6.4.11

From Twitter 04-05-2011



  • На тое ровар і патрэбны, каб аб’ехаць якую зьнянацку ажыўшую прамзону з наветранага боку. Сьлікі і асфальт, аж ня верыцца, што зіме капец.
  • думаю, калі на ходніках парасстаўляць знакі 40 у кружочку, да аўтамабілістаў хутчэй дойдзе сутнасьць раварыстычных аргумэнтаў #bike #rovar
  • пакуль прасіў менсканачальнікаў панізіць на Радыяльнай 2 бардзюры, ля тых 2 бардзюраў праваліўся ходнік. вось каб усе так…
  • у двары пракалупалі дзірак, цяпер кожную раніцу прыходзіць брыгада, латае 2 шт., паліць і ідзе, відаць, у іншы двор, каб справядліва было.
  • калі аўтамабілісты запаркоўваюць выезд з шчылінай крыху большай за шырыню руля, яны думаюць, што я зьлезу і ровар над галавой панясу? ха…
  • з Івацэвічаў да суседніх вёсак (прынамсі па Р44 і Р2) пракладзеныя веладарожкі, і вось няўжо там трафік большы за менскую кальцавую?
  • думаў, дворнікі ў парку абмяжуюцца дзівацкім драбленьнем сьнегу на кубы, але ж не — грузяць на цэлафаніны і зносяць кудысь да наступнай зімы
  • на вуліцы Арджанікідзе старая іржавая шыльдачка «вул. Орджонікідзе». Куды толькі гэты ровар не завязе =)
  • continental city contact, за якімі я ўжо зьмірыўся піліць у Вільню, неспадзявана аказаліся ў наяўнасьці на 4 паверсе падшыпнікавага заводу
  • але адно мне засталося незразумелым, няўжо каб вымайстрачыць кругленькія бліскучыя шарыкі, трэба напусьціць смуроду на паўгораду?
  • на бліжэйшыя паўмесяца вясны не прагназуецца
  • Ці помню я веламенск на мяжы стагодзьдзяў? Гэта калі дзівосныя шлем і флікер выклікалі шок і павагу ў аўтамабілістаў? Як такое забудзеш…
  • белгазэтаўскі загаловак мае ўсе шанцы стаць файным мэмам http://is.gd/d5g3DI #rovar #bike
  • раварыстам трэба ня толькі атрымліваць правы, але і вазіць запаску. а лепей дзьве! #rovar #bike http://bit.ly/hKUFGR


Tweets copied by twittinesis.com


No comments: