22.8.06

Looking in the papers makes me sorry to be human

(не?)навінавыя стужкі рунэту прасякнутыя шкадаваньнем — ну няма каля данецку базы проціпаветранай абароны — і кволай надзеяй — а раптам такі ёсьць? Кволыя надзеі нават часам выносяцца ў загаловак.
вось у чым бяда вялікіх краінаў - загінулі страшнай сьмерцю пад дзьвесьце суайчыньнікаў, а ім усё дно падавай геапалітыку, падавай КВН.
Мёртвы зямляк - ды хіба гэта навіна, калі ён памёр не за родзіну, ці хаця б не назло ворагу?

у расеі мы абясцэнімся.
зноў.
калі будзе рэфэрэндум, у мяне ёсьць лёзунг.
(хаця я спадзяюся на наш цудавыбаркам)

тут усё ж паціху прывыкаюць да таго, што беларус беларусу сусед.
а маскаль маскалю medved.

бо пра суседзяў такое ня пішуць.

No comments: