Віцябляне ў кінатэатар «Беларусь» прыходзілі загадзя. Бо тут было што паглядзець апроч кіна. На першым паверсе плавалі ў шматлікіх акварыюмах дзівосныя рыбіны, а вышэй, там, дзе на фотцы суцэльнае шкло, былі сапраўдныя джунґлі, зь нябачанымі расьлінамі, між якіх хавалася дзятва. Гэта быў цуд, а не кінатэатар. Я там глядзеў Кінг-Конга, чэргі за білетамі былі неверагодныя!
«Беларусь» быў найлепшым кінатэатрам у Віцебску, і якім макарам так павярнулася, што ўсе ягоныя цікавосткі палічылі лепшым збаёдаць і зрабіць у ягоных сьценах замест казкі банальны шараговы безаблічны базар?
Фота — http://blogi.vitebsk.biz/norske/274/
15.3.10
Базар Беларусь
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment