27.12.07

USB-тамтамы

Google Talk нядаўна навучыўся паказваць замест безаблічнага статусу назву песенькі, якая граецца ў плэеры, ну то бо ў Winamp'е, і рабіць з гэтага нейкія сабе гіт-парады, статыстычныя далёкасяжныя высновы ну і ўсё такое. Дый па-просту прышпільна й цікава.
А Winamp, ня будзь дурны, выпусьціў сабе новую вэрсію сябе. І Winamp гэты перастаў з тым Google Talk'ам супрацоўнічаць, проста падвешваць яго стаў, дакладней кажучы.
Такі аблом.
І карыстальнікі пачалі абурацца, дый сам я абурыўся б, калі б мовы ведаў на дастатковым для абураньня ўзроўні, а так толькі прачытаў адлуп Winamp'а, што няма яму клопату да іншых там нейкіх Google'аў, і калі ім трэба, яны хай і парацца.
Да таго месца, дзе парыцца Google, я не дачытаў, бо на форуме Talk'а адзін прасунуты Капэрфільд расказаў, якім макарам вяртаецца лад і сяброўства ў сям'ю: усяго толькі трэба ў тэчцы Winamp'а стварыць пусты файл winamp.m3u.
Лаўлю сябе на тым, што як сапраўднаму хранічнаму юзэру, сутнасьць фокусу мне зусім не цікавая. Галоўнае, што проста, як два пальцы, ды яшчэ і працуе.

3 comments:

Anonymous said...

З днём народзінаў цябе! Усяго табе найлепшага, чаго толькі душа захоча;)

andrejczyk said...

arshanski, дзякуй!

Unknown said...

Вінамп маст дай - гэта бясспрэчна. Па-другое, last.fm на што??
Ды яшчэ галімы блоггер ня дружа с каментамі :(