25.4.11

Brylievičy-2006

Учора ехаў па любімым летнім маршруце Цнянка — велабан, і між Навінкамі і Зацаньню сутыкнуўся з прагрэсам у выглядзе выкапанай на ўсё поле траншэяй. Там узяліся будаваць прыкрараён Паўночны. Так што гэтаму пэйзажу капец.



І накаціла такая настальгія, што ўзгадаўся мне яшчэ адзін страчаны краявід глухаМенску, колішні амаль штодзённы мой шлях дадому — Брылевічы. Ён так уеўся ў памяць, што пры слове «Брылевічы» вобраз узьнікае адназначна такі — даляглядны, пыльны, узгорысты. А да гэтых новых Мапідавічаў ды Панэлявічаў, што павырасталі па ўсім Менску, я пакуль не прывык ды і адрозьніваць толкам не навучыўся.













No comments: