Два новых троллейбусных разворотных кольца появятся в столице. <...> Необходимость строительства возникла после того, как с проспекта убрали троллейбусы.
О, як гэта эмацыйна! Спачатку ў эстэтычным парыве абрэзаць тралейбусныя драты і толькі потым, празь месяца паўтара, заўважыць, што шлях да мэтра падоўжыўся на 10 хвілін сама меней – гэта без асаблівых затораў на Чорнага ды Сурганава. А пасьля Чарнышэўскага гэтыя дзьве вуліцы звычайна – адзін суцэльны затор; што пасьля Сурганава памяняным тралейбусам няма чаго вазіць, што стала ня толькі нязручна (даказана, што гэта чыноўнікаў не хвалюе), але і нерацыянальна. Самы час заняцца праектаваньнем разваротных кольцаў у нязручных месцах. Мяне ўпарта не перастае зьдзіўляць, што адначасова не паведамляецца пра звальненьне тых рацыяналізатараў ды эстэтаў, якія не прадбачылі відавочнага.
Зрэшты, пакуль кольцы будуць праектавацца, могуць зьнікнуць і самі тралейбусы, як гэта сталася на плошчы Свабоды.
8.8.06
калёсы паперадзе каня
а 19:46
cetliki metraŭtobusy, miensk, padšyŭka
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment