11.3.10

vulica Babśliejnaja


  • 18:22:46: Антыкрызісная прапанова рамаўтадору: паставіць на вяршыні Аранскай шыльду «Бабсьлейная траса» і прыбраць унізе шыльду «Капітальны рамонт».
  • 18:26:32: як расказаць гэтым атракцыйным глянцавым даўгаабцасавым дзяўчатам, навошта бог стварыў дзьве кнопкі каля ліфту — верхнюю і ніжнюю
  • 18:48:16: вось пехам, дык быдта шкляны — штурхаюць, лоб у лоб ідуць, а на ровары — лепата. «саша, хадзі сюды, хай той на ровары праедзе». ну або гудок
  • 18:52:25: такое надвор’е, што роварны бог ня вытрымаў і сьпёр у мяне праязны.
  • 19:16:26: захацелася вітамінаў, пабегаў па крамах — знайшоў 1 гнілую цыбуліну. Крызіс — усё зжэрлі. Крамніцы кажуць, што ўжо паўмесяца няма і ня будзе
  • 19:29:54: у гастраноме ўнівермага «беларусь» здабываў соль: схапіцца за калёну, намацаць у цёмным куце пакет, выцягнуць, ня той, намацаць іншы, вуаля!
  • 19:31:34: калектыўны крэатыў: кандыдат кандыдаваў кандыдаваў ды не выкандыдаваў
  • 19:49:51: у самай схаванай менскай велакраме пацьвердзілі, што зіма была суровейшай за самых суровых раварыстаў
  • 20:08:16: гэты мой сяньняшні ціўцер — яскравае сьведчаньне ўзьдзеяньня ровару на арганізм. хто там папярхнуўся кавай czy рэдбулам?


Tweets copied by twittinesis.com

No comments: