8.8.06

самы небячьпечны від аўтамабілістаў

аўтамабіліст-хуліганны вельмі небясьпечны, але свае намеры выяўна выдае хуліганскімі манэўрамі, крыкамі-енкамі, ды іншай трасцай. звычайна для нэйтралізацыі дастаткова зьнізіць хуткасьць, выехаць на ходнік, або проста на паўхвілі спыніцца - тое самае, што з дурнымі сабакамі.
аўтамабіліст-нахабны - той прадказальны, ён прэ напралом, не зьніжаючы хуткасьці з такім пачуцьцём уласнай праваты і тупасьці, што яно аж праменіцца. такія лёгка заўважныя і лёгкапазьбягальныя - дастаткова прыціснуць гамулец і даць дурню дарогу.
аўтамабіліст-законапаслухмяны - той проста дзейнічае па правілах, не ўяўляе ніякай пагрозы і не патрабуе заўчаснага пэленгаваньня.
ад гэтага віду вонкава нічым не адрозны самы небясьпечны від аўтамабілістых - аўтамабіліст-нерашучы (далей - АН).
ён звычайна падпільноўвае на выездах з другасных дарог і двароў, на левых паваротах ды іншых скрыжаваньнях.
вось сёньня сустрэў такога на скрыжаваньні шчорса-дзяржынскага.
мне проста, АН'аму - налева. Я еду насустрач АН, той па правілах стаіць-прапускае сустрэчны транспарт, то бо мяне. Але ў галаве АН правілы сплятаюцца зь маларацыянальнымі і цяжкаўяўляльнымі ланцужкамі мазґавой актыўнасьці. За лічаныя сэкунды ён пасьпявае ўсумніцца, а ці я транспарт, а ці мяне трэба прапускаць, а ці я ёсьць увогуле, і ў пэўны крытычны момант, якраз тады, калі нашыя траекторыі непазьбежна сыйдуцца, АН ПАЧЫНАЕ РУХ!!!. У наступную сэкунду мазгавая дзёйнасьць саступае месца інстынктам і ён топіць тормаз. я з заціснутымі гамульцамі спрабую сысьці ўправа. АН спыняецца якраз на тым месцы дзе я мусіў бы ехаць. мэтар юзу ўправа дае мне магчымасьць вярнуцца дахаты цэлым.

дзяўчынка-АН-1 на джыпе з Бабруйскай і пралятар-АН-2 на фальксваґене-транспортэры з Чырваназорнага завулку, вы таксама былі незабыўныя. дзякуй за адточваньне майго майстэрства фігурнага тармажэньня.

No comments: