20.3.10

pryśpiešvaĺniki viasny


  • 01:15:36: з-за павароту выехала адзінокая машына і пераключылася на бліжняе сьвятло, заўважыўшы маю фару, пад’ехала бліжэй — міліцэйскі газік.
  • 01:27:31: дастаючы кола ровара з такога бяскрыўднага на выгляд сьнегу, па калена ў яго праваліўшыся, перажываю за вясну — разграбацца ёй няслаба.
  • 13:03:54: рэйтынгі трэкаў у сваім кампе трэба толькі для таго, каб усё меншае за 2 зоркі вылучыць і выкінуць.
  • 13:08:30: раварысты — прысьпешвальнікі вясны, раніцай зрабіў каляіну, днём па каляіне — ручаіна, да вечара — 10 см адваяванай у сьнегу сьцяжыны.
  • 13:57:28: пры мінусавой тэмпэратуры правіла перашкоды справа ў дачыненьні да раварыстаў, на думку аўтамабілістаў, перастае дзейнічаць
  • 16:35:32: вось толькі пацяплела, вылез асфальт і адразу абудзіўся весанавы веласьверб: хочацца сьвежай гразі, бездаражы, цёплай слоты і лужын зь лёдам
  • 17:49:29: Апошнія сьнежныя выходныя: "Ожидается, что ко вторнику снежный покров в Минске полностью исчезнет." http://bit.ly/axHSRV
  • 19:19:03: гідрамэтцэнтар жа сказаў — да аўторка ўсё само растане, навошта ж дворнікі дзяўбуць сумёты на кубікі?


Tweets copied by twittinesis.com

No comments: