17.12.07

«БелаВела» — пра ровары па-беларуску

Запусьціў ў вольны сьвет праект «БелаВела» — пра ровары па-беларуску. Ужо цяпер там ёсьць што пачытаць і паглядзець:

  • мапа і кантакты менскіх роварняў,
  • мапа роварных шляхоў для пачаткоўцаў,
  • агляды менскіх веладарожак,
  • правілы дарожнага руху для раварыстаў,
  • дарожная карта па стварэньні роварнай інфраструктуры.


  • Праект адкрыты для новых ахвотнікаў як да пісаньня, так і да мапамаляваньня, фатаграфаваньня, карэктаваньня ды й іншых відаў велатворчасьці.

    Фармат старонкі — веладаведкі, веланавіны й велакарыснасьці па-беларуску.

    Заходзься: http://BLRovar.blogspot.com

    2 comments:

    paval said...

    А ў ЖЖ транслявацца будзе БелаВела?

    czyk said...

    трансьляцыю ў ЖЖ з стужкі можа зрабіць кожны, у каго ёсьць платны рахунак у ЖываЖоры, на жаль, у мяне яго няма.
    анонсы публікацый, мо, раз на тыдзень, мяркую выкладаць у сваім ЖываЖоры.
    дазволь таксама параіць прыгледзецца да чытальнікаў стужак, таго ж googlereader'a, бо ЖЖ ня можа замяніць увесь інтэрнэт, праўда ж?