыі.
  • Ну і песенька пра чароўныя 90-я. Крама - Польскі бізнэс http://t.co/9wzYTQj
  • народ кругом вінаваты: галасуе недастатачна паказацельна, на плошчы не выходзіць, цукар скупляе — усе незадаволеныя нашым народам
  • Photo: (via Веселые и загадочные фотографии из реальной жизни) http://tumblr.com/xhm21z6v9m


Tweets copied by twittinesis.com


9.4.11

From Twitter 04-08-2011



  • калі за дзень велавопратка на працы не пасьпела высахнуць — гэта ад недастатковага руху паветра. не бяды — па дарозе назад высахне дакладна
  • маю навуковую кар’еру згубіла зайздрасьць да славеншчыны ды разуменьне, што нам да іх, як да сатурна ракам http://t.co/29Lza1Q
  • а дабіла мяне навуковая праца па падліку слоў у купалаўскай купалінцы на падставе беларускага корпусу слоў, тады я і вырашыў цікаць.
  • пакуль тры кабеты нерашуча часалі рэпу, зьнёс у іх з-пад носу апошні качан капусты, мэйд ін вэстэрн эўразьвяз, а вы кажаце, калхозная ўлада.
  • хацеў быў зьдзерці з капусты цэньнік, але дастаў з-пад купусты велашорты з 5 нулямі, і падумаў, а ну, лянотна, хай прывыкае
  • у славенцаў ёсьць прыгожы міт, што яны прыйшлі на адрыятыку з палесься (вось бы ўсім так!), я пацьвердзіў: райскія кушчы, кісельныя берагі
  • Мокры сьнег — гучыць занада рамантычна. Сьнегападобныя асколачныя снарады з канцэтратам прыроднай лютасьці і пякучага сусьветнага холаду
  • кепскае надвор’е для ровара гэта люты мароз і зьнікненьне гравітацыі. нават у патоп, калі ўсё стаяла, я ехаў.
  • ровар надзвычай інтэр’ерная штуковіна, я лічу, так што дзе б ён ні стаяў, усюды дарэчы http://t.co/dK9in2n #bike #rovar
  • Sabaki pa darozie nia kidalisia, jak zazvyčaj, a truchali sabie mokryja, abyjakavyja i metanakiravanyja. Usie ŭ adzin bok. Napeŭna, u vyraj.
  • стала вядома, што насельніцтва РБ масава хрупае грэчку і запівае яе гарэлкай з цукрам, так што я з сваімі півам і пельменямі не прападу


Tweets copied by twittinesis.com


8.4.11

From Twitter 04-07-2011



  • RT @copenhagenize: RT @carltonreid Scientific study shows that cyclists don't need helmets: http://youtu.be/Lqo4hwnJt6Y
  • урэшце давдзены да ладу firefox ператвараецца ў настолькі зручны браўзэр, што ніхто іншы на тваім кампе ім ня можа карыстацца
  • эй, па-мойму сорамна пісаць, што з-за нейкага дожджыку кінуў ровар і пайшоў мокнуць пешшу
  • спадзяюся дажыць да таго часу, калі сайдынг будзе артыкулам у крымінальным кодэксе. заднім чыслом і бяз тэрміна даўніны http://t.co/V8PPItg
  • пакуль я малы хадзіў у віцебскую бібліятэку імя Крупскай з заходам у кнігарню, я ніколі не сумняваўся, што можна прачытаць усе кнігі
  • Ну а пакуль я рос і зьбіраўся зьбіраўся прачытаць усю бібліятэку, іншыя вырасьлі зь іншым падыходам http://t.co/zXg6u35 Двоешнікі, напэўна.


Tweets copied by twittinesis.com


7.4.11

From Twitter 04-06-2011


  • насустрач здароўю http://panoramio.com/photo/50539073 #rovar #bike
  • Замест розных мульцяшных стракатасьцяў аўтамабілістам у паліклініках трэба паказваць раварыстаў у люстэрку задняга віду http://t.co/VFPM7je
  • В вашем распоряжении велосипеды «Аист» - одни из лучших велосипедов, предназначенные специально для велопрогулок. http://t.co/Nvz6Np0 пацтол
  • Аўтааматар пра Чыгуначную: «Кто вообще построил эту узкую улицу??» http://t.co/5qfBgtm Адкуль увогуле бяруцца такія аўтааматары?
  • калі дастаеш рублі, гандляры на рынку глядзяць на цябе, як на забойцу немаўлят
  • энэргетыкі набраліся замашак ад нацбанку: спалавінілі напругу і толькі калі ўвесь пад’езд стаў на вушы, вырубілі электрычнасьць зусім


Tweets copied by twittinesis.com

6.4.11

From Twitter 04-05-2011



  • На тое ровар і патрэбны, каб аб’ехаць якую зьнянацку ажыўшую прамзону з наветранага боку. Сьлікі і асфальт, аж ня верыцца, што зіме капец.
  • думаю, калі на ходніках парасстаўляць знакі 40 у кружочку, да аўтамабілістаў хутчэй дойдзе сутнасьць раварыстычных аргумэнтаў #bike #rovar
  • пакуль прасіў менсканачальнікаў панізіць на Радыяльнай 2 бардзюры, ля тых 2 бардзюраў праваліўся ходнік. вось каб усе так…
  • у двары пракалупалі дзірак, цяпер кожную раніцу прыходзіць брыгада, латае 2 шт., паліць і ідзе, відаць, у іншы двор, каб справядліва было.
  • калі аўтамабілісты запаркоўваюць выезд з шчылінай крыху большай за шырыню руля, яны думаюць, што я зьлезу і ровар над галавой панясу? ха…
  • з Івацэвічаў да суседніх вёсак (прынамсі па Р44 і Р2) пракладзеныя веладарожкі, і вось няўжо там трафік большы за менскую кальцавую?
  • думаў, дворнікі ў парку абмяжуюцца дзівацкім драбленьнем сьнегу на кубы, але ж не — грузяць на цэлафаніны і зносяць кудысь да наступнай зімы
  • на вуліцы Арджанікідзе старая іржавая шыльдачка «вул. Орджонікідзе». Куды толькі гэты ровар не завязе =)
  • continental city contact, за якімі я ўжо зьмірыўся піліць у Вільню, неспадзявана аказаліся ў наяўнасьці на 4 паверсе падшыпнікавага заводу
  • але адно мне засталося незразумелым, няўжо каб вымайстрачыць кругленькія бліскучыя шарыкі, трэба напусьціць смуроду на паўгораду?
  • на бліжэйшыя паўмесяца вясны не прагназуецца
  • Ці помню я веламенск на мяжы стагодзьдзяў? Гэта калі дзівосныя шлем і флікер выклікалі шок і павагу ў аўтамабілістаў? Як такое забудзеш…
  • белгазэтаўскі загаловак мае ўсе шанцы стаць файным мэмам http://is.gd/d5g3DI #rovar #bike
  • раварыстам трэба ня толькі атрымліваць правы, але і вазіць запаску. а лепей дзьве! #rovar #bike http://bit.ly/hKUFGR


Tweets copied by twittinesis.com


5.4.11

From Twitter 04-04-2011



  • суседка паверыла першакрасавіцкай навіне http://t.co/VYfSywr на тутбаі, пра што пасьпяшалася мне паведаміць. Куды толькі не дайшоў інтэрнэт…
  • сказаў, што з радасьцю вазьму правы, калі іх будуць даваць, хай мне зойме чаргу, калі раптам дзе натрапіць


Tweets copied by twittinesis.com


2.4.11

pierachod

проста чамусьці пераход беларускамоўных на вышэйшы ўзровень валоданьня мовай суправаджаецца рэпрэсіямі да гэтай самай мовы элемэнтаў

1.4.11

From Twitter 03-31-2011



  • Marek Grechuta viarnuŭ mianie ŭ junactva, kali piaci kruželak bylo dastatkova dlia melamanskaha ščaścia i kali ŭsie treki viedaŭ na pamiać
  • выглядае, віцебскія бажніцы адбудоўваюцца ў адваротным руйнаваньню парадку http://t.co/k0z2uu8 #viciebsk
  • http://komplat.by/komplat/ каштуе 120 р. у месяц, патрэбны раз у месяц, і ў гэты раз якраз ня грузіцца
  • моўны велавэнтылятар http://t.co/efIuO5s
  • яхууу, пераадзеў сьлікі, памяняў ровару нутро, на сьпідомэтры зноў 30тнік, а не зімовыя 16-19, вось цяпер вясна, вось цяпер новы год =))
  • перад адпраўкай у склеп — ода зімовым Scwalbe, за 3 зімы згубілі 4 шыпы на пару, шчэ год адкатаюць сама меней, праколаў — ноль.
  • І дарэчы, у мяне ёсьцека парачка летніх Schwalbe’аў на продаж. Такія ж незьнішчальныя і непратыкальныя, як і зімовыя. http://t.co/C1YpIbG
  • Instapaper + ePub і недачытаны інтэрнэт становіцца зручнай кніжкай на канапе (ну ці дзе там яшчэ прысьпічыць)
  • Алтайская пасьля зімы ператварылася ў гравейку. Пыл да неба. #minsk


Tweets copied by twittinesis.com