Тут некаторыя кажуць, што ў нас анлайновыя сэрвісы недаступныя простым грамадзянам, якія недзе там блытаюцца і ня туды ціскаюць. Кажуць во, білета выбраць не патрапіш, адно калі няма знаёмага прахвэсара ці сяброўкі нявесткі касіркай на вакзале. Дык вось лухта гэта ўсё, для такіх во бульбашоў, якія апроч сваіх лёхаў, разораў ды закатак нічога ня бачаць, працэдура спрошчана да чатырох рухаў, як чатыры пальцы аб... таго... абазначыць, во!
1.
Адганяеш унука ад кампа, каб толькі інтэрнэт не абарваўся, тады пішаш minsktrans.by, ці хай лепш ён напіша, тады адганяеш. Ціскаеш самую вялікую кнопку ЕИТЕР і глядзіш, дзе там напісана «Прыгарадныя і міжгародныя маршруты», пры гародныя — гэта што пры тваім гародзе таўкуцца, а каторыя між — тыя да аднаклясьніцы ў віцебскую вобласьць, якая туды сіганула па разьмеркаваньні, дык так ублыталася, што й засталася.
Цісьнеш — бачыш, пішуць табе аб’яву культурным языком. Лішне не чытай, бо ўсядно саб’есься, а як дачытаеш, — дык шчэ зьлякаесься, каб на гарод самалётам не ўляцець градкі не папоркаць, бо мазгі твае курыныя, і тады шчэ сваімі трасушчыміся граблямі ня ў тую дзірку цісканеш, дык усё закрыецца само куды, тады сядзі гаруй. Дык во не чытай, на тое ж і інструкцыя табе гэная, а адразу ціскай у сіні радок ды не адварочвайся — ані «Богдан» твой, ані кампуцер гэты не ўзьлятуць. Во так. Гэта ўжо пункт 2 цяперака!
2. Тут і з дачнай адукацыяй разабрацца проста. Набіраеш адпраўленьня і назначэньня. Назначэньня — гэта куды едзеш, а ня тое, што ў аптэцы на вакзале ўзяць не забыць. О, і адразу табе падавай «налічча месц», ну куды поркаеш, а астатнія кнопкі людзі што, ўпустую рабілі, каб так віселі прышчоўкнутыя, га? Гэта ж спэцыфіку ўлічваць трэба, што ніводны аболтус, апроч гэнага генія, што сайт стругаў ды раскрашываў, не даўмеецца ніколі нармальна напісаць правільна хоць які пункт. Во пішаш — «Мінск»! Глядзітка ты! Дзярэўня ты, а ня Мінск! Утачняй, табе кажуць.
3. Утачняеш? Розуму многа? Паўгадзіны сядзіш, дзяцёнку сайты разьвіваюшчыя глядзець замінаеш? Не каб пазваніць спачатку ў даведку гарадзкую, спытацца там, які тэлефон вазкальнай даведкі, тады пазваніць туды. Ну й хай кароткія, там жа людзі працуюць, ня толькі тэлефон вачыма сьвідруюць, чакаюць, калі ты пазвоніш. У іх сваіх дзялоў поўна. У іх, можа, чарга, ці можа, абед, ці патрэба якая, жывыя ж чалавекі, не кампуцеры табе якія бяздушныя. Ну вось што гэта такое? Што за ромбікі, што за пытальнікі? Ну няма рук, дык ня дзёргай мышку. Зара як выдадуць табе білет у Пяціромбішча, будзеш да восені гуркі на базары прадаваць ды ў касу даўгі сплочваць. Убяры стрэлку, бесталач, убяры прэч з кнопкі, ня порці красаты дзізайнерскай. Уб... ну, што, палец торгнуўся, нервы ніякія, га?..
4. Глядзі цяпер, што з сайтам празь цябе сталася! Не абы-якім, а ўсіх нашых аўтобусаў, баржаў, ляктрычак, авіяцыі і артылерыі. Страшна падумаць, што там зь імі цяперака дзеецца, да якіх гародаў яны паплылі, між якіх градаў. Выдзярні-ка ты гэта ўсё з уторыны, скажаш, кот прабег, само пагасла. І не хадзі ты ў гэны ’нцярнэт, каб чаго болей ня спорціць, бо куды тады ўжо табе, калі раптам што як, з тваёй пэнсіяй ды тваімі назначэньнямі.
Што? Унук рагоча, кажа «ў Воперу»? Бяры яго на бульбу, хай бабуры ў гразь паўпіхвае, саліст гэнакі, тады паглядзім, як засьпявае, паразіт саплівы!
3.3.10
у помач дачніку
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
2 comments:
Ты б яшчэ білеты на прыгародны аўтобус ў ёбларусбабкаўскім інфакіёску купляў...
жжошна! :)
Post a Comment