7.12.06

я не
з ро
я

я не хачу сацыяльных стандартаў
я не хачу міжплянэтных кантактаў
я не гуляю ў вясёлыя старты
з роем камрадаў на кубак інфаркту
я зраварышчаны
я група рызыкі
я парушальнік мэдычнай статыстыкі
лётаю па асаблівай арбіце
дайце мне мэтар — і адваліце!

No comments: