5.2.08

piasočnica, salata j humovyja boty

1.

Раніцай здалося, што пара ўжо выбірацца з ходнікаў на праезную частку. Вось толькі калі выскачыць на Дзяржынку ля Меда, шанцу вярнуцца на ходнік ужо ня будзе.

А там, нашы руплівыя грузавікі навазілі з нашых ударных будоўляў дублёраў, мэтратанэляў і куточкаў масквы пяску, друзу, і рознага друхлішча, якое адно царапала шыпы і калацілася аб балотнікі. А ў нарослых за зіму выбоінах чорна блішчэлі адпаліраваныя лужыны.

Вяртаюся заўтра на ходнік — піплы, даставайце флікеры!

2.

Раватысты-«падсьнежнікі» ў гэтым месцы кусаюць локці: я асвоіў новае роварнае пакрыцьцё, называецца «недаразмарожаная трава». Было неспадзявана весела.

Цымус у тым, што за кароткі плюсавы дзень пасьля доўгай мінусавой ночы глеба троху праграецца, але сама болей да абадоў, а там, пад нізам, застаецца слой мерзлаты, ну а зьверху такая вадзяністая салата, і калі на яе заяжджаеш, салата гэтая так і пачынае распаўзацца ва ўсе бакі па ледзяным сваім падносе. Я аж дзіву даўся, скуль гэтае соўганьне бярэцца з заносамі на роўным месцы. Але хутка асвоіўся і не заўважыў, як ад сьмярдзючых Машыністаў даехаў да Брылевічаў па бездаражы. А ў Брылевічах растуць з гразі дамы і да іх прабіраюцца шчасьлівыя неданавасёлы ў дублёнках і гумовых ботах.

No comments: