14.12.07

i gadgetyzacyja ŭsioj krajiny…

Зь лета на нашаніўскім сайце там-сям у тэкстах не-не ды ўпоркнецца які сіні значак ґуґлазем’я, а з гэтага панядзелка НН абзавялася сабе акавунтам і стала крэсьліць мапы на свой капыл і падпісваць іх, як ёй заманецца. Тым больш нагод было хоць адбаўляй: спачатку прадпрымальнікі праклалі маршрут ад КП да ПН, які каб на свае вочы не пабачыў, дык бы й не паверыў, а пасьля Пуцін засталбіў сабе купу вуліц у неальфабэтным парадку, у якіх без паўлітэркі ці ґуґлазем’я не разабрацца, і як што дырэктыву №1 ніхто не касаваў, выбар заставаўся адзін.

Характэрна, што фішку першымі, дакладней, другімі прасяклі й перанялі бэтэшнікі, за што ім заслужаны +1. Нават памянялі значак і пакінулі крамольнае слоўца «мапа». І гэта ў той час, калі не да ўсіх сайтаробаў рознай ступені (ня)чэснасьці дайшла навіна пра існаваньне ґіпэрспасылак.

Як што ўжо справа выйшла на дзяржаўны ўзровень, застаецца дачакацца, калі на спасылку пстрыкане які картаграфічны ці турыстычны чыноўнік і ўзгарыцца праведным абурэньнем, што ва ўсіх, нават у расейсцаў, і табе вуліцы пазначаны, і дарогі аж да грунтовых, а ў нас, калі верыць Ґуґлу, дзьве дарогі за выняткам кальцавой. І паспрыяе прывядзеньню да эўрапейскага выгляду... Або забароніць дзяржструктурам спасылацца на плён дзейнасьці варожых спадарожнікаў.

з.ы.: а НН у свае мапы ўжо карцінкі ставіць, прыём!..

3 comments:

Zmitro Lapcionak said...

спасылка з-пад малюнка "абмежаваньне ... Пуціна" вядзе аднак на мапу паходу прадпрымальнікаў :)

czyk said...

Zmitro Lapcionak, не зразумеў, хоць стараўся =) Дзе?

Zmitro Lapcionak said...

спасылка Abmiežavańnie ruchu ŭ dzień pryjezdu Putina вядзе на
мапу http://maps...7a7
а адпаведны малюнак у гэтым жа радку - на
http://maps...185 - то бок на "Мітынг і шэсьце"