- калі за дзень велавопратка на працы не пасьпела высахнуць — гэта ад недастатковага руху паветра. не бяды — па дарозе назад высахне дакладна
- маю навуковую кар’еру згубіла зайздрасьць да славеншчыны ды разуменьне, што нам да іх, як да сатурна ракам http://t.co/29Lza1Q
- а дабіла мяне навуковая праца па падліку слоў у купалаўскай купалінцы на падставе беларускага корпусу слоў, тады я і вырашыў цікаць.
- пакуль тры кабеты нерашуча часалі рэпу, зьнёс у іх з-пад носу апошні качан капусты, мэйд ін вэстэрн эўразьвяз, а вы кажаце, калхозная ўлада.
- хацеў быў зьдзерці з капусты цэньнік, але дастаў з-пад купусты велашорты з 5 нулямі, і падумаў, а ну, лянотна, хай прывыкае
- у славенцаў ёсьць прыгожы міт, што яны прыйшлі на адрыятыку з палесься (вось бы ўсім так!), я пацьвердзіў: райскія кушчы, кісельныя берагі
- Мокры сьнег — гучыць занада рамантычна. Сьнегападобныя асколачныя снарады з канцэтратам прыроднай лютасьці і пякучага сусьветнага холаду
- кепскае надвор’е для ровара гэта люты мароз і зьнікненьне гравітацыі. нават у патоп, калі ўсё стаяла, я ехаў.
- ровар надзвычай інтэр’ерная штуковіна, я лічу, так што дзе б ён ні стаяў, усюды дарэчы http://t.co/dK9in2n #bike #rovar
- Sabaki pa darozie nia kidalisia, jak zazvyčaj, a truchali sabie mokryja, abyjakavyja i metanakiravanyja. Usie ŭ adzin bok. Napeŭna, u vyraj.
- стала вядома, што насельніцтва РБ масава хрупае грэчку і запівае яе гарэлкай з цукрам, так што я з сваімі півам і пельменямі не прападу
Tweets copied by twittinesis.com
No comments:
Post a Comment