сёньня праверыў, чым пагражае наяўнасьць расчахлёнага фоціка ў Менску.
пасьля запячатляванія хвояў ды бярозак на Бранявым, павярнуў на Фрунзэ, і тут напярэймы выбеглі зялёныя чалавекі ў колькасьці 2 шт. і запрасілі на сакрэтны аб’ект з мэтай ліквідацыі.
фотак.
ясны перац, чым мы там займаліся паўгадзіны — дзяржаўная таямніца.
высновы ж такія:
1. больш-менш ладны будынак хутчэй за ўсё — рэжымны аб’ект
2. існуе толькі адзін надзейны спосаб праверыць рэжымнасьць: сфоткаць і пачакаць з хвіліну.
3. стопудова нельга фоткаць гэта, гэта і гэта. Гэй, там, наверсе, у скафандрах, ня ржаць!
4. лепш увогуле нічога ня фоткаць
5. калі ж нешта фоткаеш, будзь гатовы адказаць:
5.1 зь якой мэтай
5.2. каму
5.3. навошта
5.4. как эта сьцірэць
6. бярэш фоцік — бяры і пашпарт (і сухары, гы-гы :)
7. Google Earth — не аргумэнт
Калі ў Беларусь і насамрэч турысты пачнуць натоўпамі хадзіць і фоткаць чаго ня попадзя, як яны круціцца будуць? Штат павялічваць?
апошняе фота «на волі», насупраць — «рэжымны квартал»
яшчэ сёньняшніх «крамольных ракурсаў»:
чытанка:
Имеете ли вы право фотографировать в магазине? В аэропорту? Снять на улице симпатичную девушку? Даже вопросы порой звучат двусмысленно, а чтобы найти четкие ответы, корреспонденту «ИП» Андрею Гулютину пришлось проверить все возможные риски на себе
Обходя запреты. Тренинг общения фотографа-«провокатора», или практика выживания в большом городе
10.5.07
крамольны ракурс
а 23:17
cetliki bigbrother, koliery, miensk, tutejšaść
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
1 comment:
http://tay-kuma.livejournal.com/92981.html?thread=443957#t443957
Post a Comment