31.10.10

From Twitter 10-30-2010



  • Вось уключыш раз на паўгоду эфэм, а там табе хоба, і «Бонда» — «Прыйдзе іх дзень». Ідзеш і «ўяўляеш іншую краіну» насуперак памехам.
  • паўтыдня цяпер бяз ровара, паўночны дзікі глухаменьск


Tweets copied by twittinesis.com


30.10.10

From Twitter 10-29-2010



  • а колькі ў мяне сьпіц у вобадзе, пытаецца прадавец і глядзіць дакорліва, ды халера яго ведае, гусьценька так…
  • і вось начорта было мудрыць, 32 дзіркі, 36 дзірак, не маглі на 34 дамовіцца ды выпіць кефіру за мірдружбужуйку?
  • якую вінду ставіць на новы комп, га?
  • а во як, у роварнях з розьніцай у 2 мэтрастанцыі цэны на адзін і той жа з морды і маркі вобад адрозьніваюцца ў 3 разы.
  • ну і трындзец гэтае вашае мэтро
  • шчэ пакуль я гойсаў на ровары, у мятры пазапісвалі ў дынамікі расейшчыны, бо на беларускай мове, як вядома, можна казаць толькі розную фігню
  • перакладчыкі завісьлі ад сярэдзіны «середины» і сярэдзіны «внутри» і абрацілісь к велікаму і дэфінітыўнаму, хоць, вядома, усё куды прасьцей


Tweets copied by twittinesis.com


29.10.10

From Twitter 10-28-2010



  • ДДД, Дзіка Дзелавы Дзень, паДаткавая, ваенкамаД, раДыёкропка, аДДзел Дастаўкі, згубленазнойдзены пашпарД, разьлікова-Даведачны цэнтар. АбеД.
  • друкаванымі літарамі ад рукі, ці маеце дакумэнт для выезду за мяжу (пашпарт РБ?), ваенкамат ад слова «мадэрнова»!
  • Са сьвістам адключыў радыёкропку. Толькі ўвайшоў, а мне кажуць: давай пашпарт, пішы заяву, а я думаў, сарамаціць будуць ці ўгаворваць.
  • заехаў уэ пікіровачны цэнтар між двух роварняў, а велафішку там не сякуць і морды кіслыя, паехаў у шыману-цэнтар, там усё ок і па тэме.
  • шымана, легендарны цэнтар наш, патуляўшыся па розных глухакуцьцях сталіцы, думае ўрэшце дэматэрыялізавацца зусім. шкада.
  • адзінае што, калі адпаркоўваў ровар ад парэнчаў Тэатру лялек, нацягваючы балаклаву, зірнуў на прэзыдэнцыю і крыху запаранаідальнічаў.
  • ня хочаш стаяць у чэргах на пошце ды ў банку? завядзі easypay — будзеш стаяць у падаткавай.
  • у падаткавай: «Ці вам знаёмы нумар ізіпэй *******?» Ды мне мой нумар не знаёмы, недзе ў мэнэджэры ўсякай лічбавай усячыны ляжыць, спадарыня.
  • інтэрнэту ў падаткавай няма, званіць на мабільнікі ім нельга, пісаніна, ясны перац, ручная, а яны маняцца інтэрнэтыя справы расьсьледаваць.
  • вобад сам дацягнуўся да тармазоў. ня ў час гэтыя геамэтрычныя ініцыятывы.
  • вось навошта вайцюшкевіч перакрыўляў песьню пра «скончылася лета»? даёш radio edit без выя…ў!
  • 8899. 3396 з траўня. на гэтай радаснай ноце задні вобад вырашыў разваліцца. #bike #km
  • увогуле, ровар — гэта такі вялікі набор расходных матэрыялаў


Tweets copied by twittinesis.com


28.10.10

From Twitter 10-27-2010



  • калі іду пешкі, адчуваю сябе дыялапшчыкам #bike


Tweets copied by twittinesis.com


27.10.10

From Twitter 10-26-2010



  • вядома, хацелася б прэзыдэнта нефіялетавай арыентацыі, якому што качыньскі, што пінск…
  • Па тэлеку навіны сталіцы. Сталіцы. Першая навіна — яблыкі залажылі, а капусту не залажылі, затое бульбу залажылі. Жыцьцё віруе, а то!


Tweets copied by twittinesis.com


26.10.10

From Twitter 10-25-2010



  • Ёсьць рэчы, якія ставяць мяне ў тупік. Вось дастаў з скрыні паперчыну: «Вам заказное пісьмо, явіцца». Ды гары яно гарам з сваім адправіцелем
  • І, прызнаючы, што заказное пісьмо — вытанчаны спосаб зьдзеку з адрасата, дарагая Белпошта, я нідзе не знайшоў, што мушу за ім ганяцца.
  • таварышы менскамандзіры, вы б казалі, калі на велабане дзень «конца света», мы б рабілі turn off party: і веласэзон не закрыты, і сьвята ё.
  • звадзіліся ў «Дом кіно» на «Рэда», канапачкі там файныя, і будынак — копія збазаранай віцебскай «Беларусі», хоць і бяз джунгляў у фае.
  • хоць шкада ліхтароў, якія паставілі, каб яны не сьвяцілі.


Tweets copied by twittinesis.com


25.10.10

From Twitter 10-24-2010



  • always papa coli #electby


Tweets copied by twittinesis.com


24.10.10

From Twitter 10-23-2010



  • пакупнікі п…ць, што зара робяць рэчы з запраграмаванай ламучасьцю. Фігня ўсё — агледзеўся ўкола — столькі ўсяго аж надакучыла, а не ламаецца
  • а фішка ўся ў тым, што і зара працуюць прасы на прысаку, а ўсе, чамусьці, карыстаюцца навачэснымі з адпарвальнікамі.
  • асаблівы п…ж пра савок, ды я за 20 гадоў забыўся адрасы майстэрняў, а савецкія віцебскія ўсе помню.
  • а 6 гадоў таму купіў абутак «Небелвест», ну так абрыдзеў, а хоць бы трэшчынка якая хоць дзе. Змажаш — як новыя, хоць вый.
  • ёсьць у мяне ў плэйлісьце нейкі майдан-мікс ад Люкс-эфэм зь Юшчанкам на вакале, такая кранальная рэч пра тое, як мы былі падманвацца радыя.


Tweets copied by twittinesis.com


23.10.10

From Twitter 10-22-2010



  • роварны бог пачуў маё ныцьцё пра кожны трэці адключаны пасьля апоўначы ліхтар й ў 23:00 адрубіў усе.
  • прытаварышаваць, адтаварышаваць, раставарышаваць.
  • сьлікі, бяз панікі!
  • 32 желчужены
  • трэба насабачыцца чакаць, трэба быць спакойным і упартым, ад жыцьця каб часам здабываць радасьці скупыя пэрфакарты
  • вось які ты, веладайвінґ


Tweets copied by twittinesis.com


22.10.10

From Twitter 10-21-2010


  • прыкольнае вызначэньне беларускай мовы: «не та кириллица»
  • чалавецтва манецца на марс, а ня можа даўмецца, што ў перадзе ноўта ня мусяць быць штэкераў, а дрот клавы мусіць тырчэць не спасяродку
  • ладна байфлай, — колькі гадоў прайшло, а gtalk і winamp дагэтуль мірацца толькі пад танцы з бубнамі.
  • што я магу сказаць пра windows 7 па двух днях супольнага жыцьця — дужа шмат трындзіць і выпендрываецца.
  • увогуле, сёмая вінда — для дзевачак, segoe, ґрадыенты, цені, прыдыхацельныя разгортваньні вокнаў, кнопачкі з блёстачкамі, цьху біжутэрыя
  • зь цікавасьцю сачу за скачкамі: хто раней адрамантуе: мінсктранс свой pda-расклад ці гідрамэтцэнтар свой радар http://bit.ly/bQzK6I
  • ну але мінсктранс і гідрамэт — гэта, зразумела, матч за другое і трэцяе месцы. #byfly
  • калі ў #otryv’е несэзон, квэсты прыходзяць у рассылцы навінаў Мінсктранса. А ты ведаеш, дзе знаходзіцца вуліца Праектуемая-6?
  • ня ведаеш? а дарма. Гэта ці ня самая доўгажыхарка з усіх (бяс)слаўна пераназваных сПраектаваных вуліц.
  • зьехаўшы на дзікую Мікалаеўшчыну, забыўся дома Gillet Fusion, адгаліўшыся 2 тыдні мылам, адкрыў па вяртаньні прадукцыю Вітэкса і Беліты
  • калі зубы гэтаксама вывальваюцца што ад модума, што ад блендамеда, нашто плаціць болей?
  • ну колькі мэталалому можна сабраць у ціўцеры, колькі бабулек перавесьці цераз дарогу ў ЖЖ, расьпілаваць дроў у Кніземордаў?
  • эх, наша вальтанутае дзяцінства, якія на ўскрайку Віцебска дарогі, якія машыны, а пераводзілі ж некага! З дравамі і ломам, праўда, было лепш
  • А патом прыйшлі нацыяналісты з шушкевічам і бабкі навучыліся пераходзіць дарогі самі. Піянэры сталі бамжамі і займаюцца тым жа самым.
  • белчыгунка, imxo, занадта катэгарычная ў сваіх выказваньнях: «Станции прибытия с названием Белосток не существует». Хоць я даўно не правяраў
  • Засквоцьце ўжо хто-небудзь http://rw.by, — белчыгунцы, відаць, ня трэба. Будзе добрая скарачалка лінкаў.
  • калі курэньне забівае, то робіць гэта занадта марудна, трэба ўдасканальваць тытунёвую вытворчасьць у гэтым сэмгэнце
  • na rovary pa prajeznaj častcy — heta jak nieabaronieny seks. na chodniku — jak abaronieny, alie ŭsio roŭna kruta! #bike


Tweets copied by twittinesis.com

19.10.10

From Twitter 10-18-2010



  • гэта ня глюкі і не абрывы, гэта новы стандарт інтэрнэту #byfly
  • ci jechać na rovary ŭ vajenkamat? niešta ja zadumaŭsia.
  • «изучение личным общением» — гэта ж проста пэрл беэквівалентнай лексыкі! Пераведзяце войска на беларускую мову — танкі перастануць страляць.
  • и дуремар, и карабас им одурачены не раз, лиса хитра и кот прохвост, но ведь и он не так уж прост #electby ды раньні ляпіс )
  • у аутобусе грае шансон. шансон на музыку coldplay!


Tweets copied by twittinesis.com


18.10.10

From Twitter 10-17-2010



  • RT @palasatka: Люди с флагами отрываются по городу. Почему-то пока мне грустно видеть БчБ флаги в контексте отрыва "пока можно".
  • каб ніхто не падумаў, што г.п. Бягомль такі ўжо просты, шапікі ды забягалаўкі ля вакзалу маюць назвы «Ліліяна», «Олінкія» і «Тофелія»


Tweets copied by twittinesis.com


17.10.10

From Twitter 10-16-2010



  • калі гасьне кожны трэці ліхтар на вуліцы выходзяць дзяўчыны ў белых куртачках і ім бібікаюць чорныя мэрсы, а тут я ў балаклаве псую карціну
  • я прапаную паставіць агароджу ўздоўж кальцавой, забараніць яе для раварыстаў, дазволіць там 200 км/г, адкрыць для ўезду і закрыць для выезду
  • у маім дзяцінстве быў дужа папулярну паліндром пра розу і Азора, малата таго, што Азор хрэнвядомахтотакі, дык яшчэ і паліндром дурацкі.
  • Маша клала кал алкашам ці он дебил и жили бедно, ну хаця б аргентина манит негра — было б куды весялей.
  • увогуле ў дзяцінстве было процьма рознай невытлумачальнай хрэні, чаго вартая адна непаліткарэктная дражнілка пра беларуса, каня і кулямёт.
  • будзь патрыётам! шкарпэткатрыётам!!! шкарпэткі для галавы і цела, шкарпэткі мабільныя, шкарпэткі для добрай скуры! http://yfrog.com/n9p09jj
  • мама, а што, маршруткам на чырвоны сьвятлафор можна не станавіцца? мама прамаучала. пасажыры пасьміхнуліся.


Tweets copied by twittinesis.com


16.10.10

From Twitter 10-15-2010



  • а гасьцявы байфлай ня хоча адчыняць белінфанэтаўскі іґет па госьцю, нягледзячы на запэўніваньні.
  • а трохпраграмныя прымачы яшчэ выпускаюцца?
  • у ліфт зайшла пышнавалосая, адвярнулася да люстэрка, дастала грэбень і давай драць сваю чупрыну з аддачай мне па плячах, цудам спасься


Tweets copied by twittinesis.com


15.10.10

From Twitter 10-14-2010



  • 10 lux — гэта на адлегласьці 3-5 мэтраў штось будзе відаць?
  • наколькі ў прайм-тайм няма чаго глядзець, настолькі ноччу ад целека не адарвацца — файны джаз на Mezzo, правльныя старыя гіты на VH1
  • зьмест тэґа #byfly падымае настрой
  • нам усім гамон? http://bit.ly/bihQR3
  • нехта слаўна прыкалоўся, калі прыдумаў, каб юсб ўлазіла ў сеткавую дзірку
  • юзаю ліхтарык RHL-03 у якасьці падсьветкі клявіятуры, сёньня надыбаў kellys rebel, штуковіна можа пацягацца з powerblack, а ў 10-ра таньней
  • сядзьце насупраць, дастаньце лэптопы і ўвайдзіце ў чат.


Tweets copied by twittinesis.com


14.10.10

From Twitter 10-13-2010



  • а ці не пайсьці ды адрубіцца ад радыёкропкі
  • народ, скажыце што-небудзь кепскае пра ADSL.BY
  • На providers.by 2-е месца ў рэйтынгу займае Інфалан. Ну ня можа правайдэр з курсіўным таймсам на сайце быць адэкватным, я лічу.
  • ладна, я скажу — на тарыфнай старонцы ADSL.BY хапае недасказанасьцяў, скажам, уцякач з байфлая асацыюе iGet зь няўлічвальным трафікам, а фіг
  • http://news.yandex.ru/yandsearch?rpt=nnews2&grhow=clutop&text=andreylis ня ўнёс яснасьці. Што адбываецца? [8-
  • Currently Browsing: http://is.gd/g0n5Y Прыемная прыстасовіна, абставіла даўно мной карыстаны TidyRead на раз-два.
  • usio ž papśnia apošniaja Placebo
  • I like: чорныя менскія тралейбусы, сьвежа і стылёва. Даёш ружовыя!
  • а нехта ж абцюкаў бардзюр і падклаў кавалак асфальту!, а вы кажаце, людзі ў нас абыякавыя.
  • байфлаю я ні разу лістоў не пісаў, а белінфанэту ўжо паслаў, як салавей лета.
  • хоць вельмі карціць выбраць правайдэра па зразумелым крытэры, скажам, наяўнасьці веластаянкі ля офіса; стрымліваюся, як магу.


Tweets copied by twittinesis.com


13.10.10

From Twitter 10-12-2010



  • не падабаюцца словы, ім не стае солі, яны не працаздольныя, разам, з злучком ці асобна
  • Эра лічбавага тэлебачаньня, ёпта. Таймс нью космаств http://bit.ly/cH8uGg
  • сам уключыў сабе ацяпленьне, — алё, жэс, у мяне сьцяна халодная. — харашо, шпок-ту-ту-ту-ту. і не прайшло й пары гадзін. а мо так яно і трэ


Tweets copied by twittinesis.com


12.10.10

масер з каржом

У жыцьці лепш пачаць нешта першым ці прынамсі раней, чым пачнуць тыя, хто ўмее гэта лепей за цябе. Адрыў — наўзвочны прыклад, бо ў якім бы «боттаме» ня быў цяпер умураваны мой выніковы радок, а наводзіш мышкай — тры перамогі, выкідное акенца грэе і цягне на настальгію. Але нам рана жыць успамінамі. Тым больш што няма ва ўспамінах гэтых толку ніякага. Пінск — наўзвочны прыклад.

Неяк ня так ужо і шмат гадоў таму быў я ў ім, паляпшаючы статыстычныя паказьнікі ўнутранага турызму. Той і гэты Пінскі аказаліся з сабой нават не знаёмыя. Наколькі той быў хмуры і правінцыйны, настолькі ў гэтым хацелася застацца. Свой, спакойны, утульны, звычайны і прыгожы. І гэта пры тым, што Адрыў нельга назваць добрым спосабам спазнаньня гарадоў. Гэта як палюбіць дом за каркас, а чалавека за шкілет. Сетка вуліц, павароты і глуш дзічайшая, на мапы не нанесеная і нават тубыльцам не цікавая — гэта ў адрываўскім мэню калі ласка. А хароствы і вабноствы — гэта калі толькі выпадкова, у шкоду таймауту. Узяць хаця б элемэнты маламаштабнай манумэнтальнасьці. Ой, конікі, ой, далонькі, ой, як сьвежа і натхнёна. А абтаптаўшы гэтых конікаў і голых, выбачайце, фэмін па шэсьць разоў з усіх бакоў? І ўжо наколькі рахманыя пінчукі, але рухаюцца фіранкі на ах, якім шыкоўным экзэмпляры савецкай архітэктурнай школы, і радуе толькі, што ты тут такі не адзін, а на ўсіх уціхамірвальных кашуль мо ў раёне не набярэцца. Урэшце, калі гуляешся ў адрыў (мужчына, у вашая та лета), марна удаваць зь сябе нармальнага чалавека. Цырк прыехаў, што за эўфэмізмы! так што ўсьмешку да вушэй — і вось ужо да цябе цягнуцца людзі зь дзецьмі. А што гэта ў вас такое, з аганьком у вачах пытаецца тата хлопчыка, хлопчык сасе палец, а гэта ў нас гарадзкое а... (хлопчык выцягвае палец з роту) а гульня такая! гойсаем па чужых гарадах, ганяемся за цікавосткамі і адзін за адным! — дужа здорава, — кажа хлопчык, што з вусамі і залысінай, можа, падказаць што, — ды хіба не... — і праўда, кажа той, падазрона паглядаючы на 8-бітнага пакемона з эры ZX Spectrum 48k, ну, посьпехаў.

А я сяджу, старт сьцеражу. Горад іншы, рэпэртуар той жа. Толькі чамусьці так хораша! І я наразаю кругі па парку, гляджу на раку, на неба, лаўлю павуцінкі, а трафей — ну й йуг зь ягонай арыентацыяй геаграфічнай. Пінск — горад мары. Па пінскіх ходніках на ровары езьдзяць толькі менскія. Пінскія вуліцы вузкія і машыны не разганяюцца хутчэй за 40. На плошчу Леніна ноччу праезд забаронены, каб не будзіць грукатам па бруку жыхароў суседніх хрушчовак. Адна недарэчнасьць у Пінску — чыгунка, асабліва калі 20 хвілін да дэдлайну. Не, сур’ёзна. Ніякага ўражаньня недастатковасьці. Толькі тэмп спакайнейшы. Ну й калі прывык есьці па дарозе, хутка ды смачна — здохнеш з голаду і ніякі масер з каржом табе не паспачуваюць. А вось павуціньня такога ў сталіцы дакладна няма і ня будзе, пакуль тут не пабудуюць ды не ўзарвуць якую павуцінную фабрыку.

Ня ведаю, як павуцінная (гэта вэрсія усходніх суседзяў, якія не паверылі ў магчымасьць мірнага існаваньня павуціньня ў прамысловых колькасьцях без тэхнагенных катаклізьмічных чыньнікаў), а макаронна-залівацельная фабрыка ў Пінску месьціцца на прыватнасэктарнай вуліцы Чарняхоўскага. Такія казкі ды ва ўнісон на хаду сачынялі мясцовыя жыхары, што дзіву даешся! Я б павёўся, стопудова, нават пачаў запісваць гісторыю ў маршрутны ліст дробнымі літарамі, але нейкі бессардэчны цынік з натоўпу ўдзячных слухачоў не паверыў ды прапанаваў агледзець тэрыторыю па пэрымэтры. Ну пайшлі аглядаць, што ж чалавека крыўдзіць, нават калі ў яго душа такая чэрствая. А там, у двары — казачны канец, хто ня слухаў, маладзец. І нешта ў мяне настрой пасьля гэтай гісторыі нават палепшыўся. І калі замест вуліцы аказаліся вароты мэблевай фабрыкі, я адзінае, што падумаў: клас! я бачыў Пінскдрэў на ўласныя вочы. Той самы Пінскдрэў, што мы доўга выбіралі, але так і не купілі! Супэр! І скончылася дарога, запахла паленым пілавіньнем, два сабакі абступілі ў чужым двары, дзе я шнару між хлявамі, а я сабе думаю, якія файныя пінскія сабачкі, менскія мяне б даўно ўжо зжэрлі ды пулялі б костачкамі ў гарадкі, а гэтыя сталі на пачцівай адлегласьці і брэшуць для праформы, і жыхары мясцовыя ходзяць сабе, быццам бы ў іх пэрсанажы ў велашлемах па двары дзень пры дні з ранку да вечара ашываюцца. І далей — як цікава, дарога, што няма на мапе, шкада толькі, што выводзіць у месца, дзе ўжо езьдзіў.

Ну і пры канцы пра сур’ёзнае і не пабаюся сказаць навукова-гістарычнае. Калі хто чытаў ванегутаўскую «Калыханку для коткі» ці глядзеў «Аўтастопам па галактыцы», той ні на хвіліну не ўсумніцца ў тым, што Пінск быў заснаваны ня важна калі ня важна кім для таго, каб у ім празь дзевяцьсот гадоў пабудавалі парачку дамоў 3А за домам № 25, і каб у адзін незаплянавана сонечны дзень гэтая акалічнасьць аказала непазбыўнае ўзьдзеяньне на глузды й сыстэму каардынат сотні абсалютна не датычных да Пінску чалавек. Гэтым выдатна тлумачацца ўсе астатнія фантастычныя акалічнасьці гэтага дня.

Тут бы нялішне расставіць абзацы, але ў мяне камэра з адрыву ня клееная, а тут вам не Завальная, а самы сапраўдны паўднёва-ўсходні Паўночны пасёлак, які ў змове з сыноптыкамі з дня на дзень пагражае голымі, выбачайце, лёдамі.

From Twitter 10-11-2010



  • такімі тэмпамі і мэтадамі збору подпісаў элегантная перамога наступіць да выбараў #electby
  • у Пінску хочацца застацца пажыць, хаця б да таго часу, пакуль грэе сонца і лётае павуціна, ночы ж і дажджу ў Пінску не бывае, праўда?
  • у Пінску на галоўнай плошчы ляжыць брук, і пасьля 23 гадзіны рух па ёй забаронены, каб пінчукі з вокнамі на Леніна маглі спакойна спаць
  • Яшчэ ў Пінску не сьпяшаюцца. Ні людзі і машыны. Гэта так прыемна, асабліва калі сьпяшаешся толькі ты адзін. Добры горад Пінск.
  • пінскі стары горад — як музэй, у тым сэнсе, што ў музэі есьці не паложана, так і блукаеш, выглядаючы між помнікаў архітэктуры які фаст-фуд
  • белкартаграфія можа ганарыцца сваёй пінскай мапай, безь яе Адрыў быў бы менш блуклівым і без гарачага водару сьвежасьпілаваных пінскдрэў


Tweets copied by twittinesis.com


10.10.10

From Twitter 10-09-2010





Tweets copied by twittinesis.com


9.10.10

bardziury ŭ liesie

На завулку Балотнікава — пяшчана-гразявой дарозе ўзбоч дражнеўскага лесу , праяжджальнай толькі ў сухую паравіну году, раптам пачаў вымалёўвацца культурны аб’ект.




Першае, што я падумаў са страхам, — вось дзе вырашылі накруціць загаданыя Ладуцькам 5 кілямэтраў веладарожкі. Але тутэйшыя крыху абнадзеілі:

— Што будзе? Ды лыжна-ролерная траса будзе. Цьху.

«Цьху» — гэта таму, што лыжнікам у гэтым хваёвым лесе някепска жылося без бардзюраў. Дый раварыстам. Дый усім астатнім жыхарам было ў гэтым лесе някепска — па-лясному, а не па-бардзюрнаму. Цяпер жа зьезды ў лес перагароджаныя бардзюрамі, лясныя дарожкі разьежджаныя трактарамі ды самазваламі, але галоўнае «цьху» ня ў гэтым.

Галоўнае — для нейкай там трасы (і можна быць упэўненым, што гэта будзе не якая-небудзь, а звыклая менская мама-калясачна-пралетарска-бухацельная траса) — скубуць і раўняюць трактарамі некранутыя лапікі гушчару, дзе грыбы шчэ сёлета расьлі. Панарабілі горы грунту і пяску.

Для чаго? Каб зрабіць бессэнсоўную закручаную дарожку зьніадкуды ўніадкуль? Каму гэта трэба, акрамя вытворцаў бардзюраў, га?

raniej za aciaplieńnie


  • новы ціўцер урубілі раней за ацяпленьне
  • каціўся ўчора па пустым горадзе, ні машын, ні людзей, ні раварыстаў-баязьліўцаў, якія ня ведаюць, што прапускаюць самы няпотны сэзон #bike
  • і першае, што мне напісаў #newtwitter, — Sorry! We did something wrong.
  • для сонных ранкаў ёсьць музычны халодны душ I Broke My Robot
  • навіны топавых аксэсуараў: sigma powerled лянуецца працаваць ужо й ад батарэек. 200-баксавая фара пражыла паўтара году. #sigma #bike
  • новы ціўцер жужжыць, лятае, а ціўканьні не прымае
  • і ўвогуле, паглядзеўшы на гэты #newtwitter, — #yoono можа спаць спакойна і ўводзіць сваю рэкляму, не канкурэнт гэты наваціўцер, не канкурэнт
  • сто гадоў таму пісаў на http://www.timeticker.com/, каб дадалі Беларусь, -— не, улом ім нешта.
  • добра ўсё ж, што некаторыя фолаверы — follow me ў ціўцеры, а не на Іркуцкай па цемначы
  • І пра кіно. The Usual Suspects — расцудоўнейшая карціна, прыдуркаваты Спэйсі зноў у(с[пойлер]. The Fall — добра зьнятае абышто з прэтэнзіяй.
  • Наваціўцер толькі з хваерхвокса не фунцыклюе, з хрома шле са сьвістам, такі любоўна зьбіраны кэша кош пайду выкіну.
  • неяк мне званілі (як першаму сьпяцу на сяле па ’нцярнэце, атож!): інцярнэт прапаў — а гэта кэш пачысьцілі і адрасы не падстаўляліся.
  • прапусціла даішная машына, стала ззаду на сьвятлафоры, і грошай за гэта не ўзяла
  • у некаторых апэратараў ужо па фармулёўцы тарыфаў можна зразумець стаўленьне да кліентаў
  • столькі дзён на гэтым тыдні аказваліся ня пятніцай, што калі аказалася пятніца, ужо і не цікава.
  • другі раз за месяц купіў люстэрка за 65000, другое запар у краме, больш дурняў за месяц не знайшлося.
  • ладна, #electby, назавіце прычыну паставіць подпіс за каго-небудзь, калі вынік «выбараў» вядомы, а адзінага і як вынік плошчы не намячаецца?


Tweets copied by twittinesis.com

6.10.10

cely traktar


  • па ходніках едзе цэлы трактар і па-хлапечы куляе, як бліны, лісьце, каб лепей падрумянілася, бібікае, пужае, весяліць мінакоў
  • у цепласетках — нашы людзі, галоўнае ім пратрымацца да 19-га, каб на плошчы было цяплей
  • зэба! рэдакцыя напісала — някляеў намаляваў гугламапу, яшчэ адзін яму плюс адзін. сьпявае таксама зэба http://is.gd/fO1VY
  • знайшоў студыйны варыянт «Сьцягу» на запраўдзе — лажыся і памірай. Ня тое, што Live Duo GUM Edition! http://is.gd/fO1VY
  • народ, байфлай дастаў, парайце правайдэра, у якога нэт зь першага разу і не на 5 сэкунд, няма ўсёй гэтай фігні з кароткімі гудкамі й чэргамі
  • старонка з айчынаўскімі тарыфамі — нечалавечы квэст, хвілолагаў ўсялякіх, туды, напэўна, не бяруць


Tweets copied by twittinesis.com

5.10.10

From Twitter 10-04-2010



  • у зьвязку з фэерычным спосабам павароту зь дзянісаўскай на маякоўскага пракладчык minsktrans.by раіць дабірацца дзявяткай. маляўнічы маршрут
  • рамантычна-урбаністычнае паломніцтва па маякоўскім апакаліпсісе ад Чэрвеньскага да Чыжэўскіх з «пурпурнымі вошамі»(©:http://bit.ly/aYOV7O)
  • дамы стаяць за 2 мэтры ад праезнай часткі, у гэтую шчыліну ўжо й ліхтары паўтыканыя, такім чынам ходнік будзе на ровары непраяжджальны.
  • квэсты менскага грамадзкага траспартаваньня http://bit.ly/a0PcYs
  • дзяржэстэтолягі пачасалі *а…іцы і падумалі, што вуліца Сонечная занадта цяністая для сваёй назвы ды вырубілі нафіг алею старых дрэў, сукі.
  • есьлі і дальшэ прадолжыцца такое нагібаніе, то эці выбары прыдзёцца не фасьфіцыраваць, а чэсна напісаць усе 100%-100адмарозкаў паддзержаўшых
  • сьпярша трэба знайсьці генія думкі, які ўтачыў у дарожку ў сквэры Міцкевіча 2 прыступкі, а пасьля можна адмяняць негуманныя віды пакараньня
  • Сухарава бліжэй, чым думаў: ад Парка Велапарковак Трох (aka ПВТ) да сухараўскай тралейбуснай ДС усяго 1:10 #bike
  • а калі сусьветны дзень аховы раварыстаў ад ахоў… ахоў… еўшых жывёлаў?


Tweets copied by twittinesis.com


3.10.10

From Twitter 10-02-2010



  • калі да ўлады прыйдзе някляеў, у нас усе тэксты стануць раўняць па цэнтры. (а хіба ўжо можна раўняныя па цэнтры тэксты кідаць грамадзянам?)
  • а я люблю гэты горны паток сьвядомасьці слухаць, зарад энэргіі і бадзёрасьці на цэлы дзень, і бясьпечна, ня тое што з ровара куляцца
  • панараміё кажа, што за месяц мае фоткі паглядзелі 76902 чалавекі. ой.
  • самае цікавае, што на байфлаі «эхо москвы» ё, а Радыё-1, «Сталіцы», «Культуры» няма, мяне аж патрыятычны гнеў расьпірае.
  • ёпцель, там нават радіо свобода ё, ціха, ніхто нічога ня чуў [:x
  • 6лееааацьссссссс. ERB Alternative (куды ўжо альтэрнэйтіўней) http://shoutcast.byfly.by/?radioid=879 . зара здарыцца дэмакратычны перадоз.
  • трындзец, што робіцца. радыё беларускай, НАРМАЛЬНАЙ БЕЛАРУСКАЙ музыкі на байфлаі! http://bit.ly/agTnFY
  • RT @zaranok: Дзяўчына гадоў 20-ці мне сёння: "я с нім (Лукашэнка) вырасла і с нім і умру". #electby
  • прыгледзьцеся калі — на пакеце памаранчавага соку Маґік Суммэр) на жоўтым мурашніку ляжыць сіні труп.
  • вось зайшоў на сайт кандыдата ў кандыдаты і не пабачыў там на відным месцы гугламапы з кропкамі збору подпісаў. толькі просты аловак ляжыць.
  • байфлай: інэта хрэн — ідзі бухай!


Tweets copied by twittinesis.com


2.10.10

From Twitter 10-01-2010



  • цуцыкі, што пацеляпаліся ля велабану, трацяць да раварыстаў усялякі інтарэс, хоць ты спэцыяльна туды іх вазі на перавыхаваньне.
  • нехарошае слова «дыяспара»
  • нехарошая слова «дыяспара», разважаў я, узворваючы рыпучую на зубах гравітацыю ў сьляпянскім лесе.
  • вось жа якая справа: у такія важныя моманты чалавек думае ўсялякую х…ню, а не глядзіць слайдшоў з успамінных закатак.
  • а ўвогуле чыстай шкоды 60 тысяч — кошт францускага люстэрка, новага. Ну й навюткія швальбы маратон-камфорт (ха-ха) збуду за паўцаны.
  • а ўвогуле, трэба прызнацца, куляцца прышпільна, і кульнуўшыся — прышпільна, ужо потым парышся: ці косьці цэлыя, ці не ў кравішчы тэрматранты
  • І лішне казаць, што ў несэзон, апранутаму ў два слаі, куляцца дужа прышпільней, чым улетку ні ў чым. Ну брудны лес лепшы за чысты асфальт.
  • …хоць пра грунтовыя дарогі я быў куды мякчэйшай думкі.
  • і ўсё такі пытаньне, чаму «дыяспара» — слова нехарошае, а «разборкі» і «падлянка» — ўпаўне прэзыдэнцкага ўзроўню, не дае спакою дагэтуль.
  • паправіў рог, уткнуў назад кола, пакруціў паціху, і толькі выехаў зь лесу — пад сьляпянскім мастом паравозік з 4 легкавушак, бэрмуды нейкія
  • schwalbe marathon comfort — пакрышка, якой не заўважаеш! …Бо адчуваньне, што едзеш на голых абадах.
  • не гавары ўслых тое, што можна ціха зашарыць
  • у сьляпянскім лесе каменчыкі на дарозе даслалі грозны мэсыдж: шлем трэба насіць, насунутым на лоб і прышпіленым!!! увесь шлем у клічніках


Tweets copied by twittinesis.com


1.10.10

From Twitter 09-30-2010



  • Затэсьціў народны велапрычындал «шкарпэткі ў пакеціках». Нармуль. Ногі, што праўда, усё роўна мокрыя, але — цёплыя! #bike
  • даехаў, можна сказаць, з камфортам, што яшчэ раз даказвае, што няма кепскага надвор’я, ёсьць проста кепская вопратка.
  • у самы адказны момант, які бывае на сыходзе ночы, у маёй хаце скончылася 5-гадовая эра энэрга(не)эфэктыўных дарагіх эўрапейскіх лямпачак.
  • дзьве гадзіны сышло на высьвятленьне праўды між трыма кропкамі і hellip’ам. Тры кропкі адваявалі сабе паперу, якой хутка, як вядома, гамон.
  • што праўда, у трох кропак ёсьць надзея на рэінкарнацыю ў электронных чыталках, калі для іх, вядома, хтось будзе спэцыяльна штосьці вярстаць.
  • а пакуль тое ды сёе, прыкруціла б жж-каманда аўтаматычны канвэртатар допісаў, большых за 5000 знакаў, у .fb — зь лінкам для сьцягваньня.
  • хто б падсунуў Хадановічу спасылку на ўсю праўду пра паходжаньне і мэтавае прызначэньне монашырынных шрыфтоў?..
  • увогуле, калі аўтар навязвае чытачу шрыфт, зьяўляецца падозраньне, што з творам нешта ня чыста, хоць аўтар, можа, гэта ад шчырага сэрца…
  • гадзіньнікі «лыч»
  • Вядома, нікому не цікава, але я прачытаў «Заўтрашні дзень» Кузьмы Чорнага. Гэта другі аўтар, якога можна чытаць зь любога месца з асалодай.
  • а вось навошта музэйны квартал? там і так людзей няма, бо музэйныя ды рэжымныя тэрыторыі, а тут яшчэ і роварню, глядзіш, вытураць.


Tweets copied by twittinesis.com