24.3.10

siarova


  • 01:06:34: расклад на сайце Мінсктранса цяпер як у Эўропе, а транспарт ходзіць, як у Менску.
  • 12:16:54: што рухае беларусамі, калі яны скарачаюць імя (родны склон) як ім., колькасьць сымбаляў тая ж самая?
  • 13:19:51: з нашым правайдзірам не прыходзіцца тужыць #byfly ня дасьць забыцца, што такое дыялап
  • 15:48:21: кантрасты: па «Ладзе» Харэўскі пра Вітан-Дубейкаўскага, пранікся, на рэкляме пераключыў на суседняе БТ, а там прапагандысцкая абсіралаўка.
  • 15:51:26: пад расповед пра Дубейскага падкладзены Chemical Brothers, сьмелы ход =)
  • 16:00:56: у краме ляжаць пяльмені — аднолькавыя з выгляду, з аднолькава бязглуздай назвай «Благо» — адныя беларускія, другія расейскія.
  • 20:25:33: накруціў 27 км, каб сфоткаць самую аскетычную веластаянку на Сярова, але фоцік, паглядзеўшы на гэтае вычварэнства, фоткаць адмовіўся.
  • 21:28:57: і вось неяк гэтыя 27 км зь ветрыкам у руль нечакана няхутка і нялёгка даліся, можа, перад #otryv’ ам шыпаванкі памяняць…
  • 21:30:54: але ж я адным месцам адчуваю, што вось акурат у гэты момант alex-zoom, мурзаты і шчасьлівы, пазначае ў маршрутніку чарговае адборнае балота.


Tweets copied by twittinesis.com

No comments: