- 16:32:53: дарожкі ўздоўж серабранскай рэчкі, мяккія, глязураваныя, ва ўласным саку да понажаў, лёд расплываецца, 6км/г, мокры, брудны, шчасьлівы.
- 16:38:17: туман паўзе па-пластунску, то акунаешся ў яго, то выскокваеш,
- 16:40:06: гіперы ня маюць сэнсу, тыя ж гастраномы, толькі тавар не па трошку, а абы як і чорці дзе пачкамі, чаго няма ў гастраноме, няма і ў гіперы
- 16:41:27: Дзе ў Менску купіць віцебскае піва?
- 16:43:17: Ля Гіпа паставілі веластаянку. Зрэшты, да сьцяжкоў там таксама было някепска паркавацца. Затое з паліцаў зьнікла ўсё, дзеля чаго туды лётаў.
- 16:46:01: Можа, віцебскае піва будзе ва ўнівэрсаме «Віцебск»?
- 17:07:19: з новага досьведу: упершыню перабароў гуманізм і даў пяткай у нос шаўцы, што на мяне кінулася, не скажу, што дужа гэтаму рады, але — працуе.
- 17:09:14: Бехцерава на пераходзе ў Амельянюка — гмахі з пабітымі шыбамі, прыстойныя з выгляду машыны з адчыненымі дзьвярыма ў сумётах, і the mist.
Tweets copied by twittinesis.com
No comments:
Post a Comment