27.5.07

Ціхі вечар


Ціхі вечар; зьнікнула сьпякота,
Весялей струіцца між чарота
Рэчка, што ўцякае у ставок;
Ўкруг яго ідзе вярбін вянок
Йшчэ зялёных, сьвежых, хоць каравых;
Плесьня каля берагоў іржавых
Саматканым поясом ідзе
І лілеі расьцьвілі ў вадзе;
Часам зь візгам ластаўка малая
Пранясецца нізка, і чэркае
Крылечкам з разгону гладзь стаўка,
Налякаўшы гэтым матылька.
Часам лін ці окунь успляснуцца
І кругі шырока разыйдуцца;
Часам выпаўзаюць паляжаць
Тут вужакі шэрыя на гаць....


Максім Багдановіч

No comments: