23.4.11

From Twitter 04-22-2011



  • прыйшоў 2-томнік dimkin’а, шыкоўная паліграфія, файная папера, ну і друк на замову — гэта таксама казыча струны там ці што
  • на пошце за нейкай дзьверыной сказалі мне суха «заходіте», а я па прывычцы пачуў «уходіте», паштарка нават пакрыўдзілася, але памякчэла
  • у беларускай мове выкарыстоўваецца тое, што мы выкарыстоўваем, выйдзем з статыстычнай памылкі, будзем круціць носам ад памылак стылёвых
  • аўтамабілісты сёлета масава азнаёміліся з пунктам правілаў, паводле якога яны могуць не прапускаць пры павароце раварыста на ходніку
  • калі аказваюся на такім выезьдзе разам зь пешаходам, з асалодай назіраю за барацьбой імпульсаў на твары аўтапаварочвальніка
  • зьнянацку — лета
  • па праспэкце едуць скутэрысты. тры штукі побач. 15 км/г. дайця мне правы, я тэж так хачу
  • па целеку паказалі адкрыцьцё заводу: адзін плян: ПАЗік такі ўвесь у шарыках, наступны плян: ч-з сьцяг з чорнай стужкай.


Tweets copied by twittinesis.com


No comments: