13.4.11

From Twitter 04-12-2011


  • Сёньня мы зноў прачнемся ў іншай краіне, і гэтая краіна будзе яшчэ менш падобнай на мройную нашу Беларусь.
  • Мы жывем з настолькі заваленымі гарызонтамі нармальнасьці, што дзіва, як мы засталіся Людзьмі. Ды выглядае, з гэтага і разьлік скарыстацца.
  • п…ц, на БТ перадача пра Кіта. перакладаюць зь ягонай беларускай на обшчэпрынята-обшчэпанятный. двуязычча, а то!
  • паглядзеў па СТВ і ОНТ выкрывальны трэнас пра эўразьвяз і бяляцкага — адзін тэкст на ўсіх, дзе іх ім пішуць?
  • «количество автобусов увеличино в десятки раз». АНТ толькі што. Быў соты аўтобус, стаў тысячны, відаць так.
  • сёньня прачнуўся пад бадзёры шансонны тыц-тыц з-за сьценкі і, чамусьці, не зьдзівіўся


Tweets copied by twittinesis.com

No comments: