23.8.06

першы фак!

сёньня не ўстрымаўся такі - паказаў fuck кіроўцу тралейбуса.

карацей, стаю ля макдональдза на сьвятлафоры. (1)
пад'яжджае тралік, ясна, становіцца збоку.
людзям загараецца чырвонае, але перада мной яшчэ ідуць пешаходы, перад тралікам ужо не.
тралік паехаў, я за ім. паказваю значыцца левы паварот і выяжджаю ў зону бачнасьці левага люстэрка. (2)
еду ўжо зьлева ззаду побач, але па роварным вопыце не абганяю, пакуль тралік не замарудзіцца да бясьпечнай хуткасьці.
паціху пачынаю браць разгон для абгону, і тут ужо ў зоне прыпынку тралік робіць ласіны манэўр: рэзка руль улева і назад - акурат на маю траекторыю. (3)
адтармажываюся. бо зьлева сьцяна машын. Няміга ж.
тралік ужо каля слупа з шыльдай прыпынку, але замест каб спыніцца, едзе ў канец прыпыначнай кішэні, да звужэньня дарогі і вырулівае, гад, на палову паласы, перагарадзіўшы мне дарогу – ды так, каб зрабіць манэўр максымальна небясьпечным - вымусіць мяне экстрана аб'яжджаць тралік, які вымушаны аб'яжджаць машыны.(4)
праскочыўшы, паказваю мудзілу вадзілу заслужаны фак! (5)

Сам паглядзі

No comments: