менсктранс працягвае сыстэматычную імітацыю дзейнасьці.
афіцыйна аб'яўлена па ўсіх інфармаґенцыях пра новы мэґапраект - перафарбоўку ўсіх менсктрансаўскіх аўтобусаў у зялёны колер.
прынцып просты - адна лукавіна — адзін колер.
каб не ўзьнікала ў мяцежных галовах беспадстаўных надзей, што, нацешыўшыся, ён нарэшце возьмецца за расклады, кандыцыянэры, кампостэры, інтэрвалы, прынцыпы аплаты, пабудову тралейбусных і трамвайных ліній, дзіравыя дахі etc., загадзя аб'яўлена, што пасьля татальнай мэґапераафарбоўкі аўтобусаў менсктранс возьмецца за ґіпэрпераафарбоўку тралейбусаў у пакуль што ня выбраны колер з 16 мільёнаў трох магчымых варыянтаў.
...нешта мне падказвае, што спыняцца на салатавым
22.8.06
каляровы ґенацыд
а 17:09
cetliki metraŭtobusy, miensk, tutejšaść
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment