15.5.07

сяджу, расчулена рву Зьвязду на цытаты, устаўляю ў рамачкі...

Я, дзе б ні жыў, дзе б ні быў, пагарду да беларускай — адчуваў толькі з боку... сваіх, «рускоговорящих», якія пры гэтым лічылі сябе людзьмі культурнымі і адукаванымі...

— Сп. Палейка з Бярозаўшчыны піша, прынамсі: «Баліць душа за нашу родную мову. Памірае яна, памірае ціха і непрыкметна, як паміраюць дрэвы. А мова — гэта ж душа... Душа нашага беларускага народа. І не ратуе яе, лічы, што ніхто: чынавенства, мусіць, баіцца, як бы чаго не выйшла (распачні нешта казаць, яшчэ каго западозраць у сімпатыях да апазіцыі), а простаму люду не да таго, яму абы чарка ды шкварка. Вось і маем тое, што маем: адну гадзіну ў тыдзень беларускай мовы і 6 гадзін англійскай, справаводства і шыльды на рускай, такое ж тэлебачанне, такое ж асяроддзе...

— І ад «Звязды» я большага чакала, — працягвае Марыя Антонаўна, — чакала вялікіх грунтоўных артыкулаў у абарону беларушчыны. Не дачакалася — так, зрэдчас, нешта невялічкае...»



— «Наш Віцебск, — піша Янка Тышко (падпісчык «Звязды» з паўвекавым (!) «стажам», — умее сустракаць і прымаць гасцей — і з далёку, і шмат, і на досыць высокім узроўні. Але ж пры гэтым, нікому з прыезджых я не магу адказаць на такое простае, здавалася б, пытанне: «Чаму вы, беларусы, не шануеце сваё, роднае?» Ну чаму, насамрэч, новая гасцініца называецца «Лучёса»? Гэта лепш, гэта прыгажэй і разумней, чым «Лучоса»? (Наша ж рэчка. І прыпынак над ёю пішацца праз «о» ). Чаму ў горадзе знікаюць з шыльдаў прыгожыя словы «Пралеска», «Кумпячок», «Мілавіца»? Чаму па-руску гучаць нашы навіны, прагноз надвор’я і не гучыць некалі такое прывычнае, такое прыгожае: «Гаворыць і паказвае Мінск»...

І пры гэтым, — працягвае сп. Тышко, — мы спрачаемся, думаем, клапоцімся аб тым, як палепшыць патрыятычнае выхаванне моладзі. Не выйдзе, панове! Не вырасцім мы патрыётаў з хлопцаў і дзяўчат, якія не будуць ведаць і ганарыцца сваёй мовай, сваёй мінуўшчынай і культурай, не будуць помніць імя сваё».



— гэта ў крыві ў тутэйшых — рабіць так, каб іншаму было лепей (кшталту, пытаюцца па-руску, мы так і адказваем...). А яшчэ — мы не любім прыцягваць увагу. Не памылюся, відаць, калі скажу, што чалавек, які сёння ў Мінску, у іншых гарадах (і ўжо нават вёсках!), гаворыць па-беларуску, «разглядаецца», як нейкі прышэлец, як іншаземец.



— «Мы зараз ездзім паўсюль, — працягвае тэму бабруйчанін Сідарэнка. — То спытайце ў падарожнікаў, ці бачылі яны дзе за межамі назвы крам, рэстаранаў, гасцініц на нашай мове. Не! Няма іх, бо ў тых краінах, куды мы ездзім, ёсць свае мовы. Іх паважаюць, імі карыстаюцца. Мы ж сваю, як ні круці, не карыстаючыся, не ўжываючы ў паўсядзённым жыцці, зневажаем, нават абражаем.




— Што добра б рабіць яшчэ? Адказы зноў жа «з канвертаў». Сп. Казлоўская з Мінска з вельмі сціплай пенсіі пастаянна купляе нешта з новых беларускіх кніг і ў мэтах прапаганды «пускае іх па руках»... Сп. Гаўрыш з Пастаўшчыны на беларускай мове запаўняе пуцявыя лісты... Сп. Торап з Калінкавіччыны забрала дамоў спісаныя ў макулатуру старыя беларускія часопісы, сп. Кусянкова з Рагачоўшчыны, як мінімум на пяць чалавек павялічыла колькасць падпісчыкаў на беларускамоўную «Звязду»...



— …І цяпер — ужо ад унукаў пачуць: «Дзед, давай калыханку «Спяць машыны ў гаражы...»

Словы той, старой, «пра коцю на плоце» ў памяці нашага знаёмца, на жаль, не захаваліся. Таму нашчадкі яго, за сотні вёрст ад Беларусі, засынаюць пад новую і нашу.

Цалкам тут

а тым часам у Валожыне на працу прадавачак патрабуюцца людзі з валоданьнем «правільнай мовай».

No comments: