7.5.07

прэмія ва ўласным саку

Цырымонія дзяржконкурсу друкаваных СМІ выбухнула сэнсацыямі:
ле(п)шым інфармагенцтвам Беларусі неспадзявана для ўсіх стала БЕЛТА. І гэта ўсяго 3-ці раз запар пры такім выбары зь дзяржаўных інфармагенцтваў. Журы доўга мучалася ў выбары to BElta or not to BElta, аднак спынілася на адзіна правільным рашэньні.

Ня меншай неспадзяванкай сталася прысуджэньне званьня найлепшай грамадзка-палітычнай газэты… каму б вы думалі? “Советской Белоруссіі”!

Заслужана і цалкам прадказальна былі ўганараваныя шырокавядомыя і глыбокапапулярныя (ці наадварот) выданьні:
для падшыванцаў: “Юны спасацель” (ня блытаць зь Юным сьпісвацелем ці нават Юным сьпі… ладна, ня будзем) — кожны дзіцёнак, калі яго разбудзіць на ціхім часе ў садку ды гаркнуць: каго любіш?! сходу выдасьць як малітву: люблю юнава спасацеля!

для лайдакоў, абібокаў, пабадзяяў і гаґкеістаў: “Здаровая газэта” (памер твайго … мае значэньне!; у кожным нумары — кампактны дыск для штангі)

для белых і для рускіх: часопіс “Беларусь”, ніколі не чыталі? а ён лепшы! а мо вы ня белыя?

для падшыванцаў, якія ня юныя спасацелі, а юныя спасуемыя, — найлепшы часапіс “Качэлі”. Сэмантыка назвы няясная, але чэлы і качкі (качэлы) мусяць зацікавяцца выбарам журыя.

Не прайшла міма ўвагі гуруяў і эскпэртаў шчырасьць і палемічная слушнасьць найлепшага крапавага “Журнала спэцыяльнага назначэнія”. Выданьне, перасьледаванае хцівымі опамі ў справядлівых і строгіх судах атрымала сатысфакцыю ў намінацыі “Дэбют” (першапачатковая назва “Дзе б’ют” прыпасена для наступных намініраваньняў)

Цяпер можна з шчасьлівай усьмешкай патрыятычнага кайфу пагадзіцца з кожнай літарай мінір-прэм’естра, што СМІ (ня блытаць з опаўскімі З_МІ) яўляюцца “люстэркам нацы(і)”.

No comments: