як ні ўлучу беларускае радыё, яно ўсё ваюе
во толькі што расказвала адная партызанка, як іхны атрад выканаў заданьне на Лагойшчыне.
немцы зладзілі сабе калхоз - пазганялі ў фэрму кароў, каб было мяса і малако фрыцыкам хаваць.
а партызанам далі заданьне немцам савецкага мяса не даваць.
дык гераіня нашай перадачы выйшла зь лесу ды нанялася на тую фэрму даяркай, пасьля паадвязвала кароў, тут прыйшлі партызаны, кароў з фэрмы выгналі і «аддалі насяленію. Мы, партызаны, ўсегда дзелалі так, штобы немцам нічаво не дасталась. А ўсё аддавалі насяленію. Вот так мы усьпешна выпалнілі заданіе».
тут пусьцілі мілітарысцкую песеньку, а самае цікавае не расказалі:
партызаны, ясна, задаволена звалілі, тады прыехалі фрыцыкі: а каровы — у насяленія.
я б спытаў у партызанкі, ці не ў курсах яна пра лёс ашчасьліўленага насяленія?
калі не ў курсах, тады ці ня ведае, чым звычайна займаліся ў такіх выпадках фрыцы, у тым ліку на Лагойшчыне?
на месцы партызанкі я б адказаў, што эта вапрос рытарычэскій
22.8.06
партызанскае радыё
а 23:02
cetliki prapaganda, radio
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment